Ала Сямёнава - Бэзавы попел Страница 7

Тут можно читать бесплатно Ала Сямёнава - Бэзавы попел. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Ала Сямёнава - Бэзавы попел читать онлайн бесплатно

Ала Сямёнава - Бэзавы попел - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ала Сямёнава

Няпростыя адносіны звычайна складваюцца ў творцаў з уладамі (не будзем лічыць „лукавых царедворцев” стваральнікамі сапраўднага). Невыпадкова, мабыць, Міхась Стральцоў меў тую сталую схільнасць да рускай „усадебной культуры’. Яму патрэбны былі незалеж­ная адстароненасць, магчымасць размысліць, быць вольным. Мастакі ці не заўважаюць уладароў, ці бягуць ад ix — калі гэта магчыма. Ці ўваходзяць у канфлікт. Ці адкрыта змагаюцца. Але не будзем перабольшваць. Безліч — тых, хто пакутаваў, хто загінуў, хто пісаў у пекле ці пасля пекла, хто меў творчасць як зямны крыж i як зямное збавенне, хто зведаў здраду i ўціск. Але „спісваць” усё на сацыяльныя варункі — ці то ў часы Мікалая I, ці то пад час сталыпінскіх рэформаў, ці то ў часы сталінізму, ці ў часы так званага застою — таксама вульгарызатарства i спрошчанасць. Прыгонны лад, царскія сатрапы, паўстанні, перавароты i рэвалюцыі, сталінскі ГУЛАГ, брэжнеўскія „ўшчыльніцелі духу” — было. Усё гэта некага змусіла да подзвігаў пяра, некаму прысудам зрабіла духоўную смерць, некаму — зрабіла прымусам немату. Але — былі i заўсёды застануцца — пры ўсіх уладах: i ў самым росквіце эканамічным i палітычным — i чалавечая зайздрасць (досыць заўсёды акуратна i абмежавана здольных Сальеры, i так мала таленавітых, ад Бога — Моцартаў), i пэўныя абставіны лёсу, i цяжкае ўжыванне ў свет чалавека, для якога норма — адыход ад нормы, a ўзлёты мяжуюць з наканаванасцю бездані, урэшце — чалавек — гэта не толькі прыродна-грамадскае існаванне, гэта існаванне самога з сабой, рознага, добрага i злога, высокага i нікчэмнага, прыгожага i страхотлівага, У сваёй неад'емнай залежнасці ад людзей i ў сваёй суцэльнай экзістэнцыі, калі ў самыя роспачныя, цяжкія хвіліны чалавек застаецца сам-насам, i ніхто не можа яму дапамагчы: ні спрыяльныя сацыяльныя абставіны, ні каханне жанчыны, ні прыязнасць сяброў, ні прывілеі службовыя, ні дарункі фартуны. Лёсу. Hi усмешка дзіцяці. Ён сам-насам у сваёй Ладдзі Роспачы (паводле Караткевіча), сам сабе прысуд, сам сабе суддзя, сам сабе выратавальнік. Праз што? Праз вялікае ўзрушэнне. Праз якую драбязу. Праз нейкі патаемны імпульс. Праз... Тут у кожнага сваё. Мне так, прынамсі, здаецца. Але ад гэтага залежыць — здзейсніліся задумы ці не. Спраўдзілася дараванае Богам ці не.

Загадкі. Загадкі... Загадка Багдановіча. Загадка Купалы. За­гадка Стральцова.

Ад людзей розных даводзілася чуць — чаму Міхась Стральцоў напісаў мала? Чаму не пісаў апошнім часам?

Загадку гэтую Міхась Стральцоў панёс з сабой. Але ён збіраўся пісаць. Згадваў. Прыкідваў. Не згубіў ключы ад Сезама. Яго лісты — сведчанне таго. Яго эпісталярная проза. Хаця сумніву, самазнішчэння ў ix — хапае. I роздуму — пра творчасць, пра іншых, пра сябе...

...Неяк Міхась даслаў мне ў Каралішчавічы, у стары Дом творчасці такі ліст. Датаваны 12.08.82.

