Алесь Марціновіч - Былое, але не думы Страница 2

Тут можно читать бесплатно Алесь Марціновіч - Былое, але не думы. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы читать онлайн бесплатно

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч

Магчыма, і сустракалася. Жыла ж не ў самім Драгічыне, а ў бацькоўскай хаце, а гэта ў некалькіх кіламетрах ад райцэнтра. На работу штодня прыязджала рэйсавым аўтобусам, на ім жа вечарам ехала назад. Тады я нават сябру свайму нічога гэтага не гаварыў, а цяпер прызнаюся. Калі аўтобус набліжаўся да аўтастанцыі — яна знаходзілася ўсяго ў метрах ста ад райвыканкамаўскага будынка, я падыходзіў да акна і глядзеў, як Валя кіруецца да сябе на працу. Паколькі да пачатку рабочага дня заставалася яшчэ даволі шмат часу, крыху вычакаўшы, спяшаўся да яе ў кабінет.

Будучы на той час празмерна сарамлівым, я ніяк не адважваўся прызнацца ёй у сваіх пачуццях. Дый нам было пагаварыць і пра шмат што іншае. Ва ўсякім разе мне. Хоць яна, відаць, здагадвалася, што ў мяне на душы, але заставалася непрыступнай. На прапановы схадзіць у кіно, нязменна адказвала адмовай. Тлумачыла гэта тым, што трэба спяшацца дамоў, бо познім вечарам аўтобус у іхнюю вёску не ходзіць. Што было, канечне, праўдай. Але ж, пры жаданні, можна было ў каго-небудзь і пераначаваць. Балазе яе лепшая школь­ная сяброўка таксама не паступіла і жыла ў самым цэнтры Драгічына. У райцэнтры жылі і іншыя аднакласніцы, якія таксама нікуды не паехалі вучыцца.

Як на сённяшні мой розум, я пайшоў на крок... Не ведаю нават, як назваць яго. Ва ўсялякім разе дваццацідвухгадоваму журналісту можна было так і не рабіць, бо ўсё тое выглядала вельмі наіўна. Вядома, не само па сабе, а з-за таго, што мела канкрэтную прывязку. А пачаў я ў кожны суботні нумар раёнкі прапаноўваць пад рубрыкай «Таварыш песня» якую-небудзь з тых песень, што былі ў той час на слыху. Канечне, не рэвалюцыйныя, і не ўра-патрыятычныя. У гэтым, зразумела, нічога благога не было, аднак я спецыяльна падбіраў для публікацыі тэксты такіх песень, у якіх, па сутнасці, гучала прызнанне ў каханні.

Не ведаю, ці здагадвалася Валя, што менавіта такія песні я прапаноўваю ў друк невыпадкова. Хто ведае. Пра гэта я так і не асмеліўся спытаць у яе.

Толькі аднойчы яна паведаміла, што адна яе сяброўка прасіла, каб была надрукавана. Не памятаю, якая гэта песня.

— Дзе ж узяць тэкст яе? — я даў зразумець, што такое проста немагчыма.

— Іншыя ж песні ты знаходзіш, — здзівілася Валя.

— Дык гэта ж іншыя, — ухіліўся я ад адказу. Дый не стаў тлумачыць, чаму прапаноўваю іх у друк і з якой цяжкасцю знаходжу неабходныя тэксты.

«Пасядзелкі» мае ў кабінеце Валі працягваліся, а тое, што я адсутнічаю на сваім рабочым месце, у рэдакцыі ўспрымалі спакойна. Пры неабходнасці мяне можна было лёгка знайсці, а да ўсяго я пісаў шмат. Тады «выпрацоўка» кожнага супрацоўніка вымяралася радкамі — як уласных матэрыялаў, так і падрыхтаваных аўтарскіх — у месяц, дык я ці не заўсёды ў рэдакцыі займаў першае месца. То якія прэтэнзіі маглі да мяне быць?! Хай адбывае добраахвотную «адсідку» ў Валі.

