Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка Страница 4

Тут можно читать бесплатно Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка. Жанр: Разная литература / Прочее, год -. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка читать онлайн бесплатно

Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кацярына Мядзведзева

Я перавёў позірк на Асю.

— Давай, давай, табе ж карціць, я бачу, — усміхнулася яна. — Ты заўсёды быў вялікім хлапчуком, аматарам прыгод…

— Зазірну з нашага сутарэння на верхнія паверхі, — я падміргнуў, — раптам жыццё там лепей ды ляшчы буйнейшыя?

Яна кіўнула.

— Ты ж справішся тут адна… некаторы час?

— Канечне, — хутка сказала яна. — Так. Я прывыкла спраўляцца адна… не хвалюйся…

Махнуўшы мне рукой, Ася паплялася ў хацінку, Клякса пабег следам. А я паставіў нагу на ніжнюю прыступку…

Дзіўныя людзі, баяцца вышыні. Хоць з вышыні наша жыццё, дробнае, мітуслівае, бачнае як на далоньцы. Вунь лес, цёмныя іголачкі хвой, возера-кропелька. Там дзесьці парыпвае хацінка-развалюшка, шпацыруе Клякса, і Ася глядзіць у акно, гадаючы, ці вярнуся я… А праўда — ці вярнуся? Мною авалодала дзіўнае пачуццё, нібы і не маё. Там, за аблокамі, хаваўся неразведаны, патаемны сусвет… можа, там жылі людзі, стаялі хаты, па морах блукалі караблі, — а можа, толькі дрэвы сыпалі ў ціхія воды азёр пажухлае лісце, і толькі птушыны крык разлятаўся над пустымі абшарамі… Я мог бы стаць гаспадаром гэтага свету, рабіць, што захачу, бо я вольны — так, як толькі можа быць вольны памерлы чалавек… у мяне няма ні абавязкаў, ні прыхільнасцей… а Ася — яна прывыкла спраўляцца адна, так яна сказала.

Я спыніўся. Патрос галавой. Думкі былі і сапраўды не мае. Ужо не ведаю, каму ў галаву прыходзіць падобнае, але я вось насамрэч думаў інакш. І хай той верхні завоблачны свет застанецца іншым адкрывальнікам, як неразгорнуты падарунак пад навагодняй ёлкай. Можа, камусьці іншаму, ці то самотнаму і беспрытульнаму, ці то амбіцыйнаму і цікаўнаму, гэты падарунак спатрэбіцца больш. А я — не, ужо не вялікі хлапчук. Я стомлены сталы чалавек, якому патрэбныя для жыцця толькі хата і сям’я, — і я ледзь не забыўся, што яны ў мяне ёсць…

Абдзіраючы рукі, пераскокваючы праз прыступкі, я спусціўся і пашыбаваў у хацінку. Чамусьці раптам трывожна і цёмна стала на душы. Я пакінуў Асю адну ненадоўга — але яна ж думала інакш…

Дзякуй Богу, з Асяй было ўсё добра. Яна сядзела за сталом і трымала ў руках штосьці дробнае… Яе вейкі і шчокі былі мокрыя. Яна паглядзела на мяне здзіўлена — і вінавата. А потым я пачуў у цішыні далікатнае, ледзь чутнае ціканне…

— Навошта?! — прастагнаў я.

— Без цябе... — прагаварыла яна і адчайна расплакалася, выпусціўшы з рук гадзіннічак.

Калі б я ўмеў папраўляць непапраўнае… Але я не быў чараўніком. Таму я моўчкі зняў са сцяны свой гадзіннік і таксама завёў яго, а потым сеў за стол побач з Асяй. Калі ўжо вырашыў быць з ёй, то і буду, і гары яно ўсё агнём…

Ася ўсхліпвала, а я быў так прыгаломшаны яе ўчынкам, што нават не баяўся паміраць. Цікава, як наогул гэта адбудзецца? Мы заснём? Знепрытомнеем? Ці грымне гром, і ўвесь гэты свет праваліцца ў тартарары?

— Глядзі, — раптам аднымі вуснамі сказала Ася. Я спачатку не зразумеў, куды глядзець, і яна паказала на акно.

За акном ішоў снег. Ён нават не ішоў, ён бег, ляцеў, валіў густымі камякамі, засыпаючы сцяжынкі, і хацінка радасна парыпвала ў прадчуванні прыгожай белай кучомкi…

Ася зірнула на мяне, і ў яе вачах больш не было сусветнай скрухі. «Мы жывыя? І мы ўсё яшчэ тут?» — казаў яе позірк. Яна адкінула гадзіннік і памкнулася да мяне, але раптам схапілася рукамі за жывот. Я спалохаўся не на жарт: цяпер у яе вачах быў боль.

— Нічога не кажы, — загадаў я. — Пасядзі, а лепш паляжы, я мігам…

Ася кіўнула. Я грукнуў дзвярыма і, рыпаючы першым сняжком, панёсся вакол хацінкi. І я быў цвёрда ўпэўнены, што пажылая суседка-акушэрка ўжо апранае паліто і з сакваяжам у руках спяшаецца мне насустрач.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.