„Гм, гм!.. Каралішчавічы. Усе мы праходзілі праз ix, як праз эдэмскія вароты, у сваім паляванні па забаронна-салодкую садавіну-пладавіну, якой спакушае нас здзеклівы змій творчасці. І мы, надаткусіў, грашым, a хітры змей-спакушальнік, асляпіўшы i азяліўшы, адно падсоўвае нам яблычкі-зелянухі замест райскіх пладоў ды воўчую ягаду замест блаславёнай смоквы.

Творчага палявання я табе, вядома, вунь як жадаю, а так, у во­льны час, бязлітасна спаганяю аброк з матухны-прыроды ў выглядзе звычайных грыбоў, ягад, дажджоў, вятроў i азону, прагульвай вечарам i ранкам розных там Джэры i Джульбарсаў, мо не перавяліся яшчэ? (I барані цябе бог сябраваць з літаратарамі-п'яніцамі (нават для Сцяпана Задсаравіча [Гаўрусёва] выключэння не рабі, выключэнне — для Мяне), не ўваходзь у кантакты з прыезджымі інжынерамі i забеспячэнцамі з Менскага трактарнага i аўтамабільнага, якія чамусьці маюць звычку там у гэты час адпачываць, успамінай лепш іншым часам мяне, а дзеля гэтага паглядзі, хто жыве ў 14, здаецца, пакоі з верандай (на першым паверсе) — там апошнім часам заўсёды жыў я. Але заходзіць туды не заходзь — крый божа! Духу майго там усё роўна даўно няма, таму i сцены цябе могуць не прызнаць. Не заходзь, каб там нават жыў i настойліва запрашаў Міх[аіл] Навум[авіч] Герчык, празаік — чалавек прыкладны ва ўсіх адносінах i велькі працаўнік.

У Каралішчавічах, гэтым патрыярхальным месцейку, вядома, можна i жыць-пажываць, i працаваць, як, урэшце, у любым месцы, якое не паспела апрыкраць. Мне, напрыклад, не тое што апрыкрала, a звыклася, i адзінае, чым я займаўся ў апошні наезд, гэта шастанне па лесе, а занятак гэты я люблю. Нават калі не знаходзіў грыбоў, дык знаходзіў у якім-небудзь нечаканым месцы ўспамін пра тое пра сёе. <...>

Але, сказаць праўду, калі-нікалі працавалася — ca смяшком душэўным з тых, хто гнаў кожны дзень „норму”, я самога сябе, што рашыўся-заахвоціўся, i, дасць бог, якое-небудзь апавяданнейка дагоніш да канца.

Наогул жа, — не люблю я працаваць; вось абдумваць, бывае, падабаецца, бывае, што думаецца нішто, што як бы расхінаецца на момант далеч, нешта вабіць i зырчыць, — о, гэта харошыя хвіліны! Тут пастка, эйфарыя, ці што, i небяспека палюбіць гэты працэс „парения” больш за пакутлівае „рабочае” набліжэнне да яго: a інакш, без работы, як яго ўтрымаць? Утрымаць можна ў памяці (ці надоўга?) або на паперы. Апошняе — i цяжэй, i ўдзячней, ці не так?

Аповесцейку сваю я колькі разоў губіў тым, што, загарэўшыся ёю, ужо як бы адчуўшы цалкам, не садзіўся ў час за стол — i перагараў. Вось яшчэ чаму самадысцыпліна ў працы — усё ж вялікая рэч. I справа тут нават не ў тым, можа, каб кожны дзень, як сцвярджаюць каторыя, пісаць, — па-мойму, гэта лухта. Танк, напр[ыклад], кажуць, пракламуе: страляй i галку, i варону — мо — i ў каршука ці арла патрапіш. Можа. Але качак i варон неабавязкова страляць „на паперы’ i неабавязкова ўсенародна прад'яўляць справаздачу аб гэтай стралянше сваёй. Іншая справа змарнаваць па-сапраўднаму творчую хвіліну (а як ты да яе рыхтуешся, справа твая), тут ужо нешта падобна за злачынства перад сабой i на здраду сабе. У мяне, на жаль, многа такіх здрад. Справа, канечне, непадсудная, але, ведаеш, часамі бывае прыкра. Толькі хопіць пра гэта. Пра ўсё гэта мы мала што ве­даем, бо ўсё, сапраўды, у руцэ i волі божай, i нават сказаўшы слова, „нам не дано предугадать...” i г.д.

