Варлен Бечык - Радкі і жыццё
- Категория: Разная литература / Прочее
- Автор: Варлен Бечык
- Год выпуска: неизвестен
- ISBN: нет данных
- Издательство: неизвестно
- Страниц: 48
- Добавлено: 2019-06-19 22:33:15
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту free.libs@yandex.ru для удаления материала
Варлен Бечык - Радкі і жыццё краткое содержание
Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Варлен Бечык - Радкі і жыццё» бесплатно полную версию:Варлен Бечык - Радкі і жыццё читать онлайн бесплатно
ВАРЛЕН БЕЧЫК
РАДКІ І ЖЫЦЦЁ
1966
8.5.
Па небе плывуць воблакі. Я тут нерухомы. Ты ужо далёка адплыла ад майго неба?
У мяне сіняя форма адзення і мяне не брыюць. Я доўга не пабачу цябе.
Дождж і рыдлёўкі ўзрыхляюць вясеннюю зямлю. Ты ўзрыхліла маю душу, быццам кінула ў ваду камень цераз плячо не гледзячы — вада разышлася кругамі.
Цяпер мяне наведваюць сумныя думкі і сябры. Хочацца свежага паветра, цёплай зямлі пад босыя ногі, купацца, бегаць, круціць гантэлі і быць з табой.
Памыты, без гадзінніка і аўтаручкі, я ўсё ж яшчэ ішоў, як не ў палату. Зашчоўкнуліся дзверы, і паласатыя постаці акружылі мяне.
— Цябе завуць не Ігар?
— Варлен.
— Яго завуць Варлен.
Прывялі ў палату. Я маўчу другі дзень. Праз вокны відаць глухія куткі жыцця. Каля рэчкі мілавалася ашалеўшая парачка, а хворыя давалі свой каментарый.
3 дня ў дзень упарта стаіць цудоўная пагода. Раніцою з форткі на мяне б’е адбітак сонца. Я гляджу на фанары ў палаце — у іх таксама неба разліцеена кратамі акна. У думках пачынаю хістаць ліхтары. Зялёная паласа раздзяляе фарбы палаты. Паласа высока. Я ж апусціўся значна ніжэй жыццёвай лініі.
Добрая С.! Прашу Вас хаця б зменшыць дозу дабра, інакш яно пераўтвараецца мне ў зло.
Ваша добрая ўвага наскрозь высвечвае маю душу, і мне становіцца страшна ад неадпаведнасці маіх душэўных якасцей высокай мерцы Вашай агульнай высакароднасці.
Удзячнасць Вам змешваецца з тугой — тугой ад майго мінулага, у каторым я набыў куды менш розуму, дабраты, вартасці, чэсці, сумлення, чым усе вы, як мне падалося, прыпісваеце мне ад свайго ўласнага душэўнага багацця.
Мне здаецца; я жыву на працэнты добрай памяці Ігара — на мяне пераносяць частку яго абаяльнасці. Такім чынам і ў маім нездароўі вызначаецца нейкая пераклічка з няшчасцем Ігарка...
11. 5.
Прывітанне рэспубліцы, на сцягу якой мапісана «ЛіМ»! Ці скора самакіраванне заменіцца дыктатурай?
Я ў сваім неапалітанскім каралеўстве сам сабе галава. Пакуль што не прыняў каралеўскіх паўнамоцтваў. Як прыму — перадайце ласкаваму Ст. П-чу — дазволю яму сядзець у маёй прысутнасці.
Тут ніхто нікому амаль не зайздросціць. Арганізаванай грамадскасці няма. Апазіцыя мае пэўную свабоду (пабіліся тапкамі: стары з маладым хлапцом: «Мне 53 гады, а ён мяне называе Махном...».
Неапалітанская экзотыка: ёсць і маўр, і балюча глядзець на яго, калі ён пачынае маліцца багам сваёй далёкай радзімы.
Ахвотна і лоўка рыфмуюць «Манька-манка». Я таксама вучуся складваць словы: палаты-халаты, Генадзь- гнаць.
