Неизвестно - Дубянецкі Страница 38
Неизвестно - Дубянецкі читать онлайн бесплатно
Наш лечурач пасьля маёй сустрэчы з прафесарам пачала рабіць абход сваіх хворых. Выпісала дамоў сімпатычнага Лазара Давыдавіча. Мне сказала, што на гэтым тыдні мяне яшчэ ня выпусьцяць. А на наступным - абавязкова.
Па абедзе заходзіў Лёня Левановіч. Ад яго, звычайна, мала чаго даведаешся пра сапраўднае становішча ў выдавецтве. Толькі што і сказаў, што “быццам бы сёньня быў рэдакцыйна-выдавецкі савет”. Пытаю: “А як там новы загадчык?” У адказ чую ўжо трэці раз адно і тое самае: “Прывыкае”.
Так што сёньня не завозна. было ў мяне. Дарэчы, і зрабіў вельмі мала: мала прачытаў, мала напісаў. Затое з гадзіну паспаў у абед. Пагляджу, як там будзе ноччу.
Марыя прынесла рыбы, яблык. Навошта? Я меў неасьцярожнасьць сказаць, што прафесар !ваноў станоўча ставіцца да рыбы. Дык цяпер кожны дзень ра- туюся ад яе. А адкуль яна даведалася, што Я. В. Бардзін нічога ня мае супраць сьвежага яблыка? Можа Алена Сяргееўна сказала?
Днямі я адклаў, каб болей, мабыць, ніколі не вяртацца да яго, верасьнёўскі нумар “Маладосьці”. Цэнзар АТ 12294. Цікава, я, здаецца, ніколі не згадваў пра гэта. Доўгія гады выходныя зьвесткі пачыналіся з кляйма цэнзара. Пасьля мы, сьпецыялісты тыпу мяне, раптам заўважылі, што цэнзура атрымала, напэўна, недзе адтуль новую каманду: крыху маскіравацца. I вось “маскіруюца”. Сваё таўро ставяць ужо толькі трэцім элементам. Сьпярша “Здадзена ў набор” з датай, месяцам (арабскімі лічбамі), і годам (дзьвюма апошнімі арабскімі ліч- бамі), з кропкамі паміж усімі трыма элементамі. Пасьля: “Падпісана да друку” з адпаведнымі лічбамі ўсіх тых трох парадкаў (прытым абавязкова ўсе лічбы двухзначныя, нават, калі, скажам, будзе 8 мая. У такім выпадку напішуць пасьля словаў “здадзена ў набор” ці “падпісана да друку” 08.05.85. I вось трэцім элементам ставяць пасьля той кропкі за годам знак, у дадзеным выпадку АТ 12294.
Дарэчы, перада мною два тамы выбраных твораў Яна Скрыгана. На іх у такім самым парадку стаяць розныя цэнзарскія нумары. На першым томе: АТ 12255, на другім АТ 12254. Як бачым, не зусім лагічная “пасьлядоўнасьць”. А ўся справа ў тым, што другі том на тры дні падпісваўся цэнзарам “у друк!” раней, чым першы (08.07:11.07). Заўважым, што не дырэктар, не галоўны рэдактар падпісвае ў друк, а цэн-за-ррр!!!!!!!!!!
Гэты нумар “Маладосьці” прыцягнуў маю ўвагу перш за ўсё публікацыяй з дзёньнікаў апошніх гадоў Iвана Шамякіна “Карэньні і галіны” (с. 10-87) з дзевяцьцю фотаілюстрацыямі. Мушу адразу сказаць, што Iвана Шамякіна ёсьць за што паважаць і пісьменьнікам, і чытачам.
Пасьля тых славутых успамінаў гэтага аўтара пра Андрэя Макаёнка цяпер Шамякінскія мемуары чытаюцца з такой самай цікаўнасьцю, як і яго раманы. Толькі тое, што зьмешчана ў гэтым 9-м нумары часопісу, гэта ж нельга назваць дзёньнікам у класічным сэнсе. Гэта ня запісы падзеяў кожнага дня ці некалькіх дзён. Я менавіта так раблю. Але я не пазбавіў сябе права час ад часу вяртацца да рэтрасьпекцыі. I чым далей, тым яе будзе, мабыць, больш у мяне. Я мяркую ў свой дзёньнік умясьціць усё сваё дзяцінства, карацей, - увесь дадзёньнікавы перыяд. Даць гісторыю маіх шматлікіх дзёньнікаў, пачынаючы з польскага. Але ж гэта павінна быць “дарэчы” згаданае і нейкім чынам зьвязанае з тым, што пішацца “сёньня”.