Можа, адзінае, што вартае, — старацца жыць i рабіць так, каб патрохі „расла душа”. Гэта словы, здаецца, Буніна, i сказаны яны, калі не памыляюся, пра Чэхава — пры ўсіх раўнівых па-свойму адносінах першага да другога. Карацей, варта дбаць пра „душу жыву”, i калі, скажам, слова памагае гэтаму — хвала слову! Праўда, i слова памагае не заўсёды, i слова можа быць (а яшчэ як усё, што звязана з ім) ворагам нашым, асабліва калі паверыш занадта ў сваю ўладу над ім. Крайні прыклад — графаманія. Вось яшчэ чаму я мала веру ў розныя афішкі накшталт „ні дня без радка”. Можна сказаць i па-другому (дру­гое), i вось М.Ушакоў сказаў нешта наконт маўчання-крызісу: „чем продолжительней молчанье, тем удивительнее речь” — паводле формы i энергіі Цютчаў — спачатку i зблытаць можна, палічыўшы за цытату з „Silentium!” Можа, гэта i сапраўды адтуль — генезісам, генетычна, так сказаць. Няхай усім гэтым займаецца Саша Яскевіч, ён любіць рознае шаманства, а мы будзем думаць пра ўсё гэта „па-хатняму”, а за работу ўзяўшыся, калі не перахрысцімся на вобразы, дык на пальцы паплюем.

Нагаварыў я табе многа, мо пара i канчаць.

A ўсяму віной — Каралішчавічы. Папраўдзе, мне дык нечага спакайней, што ты тут, недзе адносна блізка, а не лётаеш па замежжу ці яшчэ дзе. Дальбог, каб тваім мужам быў, прывучыў бы сядзець побач перад камінком i варушыць на подзе агонь ці вуголле. Гэта — зімой. А летам ты б у мяне ў агародзе да цыпак на нагах корпалася, я капаў бы міжкалгасны ці міжсаўгасны магістарльны канал, a надвечар, сабраўшыся ў хату, мы выхадзілі б пасядзець на ганак i мо лагодна гаварылі б пра нешта — пад мяккае вечаровае шасценне кажановых крыл ці пад лугавое дорганне дзяркача, — калі ix яшчэ не атруцілі прадукцыяй Мазырскага нафтаперагонпага ці Салігорскага калійнага, тых мясцін, блізка якіх ёсць, дарэчы, установы, у якіх вучыцца правільным поглядам на жыццё наш брат. Я ў тым ліку, вядома, i заслугоўваю так ідылію, пра якую табе пішу, а ты гэта ацані — калі не ідылію, дык мару маю. Зразумела?

Толькі цяпер вось скажу, што твая карацелька-пісьмо здалася мне чамусьці мілай, заклапочана-пахапліва-мілай, i я, канечне, удзячны табе, у тым ліку, i за прысланы „ЛіМ”. Два твае вершыкі не сышліся чамусьці разам. Я засмуціўся спачатку быў, але, падумаўшы, суцешыўся тым, што ты ix ведаеш, а надрукаваць — надрукуецца ў свой час. Памылачак друк[аваных] трохі нарабілі, але без гэтага „ЛіМ” не быў бы ім: там бязбожна правяць аўтараў ці так „давяраюць” ім, што не вычытваюць здадзенага ў друк.

А я ніводнай рэцэнзійкі нават не напішу, мусіць, тут — не даходзяць рукі ды i часу няма. Можа, наастачу ўсё ж ірвану, дзеля ўласнага супакаення, хаця б i дзеля скасавання рэдакцыйнай запазычанасці. Праслаўлю, скажам..., N.?...

У „ЛіМе” неблагая рэц[энзія] на Гаўр[усёва]. Парадаваўся за яго. Ён варты разумнага i добрага слова. I справа, урэшце, не ў ім, a ў паэзіі сапраўднай: робім з розных Т.-аў ледзь не нац[ыянальных] Іванаў Франко ці Сімеонаў Полацкіх новых, а літаратару воляй боскай трэба радавацца, як манцы нябеснай, успаміну ўласнага прозвішчу ў друку. I тое, што хлопец малады [аўтар рэцэнзіі — паэт Алесь Пісьмянкоў] пра яго напісаў, i тое, што не дзеля службовай нейкай выгады ці „ласкацельства”, — даказвае, што зерне не заўсёды падае на ка­мень, што напісанае, можа, i застаецца.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.