Анатоль Казлоў - Дзеці ночы Страница 2

Тут можно читать бесплатно Анатоль Казлоў - Дзеці ночы. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Анатоль Казлоў - Дзеці ночы читать онлайн бесплатно

Анатоль Казлоў - Дзеці ночы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Казлоў

— Чакаў мяне, дарагі? Ты, мой паслухмяны птах, засумаваў без Вілена? А Вілен табе гасцінец прывёз. Пачакай, зараз дастану з багажніка. Я пра цябе ніколі не забываю. Ты, мой верны сябар, ніколі мне не здрадзіш, як і табе не здрадзіць Вілен. Вось, глядзі, цэлы пакет свежага мяса.

Грыф, узняўшы галаву і шырока раскрыўшы кручкаватую дзюбу, сквапна заглытваў прадаўгаватыя кавалкі мяса. Вілен заўсёды спецыяльна купляў для яго адборную цяляціну на загарадным рынку. Ііазіраючы на грыфа, хлопец адчуваў, як і сам ён усім сваім абліччам зараз нагадвае гэтую грозную птушку.

1 сапраўды, калі б хго-небудзь староннім вокам цяпер зірнуў на Вілена пры дзённым свягле, го душа і сэрца ў незнаёмца скамянелі б ці хутчэй за ўсё ператварыліся б у лядзяш. Вытанчаны, інтэлігентны гвар дзецюка з матавай скурай і глыбокімі вялікімі вачыма колеру восеньскіх каштанаў грубеў, а росчырк вузкаватых яркіх вуснаў (хто нершы раз бачыў Вілена, прыхаванай усмешкай думаў пра сябе: гэты юнец з караткаватымі вусікамі падмалёўвае губы)ганчэў да ніткі і бялеў, выстаўляючы напаказ дагледжаныя, быццам нацёргыя мелам, зубы. Валасы караткаватай стрыжкі на галаве ў Вілена натапырваліся, што ігліца на лапках ядлоўцу. Ніхто б не засумняваўся цяпер і ў тым, што хлопец пашырэў у плячах. Верхні гузік на кашулі, здавалася, не мог стрымаць мускулістую напятасць шыі, па венах і артэрыях якой, быццам па трубах водаправода пад ціскам шматмерных помпаў, пульсавала кроў. Вілен адарваў позірк ад грыфа, страсянуў галавой. У руцэ застаўся пусты цэлафанавы мяшок.

— Вось і насыціліся мы,— хлопец шпульнуў пад нізкарослыя прыдарожныя кусты непатрэбны зараз мяшок.— Відаць, толькі дурні сцвярджаюць, што вы, грыфы, жэраце адну падлу, га, мой птах? Ці твае супляменнікі ў цёплых і пустыністых краінах усё ж любяць смакаваць мяса з душком? Можа, яно і так. А ты, жыхар нашых беларускіх земляў, не грэбуеш і свежанінай. Правільна робіш. Усё смярдзючае, аджылае пакідай воранам, гэ­тым няспынным крумкачам, якія наганяюць жах на палахлівых старушэнцый, калі кружляюць па небе над іх хатамі. Папярэджваюць, што аджылі сваё дзядкі-бабулькі, падыходзіць іх час пераглядваць прыхаваныя вузельчыкі з ненадзёванай апраткай, апошнім уборам, у якім і нойдуць яны ў халодныя абдымкі зямлі.

Грыф уважліва слухаў Вілена з паўадкрытай дзюбай. Ча­сам паварочваў то ў адзін, то ў другі бок сваю лысую белавата-чырвоную галаву. I ў такія моманты ён нечым нагадваў гіганцкую курыцу, якая ловіць покліч гаспадыні перад гым, як кінуцца на яе голас па жменю прэлых зерняў ячменю.

— Ці ўсе на месцы?

Грыф лёгенька ўцягнуў галаву ў плечавое міжкрылле.

— Гурон чакае мяне?

Птах яшчэ больш заглыбіў галаву.

— Гэта прыемна, калі цябе чакаюць. Мо самае лепшае, што мае чалавек. Гы вось мяне першы сусгрэў, таму што больш за ўсіх чакаў. Грыф спружыніста таргануў галаву ўгору. Выцягнулася

шыя з рэдзенькімі пярынкамі.