Што я і рабіў з зайздросным пастаянствам на працягу ўсяго рабочага дня. За выключэннем, зразумела, паездак у камандзіроўкі, напісаннем матэрыялаў, дзяжурстваў па нумары. Дый тады яшчэ, калі ў Валі было шмат наведвальнікаў. Ці калі райкам камсамола арганізоўваў якія-небудзь мерапрыемствы. З тых, у якіх Валя прымала ўдзел. Хоць, паўтаруся, са Славам і мы стараліся не прамінаць іх. Аднойчы нават паехалі суправаджаць нейкую дэлегацыю ў Пружаны, перад гэтым сказаўшы рэдактару, што едзем на раён.

Сябра — даяр, я — трактарыст

Неяк Слава паведамляе:

— Едзем у Пінск, — пры гэтым шматзначна ўсміхаецца: — Валя ж едзе, то няўжо без яе застанешся?

— Пры чым Пінск? — нічога не зразумеў я. — Тым больш Валя.

— А пры тым, што ў Пінску ў пятніцу і суботу праходзіць занальны семінар маладых работнікаў сельскай гаспадаркі.

— Калі ж гэта ты даяром стаў? — пакпіў я з яго, здагадваючыся, што, канечне ж, збяруцца на гэты семінар тыя, хто непасрэдна звязаны з сельскагаспадарчай вытворчасцю.

— Станеш і ты, калі зразумееш, што і да чаго, — засмяяўся Пратасевіч і накіраваўся да двярэй, запрашаючы і мяне: — Пайшлі да Надзі.

Надзя працавала другім сакратаром райкама камсамола. Хоць і была крыху старэйшай за нас, але мы хутка знайшлі агульную мову і з ёю, таму яна таксама стала для нас сваім чалавекам.

— Згодны, — сказаў Слава Надзі, ледзь толькі мы пераступілі парог яе кабінета.

Я раскрыў было рот, каб сказаць, што ніякай згоды не даваў, але Надзя сваёй рашучасцю спыніла маё жаданне запярэчыць.

— Добра, хлопцы, што гатовы нам дапамагчы, — яна з удзячнасцю паглядзела на нас, — а то паспей за некалькі дзён дамовіцца, каб начальства адпусціла сваіх работнікаў. Не так жа проста зрабіць гэта, — апраўдвалася яна. — Нехта ж мусіць падмяняць іх, а каму хочацца выконваць пры гэтым чужую работу.

— Слава згодзен быць даяром, — я хутка ўвайшоў у курс справы.

— Цудоўна, а ты?

Я задумаўся.

— Таксама даяром, — падказаў Слава.

— Два даяры на раён — гэта ўжо шмат, — адказала Надзя і прапанавала: — А трактарыстам згодзен стаць? — яна засмяялася.

— Трактарыстам дык трактарыстам, — адказаў я.

— Толькі, — Надзя па-змоўніцку паглядзела на нас, — нікому ні слова. І запомніце на ўсялякі выпадак свае новыя прозвішчы. Зразумела, гэта тыя, хто і ў сапраўднасці працуе на вёсцы. Па гэтых прозвішчах вы і будзеце праходзіць у дакументах.

— Ты што, сумняваешся у нас? — як больш ініцыятыўны заявіў Слава.

— На ўсялякі выпадак напамінаю, — адказала Надзя.

— Мы ж самі зацікаўлены, — падтрымаў я Пратасевіча, — каб нічога ў рэдакцыі пра нашу адсутнасць не даведаліся. Сама разумееш, пятніца — рабочы дзень.

Зразумела, пасля гэтага трэба было атрымаць згоду рэдактара нашай газе­ты. Вядома, не на тое, каб ехаць на міжраённы семінар. Мы нечакана заявілі яму, а гэта было пад вечар у чацвер, што заўтра хочам праехацца па раёне. Рэдактар ахвотна згадзіўся чарговы раз накіраваць нас удвух у адзін і той жа калгас. У рэшце рэшт, гэта і апраўдана было. Расціслаў працаваў у аддзеле сельскай гаспадаркі, а я ў аддзеле пісем і масавай работы. Адзін з нас пісаў артыкулы, асвятляючы поспехі працаўнікоў ферм і палеткаў, другі ў сваіх матэрыялах закранаў пытанні культуры.

