Ганна Навасельцава - Вужыная каралеўна
- Категория: Разная литература / Прочее
- Автор: Ганна Навасельцава
- Год выпуска: -
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 4
- Добавлено: 2019-06-19 22:28:55
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту free.libs@yandex.ru для удаления материала
Ганна Навасельцава - Вужыная каралеўна краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Ганна Навасельцава - Вужыная каралеўна» бесплатно полную версию:Ганна Навасельцава - Вужыная каралеўна читать онлайн бесплатно
Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА
ВУЖЫНАЯ КАРАЛЕЎНА
Міфалагічна-легендарнае
Высока ляціць начная бліскавіца, абрынецца дзесьці цяжкім пажарам. Вялікім, спапяляльным, гнеўным. Страшным для ўсяго жывога. І толькі я, Вужыная каралеўна, ведаю, што панёс той злы нябесны агонь імклівы цмок-лятавец. Не, ён не жорсткі, не хцівы. Ні золата, ні срэбра не трэба яму, а шукае цмок нешта больш дарагое. Шукае ды не можа знайсці. Каму як не мне, Вужынай каралеўне, пра гэта ведаць...
Абрываецца долу начная бліскавіца, б’ецца ў зямлю. Ты не страшны мне, водгалас нябеснага гневу. Лёгка схавацца ў топкіх балотах, высокіх трыснягах, мяккіх імхах. Лёгка схавацца ды нялёгка забыцца... Падае цмок-лятавец долу каменем. Трымае адплату за тое, што абрынуў на зямлю пажар. Боль ды роспач. Шкадаванне, шкадаванне. І яшчэ адзін валун на зямлі, на якой іх і так многа. Абраная, ведная зямля. Прыгожая і самотная. Пра гэта ведаю я, Вужыная каралеўна.
Ды і як мне не ведаць, калі шэпчуць знаёмае вітанне цёмныя балоты, шэрыя, бліскучыя. Іх столькі ж многа, колькі і лясоў, высокіх ды цяністых. І лясы, і балоты, і палеткі, і азёры гэтай зямлі — жывыя... Лесуны, балотнікі, палевікі, вадзянікі... Лесавічкі, балацянкі, палявічкі, русалкі-азярніцы... Гэту зямлю любяць чары. Не крыўдзіць яе ўсюдыісны Сварог. Па гэтай зямлі ходзіць Бялун-Белабог, жадае доўгага веку ўсім годным. І не было б аніводнага няшчасця, калі б не страчаная залатая карона.
Я памятаю пра тую карону кожную гадзіну новага дня і кожную хвіліну новай начы. Што і казаць, магла тая карона ператвараць ноч у дзень, а зіму ў лета. Магла дапамагаць тады, калі далёкім станавілася міласэрнае Сонейка. Толькі... спрачалася карона з самім высокім Сонцам. Зайздросціла яснае, ды не магло саперніцу сваю знайсці. Схавана яна была, і ніхто пра таемную схову не ведаў. Але спрадвеку любілі чары азёрна-лясны край, любілі, як дзень любіць Сонца.
Мне, Вужынай каралеўне, нялюбае Сонца, нежаданы дзень. Я жыву пад зорным небам, красуюся ўначы, дзіўлю свет на змярканні. І заўсёды з нецярпеннем чакаю, пакуль знікне гарачае ды агністае за небакрай. Пад святлом месіка насустрач выходзіць той, дзеля каго я б даравала Сонцу яго пякучыя промні. Патанаю ў ягоных вачах, як у начным лесе патанае цень. Мой любы, мой каралевіч... Не магу не думаць пра залатую карону, калі гляджу на яго. Гэтая карона — твой лёс, мой абраны.
І чаму мне, Вужынай каралеўне, чуецца тады незразумелым чарадзейным водгуллем: «Заранка-Зараніца, люблю цябе, мая ясная. Прасвятлі бяззорную ноч, пабудзі яснае Сонейка, дай мне надзею... Бегчы мне далёка-далёка, шэрымі балотамі, колкімі імхамі, бегчы мне ад зямлі прыгожай, як ты, яснай. Бегчы наўздагон за родным братам сваім, прасіць у яго даравання. Толькі ты, Заранка-Зараніца, пра мяне памятаеш. Толькі ты мяне прабачыш. Прасвятлі маю доўгую ноч, спагадлівая... Заранка-Зараніца...» Усміхаецца мне мой каралевіч, і мінае трывога.