— Ну, давай ляці, дружбачок. Табе напрамкі блізенька, хут­ка і я прыкачу.

Грыф быццам толькі і чакаў гэтых слоў. Ён адштурхнуўся ад капота машыны парэпанымі лапамі і, загарнуўшы пад сябе магутнымі крыламі паветра, накрыў ценем асветленую фарамі дарогу.

Не прайшло і пары хвілін, а птушкі і след прастыў. Быццам і не было яе побач з хлопцам. Вілен агледзеўся навокал. За габарытнымі фарамі машыны, ва ўрасянелай траве, блішчэлі яркімі жаўтаватымі каралямі светлякі. Здавалася, што іх нехта шчодрай рукой наводмаш сыпануў йаўз дарогу. Першы раз, калі Вілен Падкідны пабачыў у лесе светлякоў, ён па-сапраўднаму спалохаўся. Той ноччу хлопец прагульваўся з Гуронам каля іх рэзідэнцыі — былога дома адпачынку. Ноч была надзіва глухой і густою, як гудрон, на небе не праглядвала ані зоркі, толькі натужліва хрыпаты вецер цяжка і надрыўна стагнаў у вершалінах прастуджаных дрэў. Вілен зараз узгадваў, як на сэр­цы і ў ягонай душы было сполахна і нудотна, усё цела, здавала­ся, моцна абкручана мокрай анучай. Ад гэтага скура пабралася пупырышкамі, здавалася, што яе абсыпалі просам. Ён больш маўчаў, а гаварыў Гурон.

— Ты хочаш ведаць, чаму я цябе падабраў на вакзале? — Максім Гурон чакаў адказу, а Вілен уважліва глядзеў сабе пад ногі, баяўся натыкнуцца на частыя ііні ад дрэў, якіх зашмат было наўкола сцежкі.

— Не, я цябе не пашкадаваў,— Гурон глухавата рагатнуў.— Шкадаваць я не ўмею, ты сам, відаць, у гэтым ужо ўпэўніўся. Згледзеўшы цябе на лаўцы з бамжамі і з пляшкай капеечнага віна ў руках, мяне быццам токам сцебанула, я нутром адчуў, спрацавала падсвядомасць, у скроні шуганула кроў, а ўнутраны голас Гаспадара прашаптаў: «Ён ваш. Забяры яго цяпер жа і будзеш мець яшчэ адну, акрамя сваёй, правую руку. Ён пойдзе за габою, толькі пакліч». I я не памыліўся. Ці помніш, брат, якім ты быў заўшыўленым, брудным і недагледжаным?

— Ыгы,— адазваўся нарэшце і Вілен Падкідны.

— Ты быў апушчаны, згніў бы зажыва. Хоць не. Рана ці позна цябе прывяла б дарога да нас. Не гэтым днём, то другім, але я цябе б вылічыў і знайшоў. Сам ведаеш, ш го вакзалы — гэта сметніца чалавечых целаў і душ, гэга наш палетак, на якім мы збіраем даніну для ахвяравання Гаспадару.

— А як жа міліцыянты? — няўпэўнена спытаў Вілен Падкідны.— Няўжо яны не шукаюць тых, хто бясследна знікае?

— Будзь рэалістам. Каму патрэбны тыя, каго само, так бы мовіць, грамадства адпрэчыла ад сябе, утаптала ў гразь, зрабіла гноем, бясплодным гноем, на якім нічога не расце. Яны, гэ­тыя вакзальныя адкіды, толькі муляць «прыстойным грамадзянам» вочы, назаляюць. Усім сваім выглядам і жыццём нібы гаворачы:

«Паглядзіце на нас, паважаныя, і мы некалі былі такімі ж, як і вы, але жыццё, абставіны, а найбольш, можа, лёс, кіданупі нас у багну. Не адварочвайце пагардліва твары, не заракайцеся, бо можа стацца і з вамі такое. Жыццёвыя сцежкі непрадказальныя». А каму хочацца бачыць у апушчаным бамжы самога сябе? Вядома, што такіх ахвогнікаў не знойдзеш. Бамжы што балячка на целе. Яна муляе, свярбіць, няспынна даймае. Ад яе хутчэй імкнуцца пазбавіцца, а яна ўсё больш і больш разрастаецца. Вось таму ўзгаданыя табою міліцыянты і прыкладныя грамадзяне-гарадчукі толькі радыя, калі знікае абрыдзелы бомж з іх вакзальнага поля.