Народ тут бывалы, не раз наведвалі буйнае каралеўства «Навінкі». Я яшчэ юнга. Гэта мой першы экватар.
Я ўжо зразумеў, чаму імкліва ходзяць тыгры ў клетцы. Прывітанне А. I. — мудрацу з Анатоліі.
7.6
Вершы сняцца ўжо другую ноч. Першы раз снілася: мае ўдалыя вершы набраны, але ў гранках начыста перароблены. Нават у сне ў мне гаворыць крытык: я лаўлю недахопы.
Мама прыносіла мне пачытаць лісток з сшытка сына нашых суседзяў Сярожы Г. (10 гадоў). Перапісаў сюды: лісток мама забрала: «Няхай маці неўзаметку пакладзе яго туды, дзе ўзяла, а то хлопчык не стане больш нічога пісаць». Баюся, што і паклаўшы лісток, маці С. не вытрымае, пачне гаворку з хлопцам, і стыхійна пачаты ім Дзённік закончыцца гэтай, першай і апошняй старонкай.
«Я учусь в Музыкальной школе. Учиться интересно, особенно по баяну, по сольфеджио очень скучно, но преподаватель по сольфеджио молодой и веселый. В общеобразовательной школе я учусь не очень плохо, но бывают тройки. По белорусскому языку обычно тройки, бывают даже и двойки, но двоек у меня немного, всего только две.
Я думаю, почему я так стараюсь и все равно все плохо. Сколько ни старайся — все равно все плохо. Сяду играть на баяне, а папка не знает, правильно или неправильно я играю, и ругается. А сегодня папа сказал мне, чтобы я пришел помогать складывать дрова, а мамка сказала, чтобы я надел новые штаны. Ну, мы, в общем, поспорили с ней. Но это все мелочи. Мне учитель в музыкальной школе сказал, что если я сдам экзамены за первый класс на пять, то получу путевку в Ленинград, но и все другие, кто сдаст экзамены на пять, поедут. Но папка, как узнает, то будет заставлять играть. Меня всегда ругают за то, что я потею, но я ведь не виноват, что с меня идет пот. Я играю, как все дети, но с меня все равно идет пот. Папа меня подстриг под Котовского, а мама была недовольна. А мне что: мне никто за это ничего не сделает, не убьет и не повесит, хоть бы папа с мамой не спорил. — В музыкальной школе преподаватель сказал, что в Ленинград могут поехать Пунтус и я».
16. X.
Былі Толя Псікаў і Света Марозава. Дзень спатканняў. Аслабла вераснёўскае сонца — частку яго паглынулі плады і загарэлыя людзі.
3 кніжкі В-га я ўзяў вельмі многа радкоў і вершаў для сябе. Для складанай работы думкі і душы так мала даюць прапагандысцкія стандарты.
«Ночь-то темна, лошадь-то черна: еду, еду да пощупаю, тут ли она».
1967
7. II.
Я — у Маскве. Маскоўскае неба шэрае, —8°. Хачу пад ім прабыць як паболей. Урэшце з мяне хопіць адной толькі высокай столі Ленінскай бібліятэкі. Я ў бібліятэцы без места. Чытай, дзе хочаш. Капаюся ў бібліяграфіі...
Пісаць і друкаваць трэба болей, а страчаны каштоўны-каштоўны час...
20. II.
Сонца ўсё больш асляпляюча вісіць над зямлёй.
Кнігі і часопісы ўзмацняюць прагу работы. Але толькі тады, калі пачынаеш.. пісаць, — пачынаеш па- сапраўднаму думаць.
Мне здаецца, я начынены стылем, а трэба насыціцца глыбінёй.
Усё чытанне, усе роздумы — гэта трэніроўка; сапраўдны спорт вянчаецца спаборніцтвам.
Учора я быў у Васілёнка Сяргея Іванавіча — ёсдь такі цікавы чалавек на зямлі. ён вазіўся са мною многа, ахвотна, настойліва. Можа быць, мая пачцівасць выклікала ў яго жаданне нацэліць мяне на сваю трактоўку тэмы. Толькі тут нічога не выйдзе: наша нязгода ў кожнай думцы, у кожнай фразе...
