Варлен Бечык - Радкі і жыццё Страница 15

Тут можно читать бесплатно Варлен Бечык - Радкі і жыццё. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Варлен Бечык - Радкі і жыццё читать онлайн бесплатно

Варлен Бечык - Радкі і жыццё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Варлен Бечык

Ва ўсёй заблытанай бяздумнасці быў учора адзін кароткі пробліск: я нешта лёгка быў падумаў пра артыкул для «Литературки» («Связь опор»).

Добрая і тужлівая віншавалка Ніны Сярмяжка. Сён­ня сентыментальна чытаў «ЛіМ». Усё падабалася: і но­вае апавяданне Гіля, і вершы Янішчыц, і яшчэ — Звонак. У падборцы Ж. Янішчыц ёсць радкі, якія расчульваюць сентыментальную маю душу — «На пачатку кра­савца»:

Люблю, адышоўшы з марозу,

Бясконца раздольны прастор —

Зялёную радасць бярозак

I сінюю радасць азёр.

Я сінюю радасць вітаю

I клічу зялёную ў сны.

I песні з душы вылятаюць,

Як ластаўкі з гнёздаў вясны.

-------------------------------

Не раскажу, не даскажу,

Таму што болей не вярнуся.

Я па-асенняму тужу

I па-вясенняму смяюся.

Што збудзецца — не мінаваць.

Між намі шлях святла і ценяў.

Нашто, забыўшыся, вяртаць

Кароткі. пошум летуценняў?!

Нашто захмурваць галаву

I думаць, што яшчэ кахаю...

Але, наіўная, заву,

Але, трывожная, шукаю,.

Яшчэ твайго імгнення час,

Майго святла не закрануўшы.

Ды нітосвці тайнае для нас

У адно злівае нашы душы.»

У Ж. Я. арганічны — птушыны, сонечны, вольны талент. Не разважанні, а пачуццё — з надводным сумненнем, трывогай, з хісткай бойкасцю да банальнасці... Талент — сапраўдны. У яе навагодніх вершах і знутры здабытая душэўнасць, выведзеная напаверх, зведзеная з задуменнай восенню, высокімі травамі і надрэчнымі дрэвамі; з сінім, зялёным, пунсовым светам — прасветленая сумам.

Кранула ў Звонака:

Стаю адзін, як слуп на скрыжаванні,

Скрозь белы сон лаўлю нясмелы гук

I множу слодыч радасных спатканняў

На гаркату няпрошаных разлук.

Не можа быць канца жыццю і свету, і не можа быць канца трывогам, радасцям, клопатам — абы толькі заставалася вастрыня і свежасць кожнага імгнення і кожнай справы, абы не ішло наўскос тое, чаму я абавязаны як, самастойная асоба. Аднаму не здраджваць — даўняму свайму прынцыпу: лепей меньш ды лепш.

5.І.

Раман працягваецца. Звоняць мне. Я, дзівак, іду ў прадонне. 3 рук усё валіцца.

«Ныне отложите вы та вся гнев, ярость, злобу, хуле­ние, срамословие от уст ваших».

12.І.

Брыдота ў форме амаль непрыстойнай.

Дзіўна. Нягоднік, ілгун, назола, злодзей і г. д. — за тое, што выдаткуеш душу, што неабыякавы сэрцам. Табе, калі трэба, усё залічыцца ў мінус. Логіка здрадлівых і зманлівых жанчын, якія ўсё, што трэба сказаць на сябе, пераносяць на іншых. Брыдка. Ці канчаткова?

13.І.

Трынаццатае, а ніякіх няўдач. Нават пэўная палёгка — здадзены нумар, які рыхтаваўся нялёгка... Мне кепска, патрэбна новая галава, новы рэжым, новыя веды, думкі і кнігі.

Неабходна вольна і думна сустрэцца з сонцам, ціхай прыродай, снежнай свежасцю і вынесці іх на аркуш паперы ненатужна, лёгка, як роздум пра жыццё, пра паэзію.

Ніколі не было ў мяне акрыленай любові, што дава­ла радасць, пяшчоту і гармонію. Заўсёды была цяга, якой пярэчыў розум. I нічога не абяцалася добрага, а толькі благое.