— Люблю цябе. Ты ж ясная мая зараніца.
Я ведаю. Я не бачу свету без цябе, мой чарадзейны каралевіч. Ты — яго мудрасць і спагада, яго веднасць і цярпенне. Раскажы мне зноў пра двух родных братоў. Раскажы пра таго, малодшага, ціхмянага ды лагоднага, што цягнуўся да ўсяго незвычайнага, як цягнуцца чары да гэтай зямлі. Успомні і пра старэйшага, моцнага духам ды слаўнага, гатовага дапамагчы кожнаму, хто пра гэта папросіць... Самыя лепшыя браты. Добрыя сябры...
Маўчыш, мой любы каралевіч, хаваеш ціхі смутак. Я ж цябе ведаю. Не хочаш мне адкрыць сваё расчараванне. Толькі я не магу проста памятаць. Трымаў ты за рукі двух харошых хлопчыкаў, вёў іх у даросласць і сталасць. Вучыў дабрыні, вучыў любові да сваёй зямлі, дарыў ім магутныя чары. Як жа так зрабілася, што сталі яны ворагамі? Як жа так учынілася, што ты стаў для іх чужым?
Маўчыш, каралевіч, як закляты маўчаць. Іду за табою няроўным шляхам туды, дзе чараў многа. Бяжыць балотамі-імхамі рака, лагодная, чуллівая, цікаўная да ўсяго новага на сваім шляху. Бяжыць далёка-далёка, нібы спяшаецца за некім наўздагон. Толькі не спыняешся тут доўга. Ідзеш узгоркамі ды палеткамі туды, дзе многа чалавечых мар і жаданняў. Бяжыць між хат ды жытоў магутная, шырокая рака. І славяць яе людзі за дапамогу.
І здаецца мне, што чую такое блізкае: «Заранка-Зараніца, ясная Сонцава сястра, бегчы мне ў сіняе-сіняе мора, бегчы і ніколі не вярнуцца назад. Шукаць свайго роднага брата, прасіць у яго даравання. Пачуй мяне, любая. Дапамажы вярнуцца да роднай зямлі, да бацькоўскага пасаду. Не пакінь мяне, Заранка-Зараніца, люблю цябе, мая ясная.»
— Ратуй іх, ратуй мяне, мая каралеўна.
— Заўсёды, мой каралевіч.
Я ж бачу, як нясе цмок злы нябесны агонь. Нясе буры, маланкі ды навальніцы. Карае яго Пярун, гневаецца зямля. Гневаецца на яго, асуджанага прынесці пажар, працятага Перуновым стрэлам, заклятага скамянець. Гневаецца, не спачувае. Толькі хіба мае віну закляты. За што яму пракляцце. За што яму небыццё... За што яму няпамяць... Я, Вужыная каралеўна, ведаю, што, хоць і знікла залатая карона, але засталіся чары. Неўладныя над сабою, асуджаныя шукаць страчанае. Шукаць і не знаходзіць... Асуджаныя пакутаваць, зноў і зноў праходзячы зачараванае кола.
Лёгка ўлавіць Перуновы гнеў і перастаць быць сабой, і забыцца на ўсё, што было. Адбірае нябесны гнеў памяць. І навошта тады ідзе насустрач той, каго ніколі б не хацела бачыць. Той, хто вечна ходзіць над зямлёй высокімі промнямі. Пякучыя промні, праніклівы позірк, неміласэрная пагарда:
— Нарэшце ты вярнулася, сястра мая, Заранка-Зараніца. Доўга ж ты хадзіла па зямлі.
Я ведаю. Але не даўжэй за вечнасць, а Сонца вечна ходзіць над зямлёй.
Яно, Сонца, сагравае ды лашчыць свет. Ад Сонцавай дабрыні цвітуць краскі-кветкі, ад Сонцавай сілы вызваляюцца з ледзянога палону сінія рэкі. І славяць людзі яго і мяне, Заранку-Зараніцу, малодшую Сонцаву сястру. Сястру, якая ідзе наперадзе Сонца, але ніколі не будзе роўнай яму. Гэта я першай усміхаюся зямлі. Але так нядоўга. Сонца ж доўга-доўга глядзіць на зямлю. І няма нічога, што б схавалася ад высокіх усюдыісных промняў. І толькі Сонца ведае ўсю праўду пра двух родных братоў.