У пятніцу раніцой, як і запланавана было, выдзелены для абслугоўвання ўдзельнікаў семінара «ЛАЗ», узяў курс на Пінск. Паколькі ніхто з супрацоўнікаў рэдакцыі яшчэ на работу не прыйшоў, дык нам не было асаблівай неабходнасці хавацца. Зразумела, былі сярод дэлегатаў і сапраўдныя маладыя работнікі палёў і ферм, але яны, у адрозненне ад нас са Славам, вялі сябе засяроджана, нават неяк скавана. Чаго не скажаш пра нас. Жартавалі, расказвалі розныя гісторыі. Тым больш, што ехалі, па-мойму (хоць, магчыма, і запамятаваў), усе райкамаўскія работнікі. Было пра што пагаварыць.

Праўда, гэтая нашая вольнасць (мая са Славам) у час работы семінара магла каштаваць дорага. Калі адбывалася агульнае пасяджэнне, на якое сабраўся не адзін дзясятак юнакоў і дзяўчат з некалькіх раёнаў, мы працягвалі перашэптвацца, штосьці гаварыць, за што неаднойчы атрымлівалі заўвагі і злыя позіркі ад той жа Надзі, якая была адказнай за драгічынскую дэлегацыю. Ды гэта паўбяды яшчэ.

Нехта, хто сядзеў за намі, жартуючы, казытнуў мяне. Чаго-чаго, а казытання вельмі баюся. А тут адразу пад абедзве пахі. Я так закрычаў, што ўсе павярнулі галовы ў мой бок. «Усё, — падумалася, — начальства запытае прозвішча, а ў час перапынку пачне высвятляць, чаму сябе так паводжу, і тады стане вядома, што ніякі я і не трактарыст». Аднак пранесла: яна хутчэй за ўсё таксама ведала, што сярод дэлегатаў ёсць і людзі выпадковыя, запрошаныя на семінар дзеля галачкі.

Многае з той паездкі забылася. Адно памятаю: як раўнаваў я, калі Валя з кім-небудзь з юнакоў размаўляла, смяялася, а на мяне па сутнасці не звяртала ніякай увагі. Асабліва раскавана яна вяла сябе з Г., які ўзначальваў, здаецца, арганізацыйны аддзел райкама камсамола. Г. здагадваўся, што ў мяне на душы, таму падышоў, супакоіў:

— Даю чэснае слова: у нас з ёю толькі сяброўскія адносіны.

Засталося верыць. Верыць і перажываць. І не толькі на семінары, але і пасля

гэтага. Каб жа прызнацца Валі ў сваіх пачуццяў у мяне і думкі не было. Здавалася, пачуўшы прызнанне, яна проста пасмяецца і раскажа пра гэта ўсім. Яшчэ гэтага мне неставала. Я тады не ведаў таго: што ні робіцца, то робіцца да лепшага. Сам Усявышні, у чым сёння я ніколькі не сумняваюся, рабіў усё для таго, каб у Драгічыне я не застаўся. Каб адпрацаваў два неабходныя гады, а потым.

Каньяк і канцы ў ваду

Мне ж тады, наадварот, хацелася ў Драгічыне застацца. І гэта не гучныя словы. Мой аднакурснік Віктар Захарчук (ён, на жаль, пайшоў ужо у вечнасць), працуючы на Брэсцкім абласным радыё, калі вызвалілася там адна пасада, прапанаваў на яе мяне. Кіраўніцтва ахвотна згадзілася, бо ў перадачах часта гучалі і мае матэрыялы. Трэба была толькі мая згода. Я адмовіўся, хоць у Брэст вельмі хацелася. Аб прычыне адмовы няцяжка здагадацца: у Брэсце не было Валі, а ў Драгічыне Валя была.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.