Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца Страница 7

Тут можно читать бесплатно Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца читать онлайн бесплатно

Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі

— Ты, Міхал, лішне не залежвайся,— часта гаварыў байцу Грыц­ко.— Ты не думай аб тым, як ты дзе ляжаў і колькі ляжаў, а ўспамінай, як ты на вечарынках аджарваў гапака. Скакаў ты гапака?

— Яшчэ як, — усміхаўся Міхал.

Мабыць ва ўсякім жыцці, нават у самым цяжкім, бываюць свае прасвятленні, свае радасці. Для лагера было сапраўды незабыўнай радасцю тое, што Міхал нарэшце моцна абхапіў рукамі грыцковы кастылі, устаў і хоць з вялікай цяжкасцю, але ступіў некалькі крокаў па траве.

— Лявоніху! —у захапленні скамандаваў Грыцко і, усхапіўшыся, палез у кішэню свайго кавалерыйскага галіфэ па расчоску. Ён зайграў йешта дробнае, нястрымнае і так завіляў сваімі кароткімі, трохі выгну­тым! з сярэдзіны нагамі, што нават нежывы не мог-бы ўстаяць.

Міхал скалануў пажаўцелай ад доўгага ляжання ў цяньку галавой, затрос гтлячамі і паваліўся, як толькі падняў нагу, але смяяўся і лежачы, бо адчуваў, што будзе танец калі не сёння, дык заўтра. Смяяліся і ўсе астатыія.

Шафёр ужо даўнавата перастаў скакаць на адной назе, бо пачала даставаць зямлю і другая. Машкін зняў з шыі павязку,— рука яго ўжо сама магла апускацца і падымацца. Ачуняла i яшчэ некалькі хлопцаў. У лагерным жыцці не было ўжо тых асабліва цяжкіх гадзін, кал i Грыцко, Машкін і шафёр ішлі куды-небудзь па харчы, а Зіна са Святланай заста­вался адны. Усе тут былі кволыя, бездапаможныя. Каб наткнуўся на ла­гер хоць які-небудзь прыблудны немец, дык і нічога з ім не зрабілі-б, бо ні сілы амаль што ніякай не было, ні зброі. Цяпер хоць нават некалькі байцоў і выходзіла на разведку ці на пошукі харчавання, зброі, усё роўна ў лагеры не было боязна: хлопцы ўжо самі неслі службу, маглі, калі-б на гэта была патрзба, і пастаяць за сябе. З’явілася цвёрдая надзея. А гэта было якраз тое, чаго іншы раз не хапала лагернікам. Набліжаўся канец шпітальнаму жыццю, набліжаўся паход, магчыма цяжкі, самаахвярны, але непазбежны. Набліжалася самая рашучая і бязлітасная барацьба. Усе былі прасякнуты гэтай думкай, гэтай рашучасцю. Падрыхтоўка вялася i днём i ноччу, бо работы было многа. Трэба было любымі намаганнямі стварыць хоць невялікі запас харчавання, вады хаця на першы пераход, а галоўнае — найлепш узброіцца, мець дастаткова боепрыпасаў. Гэтым быў заняты кожны баец, і ўсім прыемна было ад таго, што маленькі лясны ніпіталёк, без уірача, без спадзяванняў на папраўку паступова ператвараўся ў баявую адзінку.

Перад самым выхадам Зіна са Святланай пайшлі на досвітку ў далё­кую дзённую разведку. 1м трэба было выканаць цяпер складаную задачу ўжо зусім вайсковага характару. Неабходна было выведаць, дзе стаяць немцы i дзе іх няма, якімі дарожкамі і якімі сцежкамі трэба прабірацца, каб не наткнуцца на ворага хаця-б у наступную ноч. Уся група чакала у гэты дзень дзяўчат яшчэ з большай трывогай, як часта Зіна са Святла­най чакалі Грыцко ці Машкіна, калі тыя доўга не вярталіся ў лагер. Вядома, што ад гэтай разведкі залежала вельмі многае. Калі пачало хіліцца к вечару, Грыцко ніводнай хвіліны не мог уседзець на месцы: ён усё выцягваўся на сваіх каржакаватых нагах і паверх кустаўя ўглядаўся ў даль. Усе хлопцы больш трывожыліся за Святлану. Яна, яшчэ не зусім здаровая пасля ранения і кантузіі, ды наогул нязвыклая да вялікіх пераходаў, магчыма, прыстала дзе-небудзь на дарозе.