Вілен на той час не задумваўся над такімі простымі, як цяпер яму здавалася, пытаннямі. Ён жыў тым жыццём, якім жыў. Лепшага не даводзілася паспытаць, і таму ён лічыў заканамерным сваё існаванне на вакзале, у гурце такіх жа, як і сам. Ён памятаў, як да сустрэчы з Гуронам, у папярэдняе лета, з іхняй кампаніі вакзальшчыкаў зніклі тры сябрукі — дзве дзяўчыны і хлопец. Гэта былі Кацька Закідон, Манька Аблавухая і Вадзім Рабы. Яны зніклі не разам, а праз нейкі час, месяцы праз два, здаецца. I сапраўды, ніхто надта пра іх не пытаўся. Няма, ну і няма. Можа, яны больш хлебнае і цяплейшае месца дзе знайшлі ці наняліся да грашовых людзей у парабкі. Чаго крывіць душою, і такое часам здаралася. Падумвалі, што маглі яны з’ехаць і ў іншы горад, ну хоць бы і ў тую ж Расію.

Вілен хацеў запытацца той ноччу ў Гурона пра сваіх бы­лых сябрукоў. Карцела даведацца: ці не ён, Максім, са сваімібратамі і сёстрамі, сваімі гуронаўцамі, дапамог знікнуць Кацьцы з Манькай і Вадзіму з вакзальнага зборышча бамжоў. Ха­целася запытаць, але змоўчаў, пабаяўся ўгнявіць Гурона, свай­го выратавальніка і цяпер ужо брата. Рашыўшы сам сабе, што ў чалавечым жыцці гэта не тое, што ў воўчай зграі, калі яны, чатырохлапыя драпежнікі, у цяжкія часіны здабываюць разам спажыву, дапамагаюць адзін аднаму выжыць. Людзі горш за ваўкоў — у гэтым Вілен быў упэўнены і перакананы, то няма чаго і клапаціцца, назаляць з пытаннямі Гурону пра нейкіх там Манек і Кацек.

— Мы павінны быць моцнымі, заставацца заўсёды адной сям’ёю,— нібы пачуўшы думкі Вілена, гаварыў далей Максім.— Толькі так мы зможам сцвердзіцца, заняць адведзеную нам нішу ў жыцці. Не бойся здавацца жорсткім і непахісным, заўсёды вер у сваю правату і непагрэшнасць. Тваім дэвізам павінны стаць словы: «Я вышэйшы і мацнейшы за ўсіх, я лепшы за ўсіх таму, што я — абраннік сілы Гаспадара!»

Галоўнае: ніколі не адчувай сябе ніжэйшым, май найвялікшы гонар і самалюбства. Я даў табе ўсё, чаго раней ты не меў і пра што нават не думаў. У цябе ёсць жытло, машына і ўлада над іншымі. Ты мой брат, а значыць — аднадумца. Асцярожней, перад тваімі нагамі пень,— Максім шмаргануў хлопца за рукаў.— Трэба вучыцца бачыць у цемры. Яна — цёмная ноч, наша маці, а мацярок варта паважаць і любіць. Калі ты да яе з душою і без боязі, то і яна прасветліць твае вочы.

Вілену той раз здалося, што ім авалодаў гіпнатычны сон. Некуды знікла нудотнасць і скруха, сэрца ў грудзях білася роўна, у такт крокаў, а цела запаўнялася лёгкасцю. I светлякі ўздоўж нябачнай сцежкі ўжо не палохалі яго, а наадварот — лашчылі вочы і нібы сагравалі, няхай сабе і халаднаватым святлом.

Вілен Падкідны цяпер ужо не памятаў, колькі часу хадзіў ён з Гуронам па лясных сцежках, бо ўсё адбывалася як у сне.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.