Міхась Кацюшэнка - Прызнанне левага крайняга
- Категория: Разная литература / Прочее
- Автор: Міхась Кацюшэнка
- Год выпуска: -
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 33
- Добавлено: 2019-06-19 22:27:36
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту free.libs@yandex.ru для удаления материала
Міхась Кацюшэнка - Прызнанне левага крайняга краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Міхась Кацюшэнка - Прызнанне левага крайняга» бесплатно полную версию:Міхась Кацюшэнка - Прызнанне левага крайняга читать онлайн бесплатно
Міхась КАЦЮШЭНКА
ПРЫЗНАННЕ ЛЕВАГА КРАЙНЯГА
АПОВЕСЦЬ
1
Мусібыць, яшчэ ніколі ў жыцці ў мяне так шалёна не калацілася сэрца ў час чакання самалёта (акрамя таго моманту, калі мы прайгралі ў мінулым годзе з жахлівым лікам сярэдняй французскай камандзе і нейкія хлопцы з выбрытымі скронямі называлі нас у «Арлі» «чырвонымі шчанюкамі»). 3 вялікай асцярогай я ўглядаюся ў людзей, быццам яны могуць пазнаць мяне, аднак клопатаў у іх хапае і без мяне — летні сезон у самым разгары, і яны цягнуць свае чамаданы, дзяцей на Поўдзень, дзе натоўп стане натоўпішчам, дзе пра адпачынак можна забыць. Затое яны пабываюць на моры, а не паехаць на мора ў наш час проста сорамна. Гэтаксама як не абмеркаваць матч любімай каманды (нават калі ты яго і не бачыў), асабліва пралікі асобных ігракоў, памянтачыць языкамі пра розныя тэарэтычныя напрамкі сучаснага футбола. У спорце, асабліва ў футболе, разбіраюцца літаральна ўсе — студэнты і рабочыя, пенсіянеры, хатнія гаспадыні, салдаты і генералы, вучоныя і афіцыянты. Яны не абмінуць у размовах і тое, колькі футбалісты прывозяць апаратуры з замежных паездак, каго яны выбіраюць у жонкі, машынамі якіх марак карыстаюцца, па колькі гекталітраў шампанскага выпіваюць у час адпачынку. Можа, таму мяне амаль не засмучае мізэрная колькасць гледачоў на стадыёнах. Я ведаю, на матчы ходзяць сапраўдныя знаўцы футбола, яны лічаць нас сябрамі, а значыцца, могуць дараваць памылкі. Мой напарнік па нападзенні (ён правы крайні) Стас Прануза, наадварот, не можа гуляць на поўную сілу, калі стадыён не забіты да адказу, ён гаворыць: «Тарсіда раве, і я забіваю, калі тарсіды няма — у мяне знікае натхненне». Дарэчы, у гэтым самым аэрапорце (мы ляцелі ў той дзень на чвэрць фіналу кубка Саюза ў Тбілісі) Стас паспрачаўся з Санькам Картавенкам, што за ўзнагароду (прэміяльныя — сто рублёў!) будзе везці яго на тачцы да самага трапа самалёта, а той яшчэ пры гэтым павінен кожнае імгненне крычаць: «Я — Харытон. Я — Харытон. Я — Харытон...» Так і адбылося. Людзі здзіўлена глядзелі на хлопцаў са сваёй каманды (яны проста не маглі іх не пазнаць). Калі маладзенькі сяржанцік міліцыі падбег да таго месца, дзе заузята крычаў Санька, той яго супакоіў, сказаў, што вось так маральна ён рыхтуецца да чвэрцьфінальнага матча. Сяржант раптоўна пачырванеў ад ягоных слоў і спытаў: «Як вы думаеце, з якім лікам скончыцца матч?»