— Не трэба было пускаць дзяўчынку,— нібы сам сабе выказаў дум­ку Грыцко.

— А яна — галоўная разведчыца, калі хочаш ведаць,— не згадзіўся Машкін.— Без яе Зіна ўсяго не выведае ды i засыпацца можа хутчэй. Малое пралезе ўсюды.

— А калі прыстане, то на руках нясі,— не згаджаўся Грыцко.

Шафёр бліснуў сваёй рэдказубай усмешкай.

— Трэба было табе самому пайсці,— сказаў ён Грыцку.— Зняў-бы сваё галіфэ, дык якраз за малога сышоў-бы.

— Не балбачы! — агрызнуўся хлопец, а Машкін незадаволена глянуў на абодвух і загадаў:

— Праз гадзіну каб усё было гатова да выхаду! Давайце без лішніх размоў!

Шафёр сеў на пяньчук і стаў моўчкі завязваць свой паходны мяшок, а Грыцко з хвіліну яшчэ ўглядаўся, а потым, нібы хто падпёк яго знізу, падскочыў, на хаду перамахнуў высокі ядлоўцавы куст і памчаў у той бок, куды толькі што глядзеў. Неўзабаве ён вярнуўся з Зінай i Святланай. Разведка прайшла добра, не было нават якіх-небудзь надта складаных перашкод,— толькі стомлепасць скавала ногі, ісці далей разведчыцы не маглі-б.

— Адпачніце, — сказаў ім Машкін. — 3 гадзіну можаце адпачыць, а як толькі змеркне, у дарогу.— Ен, нібы ўпотай, глянуў спачатку на Свят­лану, а потым на насілкі.

— Мы пойдзем! —упэўнена сказала Святлана, і Машкіну стала няёмка.

— Адпачывайце, — паўтарыў ён, а сам адышоў да буданчыка, дзе ляжалі сабраныя за час лагернага жыцця боепрыпасы.

Грыцко прынёс дзяўчатам па поўкацялка ячнага крупніку. У гэты дзень ён быў дзяжурным па лагеру i сам варыў гэты крупнік, сам потым падтрымліваў у пячурцы цяпло, каб страва не надта а стыл а. Усе хлопцы ўзяліся за апошняе, што было неабходна перад паходам, — за чыстку i змазку зброі, а Грыцко нечакана для ўсіх выцягнуў аднекуль вялікія, што авечак стрыгуць, ножны, задрынкаў імі, заляскаў аб расчоску і, падышоўшы да пеньчука, падаў голас:

— Хто хоча не прыстаць у дарозе ад цяжасці на галаве i ад свербу, падыходзьце с.юды! Пакуль нашы разведчыцы i праважатыя з'ядуць крупнік, абгалю ўсіх не горш як у гарадской цырульні!

Першы падышоў без пілоткі і сеў на пень шафёр. Грыцко загарнуў расчоскай проста ад ілба яго жорсткую рыжаватую чупрыну і лёгка, нібы толькі ўзмахнуўшы ножнамі, зняў яе. Праз некалькі хвілін шафёр трохі нагадваў стрыжанага барана, але быў надта задаволены, паціраў далонямі галаву і ўхмыляўся. Услед за ім сеў на пяньчук Міхал, потым адзін узбек падставіў сваю да бляску чорную галаву, за ім — астатнія байцы. Апошнім падстрыгаўся Машкін, бо ён увесь гэты час быў заняты рознымі падрыхтоўчымі справамі.

— А хто-ж цяпер мяне аголіць?—спытаў Грыцко і, запусціўшы тоўстыя пальцы ў свае злямчаныя валасы, адцягнуў на лоб пасму і адрэзаў.