I. Шамякін жа ўсяго толькі ў васямнаццаці “дзёньнікавых” запісах апісаў ледзь ня ўсё сваё жыцьцё (апроч хіба літаратурнага і палітычнага), жыцьцё сваіх бацькоў, іх сям’і і радні, а таксама жыцьцё сям’і выдатнай, сімпатычнай мне жанчыны Марыі Філатаўны, вернай, і думаю адзіна магчымай спадарожніцы Iвана Шамякіна.
Вельмі падзяляю абурэньне аўтара кнігі “Петраград-Брэст” - адразу ж з першай старонкі - тымі “сябрамі”, што кляліся да сьмерці падтрымліваць, а тут, як запахла цэнзурнымі ўскладненьнямі, дык адразу ў кусты. Дасьць Бог, будзем ведаць гэтых сяброў. Думаю, адзін з іх А. Кузьмін, а другі - А. Маркевіч. Есьць, несумненна і іншыя.
Вось сёлета, напрыклад, наш Рыгор Барадулін літаральна ў-лад-ка-ваў на філалагічны факультэт Белдзяржуіііверсітэту дачку нашага цэнзара Марыны Канстанцінаўны Высоцкай. Паглядзім, як гэты цэнзар будзе ставіцца далей да нас, цяпер ужо дабрадзеяў яе. Вось першае выпрабаваньне ім - прапусьціць без канфлікту Сяргея Палуяна. Я не хацеў бы, каб там нешта было страчана з таго, што сумленна падрыхтавалі Рагойшы, хоць Серафім, Варлен і Генадзь Шупенька ўжо дрыжаць.
Аўтар шмат разважае пра герояў сваёй апошняй кнігі, а заадно “гістарыч- нымі бандытамі” назваў і іншых: цароў, Бекендорфа, Сталыпіна, Керанскага і іншых. Нават пра Уінстана Чэрчыля напісаў: “Ну, Чэрчыль - гэта ўжо ладна. Усё ж саюзьнікам быў! Значыць, інакш трапіў бы ў той, першы, бандыцкі раз- рад. Пры тым аўтар хваліць Сталіна (ён не бандыт!!!), што ён не пускаў “гэтыя персанажы... у кіно, у сьпектаклі - ні-ні”.
I. Шамякін вельмі рады, што яму пазванілі ў бальніцу за ўвесь час аж сем чалавек. “Можа і не дарэмна я прапрацаваў 26 гадоў у СП”, - аргументуе ён такую “масавую” ўвагу да сябе.
Я сабе адразу акрэсьліў думку-пытаньне, што можа падрыхтоўка да 100-годдзя Янкі Купалы вялася “лакальна, з меншым размахам, з меншым пранікненьнем у нізы, чым падрыхтоўка да 90-годдзя Купалы і Коласа. Ці мне так здавалася?”
Тут ужо я сьведка: менавіта так хвораму Шамякіну “здавалася”. Я быў членам рэспубліканскай юбілейнай камісіі да 100-годдзяў і ведаю, што мы кожны раз нешта новае “выдумлялі”. Я добра ведаю, што было да 90-годдзяў і што мы выдалі да 100-годдзяў. Узяць хаця б маё дзецішча - факсімільныя выда- ньні першых кніг вялікіх паэтаў - “Жалейкі” і “Песьняў-жальбаў”. Гэта я на Рэспубліканскай Камісіі ўнёс такую прапанову. Праўда, ня быў яшчэ ўпэўнены цалкам у посьпеху. Была нагода выпрабаваць на “Вянку” Максіма Багдановіча.I “спроба” атрымалася на ўзроўні выставачнага сьпецэкземпляра! А тыя агром- ністыя тамы, што часткова зробленыя нават у скураным пераплёце. А помнік Янку Купалу ў Ляўках! Ды шмат чаго! Вось толькі не дазволілі мне выпусьціць альманах “Спадчына” з п’есай Вялікага Купалы “Тутэйшыя”. Сьвіньні! Хамы! Малпападобныя недачалавекі!