Нейкія блазенскія ўспаміны лезуць у галаву, бадай, ад таго, што сэрца калоціцца ў сваім шалёным рытме. Думкі блытаюцца. Мне трэба (калі я ўжо вырашыў) амаль непрыкметна знікнуць з гэтага горада, з аэрапорта, перад вачыма ў мяне туман, адчуванне такое, быццам мяне доўгі час білі баксёрскімі пальчаткамі, набітымі свінцом. Нейкія маладыя хлопцы ў джынсах і чорных куртках-варонках (яны вельмі падобныя на заходніх рокераў) з цікавасцю паглядаюць на мяне, яны нават аб нечым гавораць са сваімі моднымі сяброўкамі, тыя ўсміхаюцца мне пустымі, абмаляванымі вачыма (здаецца, гэткіх вялікім тыражом выпускаюць на бройлернай фабрыцы). Мяне яны не ведаюць, гэта ясна, але я, па інерцыі, адыходжу ўбок і мацней прыціскаю да сябе спартыўную сумку. У гэтых малайцоў ніхто не будзе распытваць пра мяне, яны знікнуць як мыльныя пухіры; самае небяспечнае далей — рэгістрацыя. Вось-вось яе аб’явяць. I тая бялявая дзяўчына ў блакітнай форме можа звярнуць увагу на маё прозвішча ў тым выпадку, вядома, калі яна цікавіцца футболам або калі ў сям’і ёсць мужчыны, а яны, вядома, неаднойчы пераціралі мае збітыя косці: я не забіў з выдатнай пазіцыі або своечасова не аддаў пас, зноў праявіў сябе абсалютным эгаістам і вырашыў сам абысці ўсю абарону, што скончылася праваламі атакі, а можа (бывала і такое), і ўсёй гульні... Паспрабавалі б яны самі хоць аднойчы адчуць, як мяч раптоўна ліпне да нагі, быццам прыцягнуты магнітам вялізнай сілы, з усіх бакоў чуецца перарывістае дыханне супернікаў, і ўся твая істота падпарадкоўваецца аднаму жаданню: забіць, забіць... Ты пачынаеш верыць, што заб’еш, табе бачацца свабодныя месцы на левым краі, і мяч ляціць, ляціць уздоўж лініі, мільгацяць побач твары фанатаў, пачынаецца страшэнны роў наўкола, і ты не бачыш нічога, акрамя мяча...
Стоп! Мае думкі рынуліся не ў той бок, мне не трэба пра гэта думаць, на душы робіцца дрэнна, я магу не дачакацца рэйса № 103 і зноў кінуся (як было нядаўна) на стаянку машын, дзе прыпаркавана мая «васьмёрка», памчу назад у горад і нараблю новых памылак. Мне б незауважаным праскочыць у самалёт! Але — як? Раптам мне ў галаву прыходзіць элементарная ідэя. I вось я імчу цераз усю залу чакання, спускаюся ў туалет, аказваюся перад круглым люстэркам, аглядваюся — нікога побач. Я зачэсваю валасы на лоб, амаль на самыя вочы, так лепей, я не падобны на сябе. Дастаю з сумкі акуляры. Цяпер я б сам сябе не пазнаў. Акуляры, нават сонечныя, я цярпець не магу, гэтыя прывёз з апошняй паездкі за мяжу па просьбе аднаго знаёмага. Але знаёмы некуды знік, і акуляры засталіся ў мяне.
...Больш-менш паляпшаецца настрой — ніхто не пазнае мяне, а значыцца, на пытанні Фалалеева (ён адразу ж кінецца ў аэрапорт) пра тое, куды паляцеў чалавек з імем і прозвішчам левага крайняга з ягонай каманды, ніхто не зможа адказаць. Я вяртаюся ў залу чакання, спакойна гляджу на акружаючых з-за надзейнай маскі, але нядоўга — раптоўная думка ўшчэнт разбівае мой часовы спакой, зноў вымушае калаціцца сэрца. Божа, я сапраўдны крэцін, разыгрываю сапраўдную камедыю з маскай у гэтым ідыёцкім аэрапорце. Усё ж дарэмна! Кожны нармальны чалавек (акрамя мяне, вядома) мог бы датумкаць, што падобныя намаганні не маюць сэнсу. Варта праглядзець лісты рэгістрацыі пасажыраў на самыя розныя рэйсы (а Фалалееў дадумаецца), і мае сховы адразу раскрыюцца. Трэба было купіць білет на вячэрні цягнік. Паспрабуй тады здагадацца, у якім напрамку я знік.
Я пацягнуўся ў кішэню па білет, каб тут жа разарваць яго на шматкі, але стрымаў сябе. Нічога страшнага не здарыцца. Няхай Фалалееў і ўсе астатнія (а цікавіцца маёй персонай будзе не толькі ён) даведаюцца, што я паляцеў у Маскву. Што з таго? Масква — горад вялікі, да таго ж я магу памчаць з любога вакзала ў самым нечаканым кірунку. У Фалалеева ў сувязі з маёй паездкай у Маскву могуць з’явіцца падазрэнні, ён пачне званіць у Цэнтральны савет нашага спартыўнага таварыства, распытваць, ці не там я, потым ён звернецца ва ўпраўленне футбола, да старшага трэнера зборнай. Яшчэ да каго? Але — дарма. Яму не даведацца, дзе я... Дый здагадацца, чаму я ўцёк, ён не зможа. Учынкі ўсіх без выключэння людзей Фалалееў суадносіць са сваімі ўласнымі, і, калі яны не адпавядаюць ягонаму стэрэатыпу, ён губляецца. Нешта я занадта пра яго... Фалалееў валодае нейкім асаблівым дарам рассакрэчваць нас, хоць марнуе на гэта нямала часу. Але цяпер ён пакуль бяссілыіы. Я ў гэтым упэўнены...