— Давай я,—падручыўся Міхал.— Ты сам сабе яшчэ вуха адрэжаш.

Астрыгшы Грыцка, Міхал абцёр аб салдацкія штаны ножны, аддаў іх гаспадару, а сам пачаў збіраць у жменю валоссе, што рознакаляровым дываном ляжала вакол пня.

— Каб не балелі ва ўсіх галовы,— нібы жартам, нібы ўсур’ёз гаварыў ён, укленчыўшы каля пня, — трэба зграбці ўсё гэта i закапаць. А то калі агледзіць якая птушка ды зацягне ўсё багацце ў сваё гняздо...

— Гэта ты ад сваёй бабкі чуў? — страсаючы з-за вушэй валасяную сечку, спытаў Грыцко. Галава яго пасля стрыжкі зрабілася круглай, як гарбуз, лоб стаў больш высокі, а рот — больш шырокі.

— I ад бабкі,— згадзіўся Міхал,— i ад дзеда.

Гэты хлопец наогул мала калі з кім спрачаўся. Натуры ён быў ціхай і памяркоўнай. Калі не падабаліся яму чые словы, дык ён толькі моўчкі круціў галавой, а ў сварку не лез. Пакуль ён ляжаў амаль заўсёды падагнуўшы ногі, усе думалі, што гэта кволы i маларослы хлопец, а цяпер ён так выпрастаўся, так увайшоў у сілу, што стаў ледзь не вылучацца сярод усіх. Ростам ён быў лічы што на дзве галавы вышэй за Грыцка, статны, спрытны ў рухах. За якую работу ні браўся, яна гарэла ў яго ру­ках. Нават гэтыя валасы збіраў ён так акуратна i хораша, што Зіна міжвольна прытрымала ля вуснаў лыжку з крупнікам і зірнула на яго рукі.

Перад самым адыходам Машкін пастроіў свой атрад. Команда яго прагучала няўпэўнена, крокі, калі ён прахаджваўся ля строю і аглядаў кожнага байца, былі няцвёрдымі. Мала яшчэ камандаваў Машкін, бо толькі нядаўна скончыў палкавую школу. Аднак, паколькі сярод ране­ных ён адзін меў камандзірскае званне, то неяк само сабою выйшла так, што ўсе прызналі яго старшым, і ён ужо даўно нёс на сабе гэты крыж.

3 усходу, нібы наўмысля для таго, каб заглянуць хлопцам у твары, каб потым асвятляць ім дарогу, выплыў амаль яшчэ зусім поўны месяц. Забялелі вяршынкі ядлоўцу пад яго святлом, у хлопцаў заблішчалі рулі вінтовак і карабінаў за плячамі, рукаяткі гранат на паясах. А буданчыкі, — тыя буданчыкі, у якіх, як здавалася ўсім, пражыта самая важная частка жыцця, — выглядалі пад месяцам адзінока і сіратліва. Уваходы ў іх былі адкрытымі, адтуль віднелася свежае сена і, напэўна, пахла прывабна і зазыўна. «Пераначуйце яшчэ хоць ночку»,— быццам-бы гаварылі буданы. Зіна, стоячы збоку і трымаючы за руку Святлану, з жалем глядзела на свой нізенькі, надзіва прыгожы і ўтульны буданчык. Колькі мазалёў нагнаў Грыцко, пакуль зрабіў гэты буданчык! Не давядзецца больш у ім начаваць i можа ніколі ўжо не ўбачыш яго, як не ўбачыш свае роднае хаты, свае роднае с-ямЧ. Такія думкі мільгнулі ў дзяўчыны, але адразу і зніклі, бо стала думацца аб тым, што калі-б нават і праз дзесятак год давялося пабываць у гэтых мясцінах, то ўсё роўна ў першую чаргу пацягнула-б да гэтых незабыўных буданчыкаў.

— Развітаемся, сябры, са сваім лагерам,— сказаў Машкін з вайсковай халаднаватасцю, нібы ён не адчуваў у гэты момант таго, што адчу-

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.