Васіль Быкаў - У тую вясну... Страница 5
Васіль Быкаў - У тую вясну... читать онлайн бесплатно
(На гэтым рукапіс заканчваецца.)
Неабходны каментар ад рэдакцыі
Гэты рукапіс перадала “Дзеяслову” Ірына Міхайлаўна Быкава колькі гадоў таму. Быў ён без назвы, на ім чыёйсьці рукой, мажліва, і самога Быкава, была толькі пазначаная дата: “89 г.”. Расповед у тэксце вёўся ад “я” героя, прычым вельмі шчыра, асабіста, і можна было падумаць, што гэта быў першы падыход Васіля Уладзіміравіча да напісаньня біяграфічных успамінаў, якія сталі потым кнігай “Доўгая дарога дадому”. I сапраўды, быў такі выпадак у жыцці Васіля Уладзіміравіча, калі пасля хваробы ён далечваўся ў адным з санаторыяў. А значыць, магла адбыцца і такая сустрэча. Але сумненні ўзніклі пасля вось гэтых словаў:
“- Цябе як завуць?
Я назваў сваё імя і прозьвішча, сказаў, што працую ў газеце. Чалавек паморшчыўся сваім даволі абвялым тварам”.
Падобна, што ўсё ж гэты тэкст пісаўся не як успаміны, а як мастацкі твор. Як апавяданне. У якім герой, не Быкаў, распавядае пра сваю сустрэчу з былым кадэбістам. Распавядае каму? Тут усё проста: зразумела, Быкаву, які далей і называе сябе ўсяго толькі публікатарам гэтага расповеду і дае свае каментары да месцаў, што тычацца яго асабіста.
Вельмі шкада, што Васіль Уладзіміравіч, пачаўшы пісаць гэты тэкст яшчэ ў 1989 годзе, так да яго больш і не вярнуўся, не скончыў. Цікава, што яшчэ расказаў яму той “супрацоўнік” і якія былі ягоныя каментары. Iўва што потым, пасля дапрацоўкі, ператварыўся б гэты запіс: у мастацкі твор ці ўсё ж перамагла б дакументальнасць... Але, па вялікім рахунку, сёння ўжо гэта няважна. “Дзеяслоў” друкуе тэкст без зменаў, у такім выглядзе і правапісе, як напісаў яго Васіль Уладзіміравіч. I справа даследчыкаў-літаратуразнаўиаў рабіць высновы, што гэта ёсць і што магло б быць...
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.