Запальваецца табло «Рэйс № 103», я кідаюся да месца рэгістрацыі. Ніхто не звяртае на мяне ніякай увагі, што, між іншым, мяне ўжо не цікавіць. Няхай пазнаюць, я нават здымаю акуляры, бо дужа ціснуць нос. Дзяўчына ў блакітным касцюме глядзіць на мяне так, быццам перад ёй чамадан, а не пасажыр. Яна страсянула галавой: «Праходзьце». Я развітваюся са сваёй спартыўнай сумкай (не памятаю нават, што панапіхваў у яе) і саджуся ў доўгі аўтобус. Колькі разоў у жыцці я карыстаўся самалётамі? Немагчыма падлічыць. У сезон прыкладна па два-тры разы на тыдзень — і гэтак амаль паўгода плюс палёты за моры і акіяны (некалькі разоў здавалася, што ляснешся, як ташкенцкі «Пахтакор», і ніколі болей не адчуеш пад нагамі цвёрдай зямлі). Аўтобус кранаецца з месца, значыцца, астаюцца лічаныя мінуты, зараз самалёт адарвецца ад зямлі, і мой план (калі гэта можна назваць планам) пачне здзяйсняцца.
Па доўгім калідоры заходжу ў салон, адшукваю сваё месца. Прыемная радасць ва ўсім целе — нарэшце! Маладзенькая сцюардэса (здаецца, я ўжо лятаў з ёй) загадвае прыемным голасам, каб усе карысталіся рамянямі. Але я гэтага не раблю ні ў машыне, ні ў самалёце, бо адчуваю сябе прыкаваным да нечага небяспечнага. Потым паведамляе, колькі лёту да Масквы (усяго пяцьдзесят мінут), прозвішчы членаў экіпажа, а мне хочацца крыкнуць: «Хутчэй, хутчэй!»
***
Вакол мячы — сінія, чорныя, чырвоныя, жоўтыя, плямістыя. Яны ляцяць на мяне з усіх бакоў, я адбіваюся і крычу нябачнаму Фалалееву: «Навошта так многа, навошта?! Гэта не трэніроўка, а здзек!» Аднак Фалалееў не чуе маіх слоў, аднекуль здалёк прабіваецца да мяне ягоны металічны смех, а мячы ляцяць і ляцяць з вялізнай хуткасцю, б’юць мяне па галаве, плячах, спіне, некаторыя з іх я адбіваю то правай, то левай нагой, яны адлятаюць і зноў вяртаюцца да мяне. Я крычу, што сіл больш няма, пачынаюць нясцерпна балець балячкі — старыя траўмы, аднак слоў маіх ніхто не чуе. Я іх і сам амаль не чую, бо яны дзесь глыбока ва мне... Раптам мячы завісаюць у бязважкасці, і я не магу ўдарыць па іх, але яшчэ працягваю штурхацца нагамі. Мячы робяцца празрыстымі, шклянымі. I тады выплывае твар майго бацькі — лысы чэрап, глыбокія зморшчыны, пранізлівыя вочы. Я здагадваюся, што апынуўся ў ягонай лабараторыі, мяне заўсёды цягнула сюды з незвычайнай сілай, і бацька радаваўся гэтаму. Ён гаворыць мне, што ягоная лабараторыя, а значыць, і навука (сэнс яго жыцця) павінны стаць маім домам, другім, але галоўным домам, сэнсам і майго жыцця. «Ты пагнаўся за славай, лёгкім жыццём. I ўсё дзеля натоўпу, тупога натоўпу, які не валодае сапраўднымі каштоўнасцямі жыцця, гэты натоўп хутка забудзе цябе, як забыў дзесяткі, сотні іншых, гэткіх, як ты, вы патрэбныя яму, як гладыятары былі некалі патрэбныя рымлянам, не больш, ты павінен зразумець гэта сёння, бо заўтра будзе позна...» Мне хочацца засмяяцца ў адказ, сказаць, што ён так і застаўся тэарэтыкам і мала разумее сапраўдпае жыццё, тое, што адбываецца за межамі ягонай лабараторыі, кафедры. Я магу сказаць яму, што наша жыццё ў спорце сапраўды кароткае. I нас хутка забываюць, і мы потым робімся нікому не патрэбнымі, але ёсць у ім такое, што не прамяняеш на нешта іншае... Вядома, я мог застацца ў лабараторыі назаўсёды, мог пайсці ягоным, бацькавым, шляхам, аднак сам ён знік з маіх вачэй занадта рана (мне было крыху больш чатырнаццаці) — пакінуў сваю лабараторыю і кафедру, свае славутыя эксперыменты ў інстытуце фізікі і памчаў з новай жонкай Ларысай у далёкі паўночны горад, дзе пачаў іншае, незнаёмае для мяне жыццё. Праз паўгода памерла ад сардэчнага прыступу маці (ніколі да таго, як пайшоў бацька, яна не ведала, дзе знаходзіцца сэрца).
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.