Але ж — дзякуй чалавеку. Ен надпісаў мне свой «Словарь атеиста», чытаў мне Аношку (цікава, але непераканаўча) і Маркса (усё вядомае, але напамін дарэчы).
У яго — большая культура працы над кніжкай, даволі шырокія інтарэсы, але спрашчэнне. I — як гэта ў людзей заўсёды выразней праступае ў размове з малодшымі — думка, што ісціна належыць толькі яму, ім адкрыта, яму адкрыта.
Калі многа формы і мала зместу, слабее і форма; на яе мускулы мала нагрузкі.
21. II.
Прыгажосць, «черт побери!», не абагуліш.
Жаночае хараство («миловидность», наш густ непатрабавальны) мы ўспрымаем лягчэй, чым хараство ў мастацтве (уласна, і тут павярхоўна), але прагнем яго неймаверна.
Лічыцца непрыстойным заглядвацца на жанчыну, прыгожую дзяўчыну. Дарэмна. Гэта ўзвышана, калі не сумяшчаецца з распуснай похаццю.
Жанчыны, дзяўчаты ўпрыгожваюць наша жыццё. Усе нашы эстэтычныя ўяўленні — ад формы і зместу жыцця, прыроды. Дзяўчына (прыгожая) — вянец мастацкай формы. Гэта — выключны мастацкі твор, бо незвычайны каталізатар нашай энергіі, нашага ўнутранага жыцця, бясспрэчны ўзбагаціцель нашага зместу.
У адносінах да дзяўчыны — найяскравейшы прыклад сілы імкнення да прыгожай формы.
Прыгажуня заўсёды ў цэнтры ўвагі.
Без дзяўчыны, жанчыны, яе ласкі, увагі мы жывём у шчымлівай адзіноце.
(Дарэчы, калі галоўнай — няма, увага ўсіх астатніх яшчэ больш трывожыць, нервуе адзіноту, мучыць нас, непакоіць.)
Тады, можа быць, для нас справа, літаратура — наша ўсеабдымная любоў і дарагая каханка. Мне ў ёй (неабавязкова) і па-за ёй (відаць, заўсёды) адзінота астаецца... Калі доўга баліць душа, пачнеш адчуваць боль сэрца. Нават і правяраць не трэба.
Мяне прарвала, я набухаю думкамі. Ахоплены прагай работы. Дзе знайсці сілы, каб адолець недамаганне...
В. Вярба не паўтараецца. Яе аглядка на мінулае азначана роздумам іншага ўзросту і вопыту, іншай настроенасцю на паэзію. Радкі пражытых дзесяцігоддзяў адгукаюцца ў нас, даюць жывую душу свайму часу.
Шмат разоў, калі хаджу, самі сабою складаліся вершы, нібыта незалежна ад мяне. Сёння ўпершыню ўдалося падчапіць пяром пару радкоў, мо таму, што я ў Маскве, на рускай мове. Не дужа змястоўныя, але няхай будуць.
Мне ни к чему поспешная работа
И суета корыстного расчета,
Но, кажется, и я от них устал.
Ігарок, пра цябе.
Увесь у пошуках, неспакойны, настойлівы і мэтаімкнёны, ён хацеў жыць па вялікаму рахунку і надоўга ўперад загадваў сваё жыццё.
Але здарылася так, што яго сучаснае і стала яго будучыняй...
23.ІІ.
Што лепей — нечым займацца ці нічога не рабіць?
Сёння ў сталовай вайсковыя п’юць віно, стынуць машыны на вуліцах, я — нічога не раблю, бо галава барахліць.
План: пастрыгчыся, памыцца, з’ездзіць на Нова-Дзявочыя могілкі і Барадзінскую панараму, адпрасавацца, адпачыць. Пісьмы...
«Вялікая» праграма сведчыць выразна аб узроўні майго сённяшняга інтэлекту..
Учора я — у складанай сітуацыі ў К-на. Той — у сварцы з жонкай. Я — між імі.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.