— Раскажу табе, сястра, што зрабіў з тымі братамі твой любы, твой абраны, Вужыны каралевіч.
Правальваюся ў нетры Сонцавай памяці, іскрыстай і выразнай да самай маленькай драбніцы. І бачу праніклівымі Сонцавымі вачыма, як знікаюць пераможаныя вужы ў багнах ды балотах. Яны паўсталі супраць яго, Сонца, і яны пакараны. Скамянелі на зямлі цмокі-волаты, забіты спапяляльным Перуновым гневам Вужыны кароль, і толькі таямнічы каралевіч вужоў паспеў некуды схавацца. Не знаходзяць яго пасланыя наўздагон маланкі-бліскавіцы, дарма падае на зямлю Перуновы гнеў, доўга няма ані слыху, ані следу. Толькі не зніклі зусім вужыныя чары.
— Цяпер ты ведаеш, сястра, як усё пачыналася. І як усё хутка скончылася, не паспеўшы пачацца.
І не толькі Сонцава памяць, з якой не згубілася яшчэ нічога, расказвае мне, што ж адбылося далей. Павялі над зямлёй зоркі ясны карагод і ўбачылі, як падараваў Вужыны каралевіч свае чары двум маленькім хлопчыкам, сынам старога сівавалосага Рыдана, уладара вялікай і слаўнай зямлі. І не магло болей Сонца пакараць каралевіча вужоў. Сталі падрастаць хлопчыкі-абраннікі, у ладзе і згодзе квітнела самая прыгожая зямля. І тады ўбачыў празрысты месік, падслухалі шэрыя хмурынкі, пра што шэпчуцца простыя людзі. Маўляў, ёсць у Рыдана-валадара старэйшы за двух малодшых сыноў Каралевіч-чарадзей. Думае ён пра тое, як заняць бацькоўскі пасад, і не шануе ані роднага бацькі, ані клапоціцца пра малодшых баратоў. Хаваецца з чорнымі думкамі няведама дзе. Нездарма ж ніхто яго не бачыць. Ні зоркі, ні месік, ні хмаркі тады напраўду не бачылі майго каралевіча.
Цягне да мяне рукі сястра мая, Вячэрніца, старэйшая за Сонца. Што ж, мы ніколі не маглі дацягнуцца адна да адной, хоць вельмі хацелі. Гаворыць мне, каб не слухала Сонца, каб не баялася яго нялітасці. І яшчэ гаворыць мне, што добры і слаўны мой Вужыны каралевіч. У той час, калі змярканне ахінала зямлю, калі Сонца ўжо хавалася, але не наступала яшчэ цемрадзь ночы, нібы ў чаканні некага з’яўляўся ён на ростанях дарог. Гналі трывожныя вятры лёгкія хмары, шапталі свае замовы чараўнікі, шукалі пярэваратні свайго новага аблічча, а ён цярпліва чакаў некага аж да самай ночы. Ці дакачаўся толькі.
Ходзіш ты на змярканні, сястра мая Вячэрніца. Любіш хадзіці па зямлі. І я памятаю, што ты аднойчы сказала мне:
— Лёгка ты ляціш, сястра, наперадзе Сонца. Але ці паспець табе за тую кароткую хвіліну наглядзецца на такую прыгожую зямлю. Доўга я хаджу па зямлі ды пакутліва суступаю месца ночы. Зноў і зноў перамагае мяне ноч, смяецца, што слабая сястра ў вялікага Сонца, толькі кожнае імгненне тых пакут вартае.
І я памятаю, сястра, што захацела пабачыць-пахадзіць па такой прыгожай зямлі. Доўга прасіла Сонца-брата адпусціць мяне, доўга не хацеў ён таго ўчыніць, але ж хіба можна было ўтрымаць імклівую Заранку-Зараніцу. «Ляці, сястра, што ж мне з табою рабіць», — прагучалі братавы словы, і я пайшла за табою.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.