Пасьля раптам ён піша што “арганізацйыйны ўзровень быў высокі, што было нададзена падзеі ўсесаюзнае значэньне”. А ў I. Шамякіна - гэта найвышэйшая ацэнка. Ен, бедны, ніколі, нідзе і ні ў чым не адчуваў сусьветнага ўзроўню!
З мемуараў перад намі паўстае сапраўды добры, сімпатычны чалавек. За чалавечнасьць, за гатоўнасьць кожнаму дапамагчы я і люблю яго. А не за твор- часьць! I не за прасавецкасьць!
Гэтае апошняе, прасавецкасьць, засланяе ўсё сапраўды чалавечае і ў яго асабістым, і ў яго грамадскім жыцьці, і ў яго творчасьці, значна зьбядніла, адэбіліла яго творчасьць.
Наконт “незавознасьці” я пасьпяшаўся. Сёньня яшчэ забягаў Лёня Дрань- ко-Майсюк. Паедзе ў фкуцк. Няхай паезьдзіць хлопец. Пакуль хочацца і сілы мае! Пасьля прыехалі нашыя “паўднёвыя паўночнікі” - Марына, пляменьніца, з Iлавайска Данецкай вобласьці Алёна з мужам. Муж кіяўлянін. Вельмі прыгожы, культурны, выхаваны хлопец. Яны некалькі гадоў паслужылі ў ГДР (ён афіцэр), цяпер за той камфорт кінулі на возера Ханку. Кажуць, зьверху некалькі дамоў (тры ці чатыры), а зьнізу - славутая Ханка. Цяпер, каб еўрапейцы не бунтавалі, не ўцякалі па ўсякіх прычынах, дык ім паказалі “тульскі пернік”: год службы ў тым дзікім краі будзе лічыцца за паўтара гады службы ў Еўропе. Гэта раз. А па-другое, калі тры гады вытрымаеш там, гарантыя, што ўжо другі раз ніколі не пашлюць.
Во, як нялёгка трымаць цяперашнюю моладзь у паршывых умовах! Малайцы хлопцы! Цяпер мы іх навучылі і вучым стаяць за свае чалавечыя правы. Галоў- нае, што мы дамагаемся, каб яны не прызнавалі розьніцы ў правах чалавека і правах воіна, што ў Канстытуцыі няма спасылкі на тое, што служба ў войску рэгламентуецца іншымі, неканстытуцыйнымі законамі і актамі.
Алёна і Пятро, пакуль былі ў мяне (мы вельмі сімпатычна правялі з імі час), дзяцей - сваю “ЛеначкуЛгнаценачку”, як кажа Алёша наш, і таго самага Алёшу пакінулі ў скверыку бальніцы. Мы час ад часу глядзелі на іх. Яны нам махалі сваімі рукамі.
17 кастрычніка 1985 году. Чацьвер. Наведаў мяне Леў Салавей - ляжыць паверхам ніжэй. За кароткі час ён скінуў 31 кілаграм вагі. Я ніяк не магу да яго такога прывыкнуць. Апрача “сваіх”, штодзённых, быў таксама і Анатоль Вярцінскі. Слаўны ўсё-такі ён чалавек. Добра, што я яго так даўно паважаю і так даўно, калі давялося, абараняў ад Паўлава яго “Чалавечы знак”. Вярцінскага творчасьць заслугоўвае высокіх словаў. Канешне, ёсьць там і каньюктурная палова, але ж яна, лёгкаважкая, зьляціць з якаснага зерня. Добра, што ня ўся творчасьць плявелы.
Аднак вярнемся да “ўспамінаў” I. Шамякіна.
Бацькаў брат Трышка. Уступіў у камсамол і пайшоў сьпяваць у царкоўны хор. “З камсамолу яго з трэскам выключылі”.
Маці мела рэдкае імя - Сынкляція. Была з багатай сям’і. Яе бацька некалькі разоў выбіраўся старастам сяла. А ў сяле ж 700 двароў ды яшчэ пасёлкі розныя. Гэтае стараства дзеду, вядома, тады не даравалі б, але “ўлічылі”, што сын яго Андрэй “аддаў жыцьцё за рэвалюцыю”.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.