Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) Страница 10

Тут можно читать бесплатно Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке). Жанр: Фантастика и фэнтези / Научная Фантастика, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Герберт Уэллс

Стараючыся зазiрнуць у адчыненыя дзверы, натоўп утварыў сабою жывы клiн, вастрыё якога, накiраванае ў дзверы карчмы, складалi самыя адчайныя смельчакi.

- Ён стаiць на парозе. Раптам дзяўчына як крыкне, ён павярнуўся, а дзяўчына пабегла. Ён за ёй. Хвiлiнная справа - ужо ён iдзе назад, у адной руцэ нож, у другой - акраец хлеба. Спынiўся i быццам глядзiць. Вось толькi што. Ён увайшоў у гэтыя самыя дзверы. Гавораць вам: галавы ў яго зусiм няма. Прыйшлi б вы на хвiлiнку раней, вы б самi...

У заднiх радах адбыўся рух. Расказчык замоўк i саступiў убок, даючы дарогу невялiкай працэсii, якая з даволi ваяўнiчым выглядам накiроўвалася да дома; на чале яе iшоў мiстэр Хол, вельмi расчырванелы i рашучы, далей мiстэр Бобi Джаферс, канстэбль, i, нарэшце, мiстэр Уоджэрс, якi асцерагаўся i трымаўся ззаду. У iх быў загад аб арышце незнаёмца.

Iм наперабой паведамлялi апошнiя навiны, - адзiн крычаў адно, другi зусiм другое.

- З галавой ён там цi без галавы, - сказаў мiстэр Джаферс, - а я атрымаў загад арыштаваць яго, i загад я выканаю.

Мiстэр Хол падняўся на ганак, накiраваўся проста да дзвярэй гасцiнай i расчынiў iх.

- Канстэбль, - сказаў ён, - выконвайце свой абавязак.

Джаферс увайшоў першы, за iм Хол i апошнiм - Уоджэрс. У паўзмроку яны разгледзелi безгаловую фiгуру з недаедзенай скарынкай хлеба ў адной руцэ i з кавалкам сыра - у другой; рукi былi ў пальчатках.

- Вось ён, - сказаў Хол.

- Гэта яшчэ што? - пачуўся сярдзiты воклiч з прасторы над каўняром.

- Такiх, як вы, судар, я яшчэ не сустракаў, - сказаў Джаферс. - Але ёсць у вас галава цi яе няма, у загадзе сказана: "суправадзiць", а абавязак службы найперш усяго...

- Не падыходзьце! - крыкнула фiгура, адступаючы на крок. У адну секунду ён кiнуў хлеб i сыр на падлогу, i мiстэр Хол ледзьве паспеў прыняць нож са стала. Незнаёмец зняў левую пальчатку i стукнуў ёю Джаферса па твары. Мiнула яшчэ секунда, i Джаферс, спынiўшы свае тлумачэннi адносна сэнсу загада, схапiў адной рукой кiсць нябачнай рукi, а другой сцiснуў нябачнае горла. Тут ён атрымаў моцны ўдар па назе, якi прымусiў яго ўскрыкнуць, але ахвяры сваёй не выпусцiў. Хол перадаў нож Уоджэрсу, якi дзейнiчаў, так сказаць, у якасцi галкiпера, а сам хацеў дапамагчы Джаферсу. Той учапiўся ў незнаёмца, у шалёнай схватцы працiўнiкi наткнулiся на крэсла, яно з трэскам адляцела ўбок, i абодва звалiлiся на падлогу.

- Хапайце яго за ногi, - прашыпеў скрозь зубы Джаферс.

Мiстэр Хол, якi ўзяўся выконваць гэтае распараджэнне, атрымаў моцны ўдар у грудзi i на хвiлiну выбыў са строю; а мiстэр Уоджэрс, бачачы, што безгаловы незнаёмец вывернуўся i пачаў адольваць Джаферса, адступiў з нажом у руках да дзвярэй, дзе сутыкнуўся з мiстэрам Хакстэрсам i сiдэрбрыджскiм фурманам, якiя спяшалiся на выручку ахоўнiку закона i парадку. У гэты самы момант з палiцы пасыпалiся бутэлькi i пакой напоўнiўся едкiм смуродам.

- Здаюся! - крыкнуў незнаёмец, нягледзячы на тое, што падабраў пад сябе Джаферса. Ён падняўся, цяжка дыхаючы, - без галавы i без рук, таму што ў час схваткi ён сцягнуў i правую i левую пальчатку.

- Усё роўна нiчога не выйдзе, - сказаў ён, ледзьве пераводзячы дух.

Надзвычай дзiўна было слухаць голас, якi далятаў быццам бы з пустой прасторы, але жыхары-Сэсекса, напэўна, самыя цвярозыя людзi на свеце. Джаферс таксама падняўся i вынуў пару наручнiкаў. Але тут ён спынiўся ў поўным неўразуменнi.

- Вось дык штука! - сказаў ён, цьмяна пачынаючы ўсведамляць недарэчнасць усяго, што адбывалася. - Каб яго чорт узяў! Здаецца, што яны не патрэбны.

