Сахиба Абдулаева - Панаванне жанчын (на белорусском языке) Страница 4

Тут можно читать бесплатно Сахиба Абдулаева - Панаванне жанчын (на белорусском языке). Жанр: Фантастика и фэнтези / Научная Фантастика, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Сахиба Абдулаева - Панаванне жанчын (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Сахиба Абдулаева - Панаванне жанчын (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сахиба Абдулаева

- Але чаму?! - шчыра здзiвiлася я.

- Даць жанчынам Астры пачуццi - значыцца ўцягнуць цывiлiзацыю ў дзiкiя часы! Цi варта дурманiць светлы розум цёмнымi iнстынктамi? - пракрычала Лiелаш, i твар яе скрывiўся.

Джамшыд, пакiнуты мною без нагляду, зрабiў колькi няўпэўненых крокаў, спатыкнуўся i ўпаў. Я кiнулася да яго, аднак Лiелаш апярэдзiла мяне. Яна падхапiла малога i стала асыпаць пацалункамi яго твар, вочы, рукi.

Я застыла, назiраючы за ёю.

Яна ж, зусiм не адчуваючы навакольнага, лашчыла дзiця.

Нарэшце яна апамяталася. Стараючыся не глядзець мне ў вочы, аддала Джамшыда, адышла ў засень густой чынары. Я хацела сказаць ёй, што гэта нармальнае пачуццё - любоў да дзiцяцi, але яна знiкла.

З'явiлася яна ўвечары, у пакоi. Падышла да ложка, доўга пазiрала на Джамшыда, якi соладка спаў.

- Хварэць ён больш не будзе, - павярнуўшыся да мяне, сказала Лiелаш. - Я знiшчыла ачаг хваробы. Не мела права ўмешвацца ў ваша жыццё, а ўмяшалася... Джамшыд будзе жыць доўга.

Я маўчала, баючыся паверыць у цуд. А Лiелаш спыталася з роспаччу на твары:

- Як вы можаце жыць, не ведаючы, што будзе з вашым дзiцём заўтра?! Ваша цывiлiзацыя ўбогая, усюды небяспека, няшчасцi, хваробы! А вы працягваеце раджаць дзяцей, якiм прызначана жыццё, поўнае бед i нягод, i сцвярджаеце, што любiце iх.

Гэтая ваша любоў... яна невыносна цяжкая... Навошта яна?

- Без любовi не бывае шчасця, - цiха адгукнулася я. - Без любовi да мужа, дзiцяцi... Без гэтага я не ўяўляю сваё жыцця. Гэта i ёсць шчасце. Шчасце любiць i быць любiмай.

Лiелаш авалодала сабой.

- Я не ведаю, што такое шчасце. Такога пачуцця ў нашай навуцы няма. Я яшчэ не вырашыла, што мне рабiць з вынiкамi маiх даследаванняў.

- Абнародаваць iх, - не стрымалася я.

- Шахноза, - з дакорам глянула яна, - я не вырашыла лёс гэтых вынiкаў, але табе, Шахноза, я ўдзячная... Бывай!

Насуперак свайму звычаю Лiелаш не знiкла. Яна выйшла з пакоя, перасекла двор, пакрочыла па дарозе.

У акно я бачыла, што адыходзiць ёй не хочацца i таму крок яе павольны, а спiна напружаная. Але нi я, нi яна не мелi магчымасцi змянiць што-небудзь у гэтай сiтуацыi.

Яна марудна ўзнiмалася па дарозе, а я глядзела ёй услед.

Трэба жыць... Нельга не любiць.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.