Юры Станкевіч - Луп Страница 14
Юры Станкевіч - Луп читать онлайн бесплатно
Ён стараўся думаць аб іншым. Аб тым, напрыклад, ці такія ўжо бязглуздыя рыбы? Ці можа быць бязглузды кіт, які хаця і не рыба, а плавае дзе-небудзь у далёкім акіяне? А коршак у небе ці крот у зямлі? Дзерсу казаў на жывёл: людзі. Так, яны таксама народы, якія па трагічнай выпадковасці трапілі разам з намі ў нерат жыцця, зямных пакутаў, у нерат часу.
З-за шкла на яго больш ніхто не глядзеў. Аўтобус пайшоў хутчгй, там зноў уключылі магнітафон, і яму нагадалася, што пра яго ўвогуле забылся. Мастак падумаў, што калі б ён здолеў вызваліць рукі, то лёгка расшпіліў бы і ашыйнік, але яго звязалі грунтоўна, а рук ён ужо амаль і не адчуваў. Вось каб ланцуг аказаўся стары, то ён мог бы і парвацца.
Ён раптам успомніў бацьку, які памёр у далёкім дзяцінстве, і як яны ішлі аднойчы летам да цягніка і ён усё енчыў: «Хачу піць». Бацька падвёўяго да студні і апусціў вядро, але, калі стаў падьь маць, ланцуг нечакана парваўся. I тады бацька сказаў яму, што ніводны ланцуг не бывае мацнейшы за самае слабае сваё звяно. Толькі пасля Мастак зразумеў сэнс яго слоў, якія ўспомніў цяпер.
Яго ўжо цягнулі волакам, і ён задыхаўся. Некалькі разоў ён крыкнуў, але яго не чулі. Дым з выхлапной трубы трапляў яму ў твар, кроў штуршкамі біла ў скроні. Яго нудзіла. Часам на тым кавалку неба, якое скакала перад вачыма, ён бачыў буйную, самотную зорку, і яна таксама скакала ў далёкай вышыні і, здавалася, рабілася ўсё больш яркая, і хмары адступалі перад ёй, пакуль не адышлі зусім.
1988 г.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.