У свеце дабро і зло пераплятаюцца. Хочацца шчымліва любіць усё прыгожае — прыгожае чысцінёй, сонечнасцю, цнатлівай сціпласцю і высокім гонарам.

Дзеці коўзаюцца з горак. Чаму заўсёды з дзяцінства было са мною адчуванне цяжкасці і небяспекі?

На небе няма сонца. У душы таксама чорна. Але суцяшэнне вось якое: колькі на свеце людзей, якім горш, чым табе. I наколькі горш.

31.І.

У адносінах з жанчынамі трэба быць сумленным і высакародным, але трэба яшчэ мець свядомую сумленнасць.

2.ІІ.

Што мне так хочацца сабраць у сабе ўсю чалавечую тугу І пакуту? Чаму так верадліва, чаму душа цягнецца да ўсяго балючага, што ёсць у кнігах? Быццам хоча яшчэ большага аб’ёму і большай варыянтнасці. I думкі аб недарэчнасці пакут. I прыгаворванні: «Но надо жить».

Мы кепска разумеем і ўяўляем працу літаратурнага крытыка, не здагадваемся пра яго жыццёвы, эмацыянальны тонус. Ап. Грыгор’еў пісаў артыкулы, замучаны няўдалым каханнем. Рассадзін заўсёды піша так, быц­цам трымае ў руках ісціны, быццам ні ад чога не пакутуе. На самай справе — чым жыў, напрыклад, Бярозкін, калі пісаў пра Панчанку, Цётку, Багдановіча?

6.ІІ.

Брату 21. ён не паяўляецца, і гэта трывожыць маму. Тамара Мікалаеўна Дудко ідзе на пенсію, і трэба сёння быць. Гэта — цудоўная жанчына, надзвычайнай сумленнасці і чуласці чалавек, якому наканавана было ісці дароган гаротнасці, нястачы, пакут і якая ішла ціха, без скарг, нараканняў... Увесь наш дарожны рух — Гарадок, Талька, Прылукі, Мінск — судакранаўся з ёю і чамусьці павінен быў мяне вучыць.

Я ўсе гэтыя дні, многія дні — ад 14 студзеня — пытаўся ва ўсіх, у чым сэнс жыцця, хоць ніхто і не мог даць адказу. I вось у «ЛГ». Жарт: робат пытае ў робата, у чым жа сэнс жыцця.

11.IV.

Многа — два месяцы — прапушчана. Тым часам адбыў месяц за свой кошт у Пухавічах і на Свіцязі. На Свіцязі цяжка захварэў і поўзаў амаль на карачках.

Адна асоба зацята і многа гаворыць, што любіць мяне, а я — без радасці і шчасця.

Стаў загадчыкам аддзела ў «Немане» (з 1 красав.), прыняты ў Саюз (9-га, у пятніцу). Перайначаны артыкул у «Литер, газете» — пакрыўджаная Лось. Надпіс Rараткевіча на кнізе.

Было ўвесь час нешта і добрае, і благое. На банкеце ў «Журавінцы» было ўсякае.

Самае іранічнае: у бяздарнасці дапякалі адзін аднаго найбольш «роўныя» таленты. Чаму? Чаго? Што кіруе людзьмі? Я думаў пра многіх з іх: дзе ваша грамадская і чалавечая скіраванасць? А былі людзі, за якіх балела душа.

18.IV.

...Я іду з «Немана». У заяве: «Сердечное спасибо Вам и всем добрым людям «Немана» — работа в Вашем кол­лективе была полезной и интересной для меня...»

30.IV.

Ліст Лойку: «...я рады, што няма ў Вас ні ценю пыхі і чыннасці, што Вы жывеце гэтак душэўна шырока і ў простай штодзённасці, і ў літаратуры, адмаўляецеся ад крыжавых пуцінаў, спакус нялюдскіх і трывог».

30.V.

Зноў «ЛіМ», аддзел літаратуры: Гіль, Стральцоў і я. Прывыкаю.