Незнаёмец правёў пустым рукавом па пiнжаку, i гузiкi, быццам па чараўнiцтву адшпiлiлiся. Затым ён успомнiў аб сваiх нагах i нагнуўся. Мусiць, ён дакранаўся да сваiх чаравiкаў i шкарпэтак.

- Пачакайце! - усклiкнуў раптам Хакстэрс. - Гэта ж зусiм не чалавек. Тут толькi пустая вопратка. Паглядзiце, можна зазiрнуць у каўнер. I падкладку пiнжака вiдаць. Я магу прасунуць руку...

З гэтымi словамi ён працягнуў руку. Здавалася, яна наткнулася на штосьцi ў паветры, бо ён тут жа з крыкам адхапiў яе.

- Я папрасiў бы вас трымаць свае пальцы далей ад маiх вачэй! - пачулiся з паветра словы, вымаўленыя раз'юшаным тонам. - Сутнасць у тым, што я ўвесь тут - з галавой, рукамi, нагамi i ўсiм астатнiм, але толькi я невiдзiмка. Гэта надзвычай нязручна, але нiчога не зробiш. Аднак гэтая акалiчнасць яшчэ не дае права кожнаму дурню ў Айпiнгу тыцкаць у мяне рукамi.

Перад iмi стаяў, узяўшыся ў бокi, касцюм, якi быў расшпiлены i свабодна вiсеў на нябачнай апоры.

За гэты час з вулiцы ўвайшлi яшчэ некалькi чалавек, i ў пакоi стала цесна.

- Што? Невiдзiмка? - сказаў Хакстэрс, не звяртаючы ўвагi на зняважлiвы тон незнаёмца. - Гэтага не бывае.

- Гэта, магчыма, дзiўна, але ж злачыннага тут нiчога няма. На якой падставе на мяне накiдваецца канстэбль?

- А, гэта зусiм iншая справа, - сказаў Джаферс. - Праўда, тут цемнавата, бачыць вас цяжка, але ў мяне ёсць загад аб вашым арышце, i загад у парадку. Вы падлягаеце арышту не за тое, што вы, Невiдзiмка, а па падазрэнню ў крадзяжы з узломам. Непадалёку адсюль быў абрабаваны дом i знiклi грошы.

- Ну?

- Некаторыя акалiчнасцi ўказваюць...

- Лухта! - усклiкнуў Невiдзiмка.

- Спадзяюся, што так, судар. Але я атрымаў загад.

- Добра, - сказаў незнаёмец, - я пайду з вамi. Пайду. Але без наручнiкаў.

- Так трэба, - сказаў Джаферс.

- Без наручнiкаў, - настойваў незнаёмец.

- Не, прабачце, - сказаў Джаферс.

Раптам фiгура села на падлогу, i, перш чым хто-небудзь паспеў уцямiць, што адбываецца, чаравiкi, штаны i шкарпэткi былi закiнуты пад стол. Затым фiгура ўскочыла i скiнула з сябе пiнжак.

- Стой, стой! - закрычаў Джаферс, раптам скемiўшы, у чым справа. Ён схапiўся за камiзэльку, але тая пачала супрацiўляцца; затым адтуль выскачыла кашуля, i ў руках Джаферса апынуўся пусты камзол. - Трымайце яго! - крыкнуў Джаферс. - Варта яму толькi распрануцца...

- Трымайце яго! - закрычалi ўсе i кiнулiся на мiльгаючую ў паветры белую кашулю - усё, што засталося бачнага ад незнаёмца.

Рукаў кашулi нанёс Холу вельмi моцны ўдар па твары, што спынiла яго рашучую атаку i штурхнула яго назад, прама на Тутсома, дзяка. У тое ж iмгненне кашуля прыўзнялася ў паветры i стала канвульсiўна закручвацца, як усякая кашуля, якую знiмаюць цераз галаву. Джаферс ухапiся за рукаў, але гэтым толькi памог зняць яе. Штосьцi з паветра стукнула яго ў нiжнюю скiвiцу; ён тут жа выхапiў сваю дубiнку i, размахнуўшыся з усiх сiл, стукнуў Тэдзi Хенфры проста па макушцы.

- Сцеражыся! - крычалi ўсе, наўздагад наносячы ўдары па паветры. Трымайце яго! Зачынiце дзверы! Не выпускайце ягб! Я штосьцi злавiў! Вось ён!

У пакоi стаяла сапраўднае вавiлонскае стоўпатварэнне. Тумакi, здавалася, сыпалiся на ўсiх адразу, i мудры Сэндзi Ўоджэрс, чыя кемлiвасць абвастрылася яшчэ i дзякуючы знiшчальнаму ўдару, якi расквасiў яму нос, адчынiў дзверы i першы выбег на вулiцу. Усе тут жа паследавалi за iм, у дзвярах пачалася страшная даўка. Удары працягвалi сыпацца. У сектанта Фiпса быў выбiты пярэднi зуб, а ў Хенфры надарвана вуха. Джаферс атрымаў удар у падбародак i, павярнуўшыся, ухапiўся за штосьцi нябачнае, што ўцiснулася памiж iм i Хакстэрсам. Ён намацаў мускулiстыя грудзi, i ў тую ж хвiлiну ўвесь клубок разгарачаных сутычкай людзей выкацiўся ў калiдор.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.