Май з апальным сонцам, гарачынёю. Кніга пакуль адкладаецца. У імя чаго? Ды вось жа: суботня-нядзельныя выезды ў Прылукі, на мора. Сёмкава — нязнаны раней прыгожы куток з ціхай рачулкай, лугам, які робіць шчымлівымі ўспаміны пра дзяцінства, спакойнай вечнасцю прыроды. Тут у дзіцячым доме рос Толя Псікаў, ён сюды і падахвоціў. Натыкнуўся на стральцоўскі верш:

Няхай у гордай паняверцы

Сабе мы кажам: трын-трава

Зусім не тое тчэцца ў сэрцы,

Чым часам трызніць галава.

За два тыдні «ЛіМа» напісаў 2 заметкі, утрос выдавецкія справы.

У Будапешце ва ўзросце 86 гадоў памёр Дзьердзь Лукач. Ад паўдня — у Сёмкава, у цеплыню, зеляніну, рэчку, ціхі і шумны тлум жывой прыроды. Яшчэ ў дарозе — цёмныя хмары, густая навальнічная цемната, по­тым — ледзь не шквал вады, што біла, секла, мяла, не­сла ўрачыстасць, чысціню, свежасць усім травам, дрэвам, кветкам і самой зямлі.

Босы. Цеплыня пад нагамі ад слізкай сагрэтай зямлі, прыемны халадок змакрэлай травы. Гулкія грамы, рэзкія сполахі, вясёлы шабаш птушак і жаб. Змакрэлы дзівак шмель капашыўся ў кветках.

Густыя дрэвы парку ў Сёмкаве — як клубы вады.

Клубілася зеляніна альшэўніку і вербаў у прырэччьг. Званочкі, смолкі, шчаўе, канюшына і ўсё рознае святкавалі гэтую цёплую дажджавую радасць росту і выспявання.

Прыгнаны дажджом пад прыстрэшак канюшні, дыхаў дажджом і вёскай. Ляскалі парасчыненыя вокны недабудаванай хаты, ахвотна макрэлі на прыпасе коні, пас­тух тырчэў, як бусел, на абшчыпку зарэчнага лугу.

Я туляўся між хмарамі, дажджамі, сонцам у гэтым прырэччы і быў амаль шчаслівы паўнатой нечакана далучанага да душы раскашавання лугу і быў босым воль­ным сынам зямлі без абавязкаў і прытулку. I паколькі былі са мной літ. знаўчыя кнігі, яны родніліся з зямлёй і светам, як гэтакія ж выпадковыя беспрытульнікі — свет іх расхінаўся ўшыркі, падыходзіў да рэчкі, лугу, збажыны, расады, канюшыны і галак, велічы старога парку, што надаваў урачыстасць усяму наваколлю і абяцаў злучыць сваёй даўнасцю тысячагоддзі. А потым наступіла пара сонца і нерухомасці. Можна сказаць, што сёння ў Сёмкаве была вечнасць, так паабкрадзеная апошнім часам мітуснёй і хуткаплыннасцю індустрыяльных змен.

Ішла новая навальнічнасць. I была ўпэўненасць, што шумець новым дажджам і грымотам, што ўсё будзе расці і свяжэць, што можна і заўтра знайсці шчаслівыя дачыненні з абрыдлым ужо светам.

А потым людзі выйшлі на двары і ў гароды, разгуляўся салавей, густа запахлі крапіва і лапухі.

Зноў — Блок:

Рожденные в года глухие

Пути не помнят своего.

Мы — дети страшных лет России —

Забыть не в силах ничего.

Испепеляющие годы!

Бездумья ль в вас, надежды ль весть?

От дней войны, от дней свободы —

Кровавый отсвет в лицах есть.

Мінулы тыдзень — артыкул з Гілем пра «Дзень паэзіі».

2—3. VIII.

Дажджы — і дробныя, і густыя, і зацяжныя, і кароткія, і цёплыя, і халодныя. 17°—22°. Хістанне ад сонечиага цяпла да прахалоды.

Пры ўзрыве атамнай бомбы над Нагасакі. Адзінхлапчук нырнуў да ўзрыву, а вынырнуўшы ўбачыў усё панішчаным.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.