Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы Страница 9

Тут можно читать бесплатно Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы. Жанр: Разная литература / Прочее, год -. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы читать онлайн бесплатно

Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кацярына Мядзведзева

— Ты не разумееш, Ліза! — з горыччу сказаў Валянцін. — Яна небяспечная! Яна забівае жаданне жыць, пазбаўляе надзеі! У маім сэрцы не засталося нічога светлага: усё забрала чорная ружа! А ты трымаеш яе ў садзе і прадаеш людзям! Яна загубіць увесь горад, як загубіла мяне!

— Ты сам сябе загубіў, — адказала Ліза ціха, але Валянцін як быццам бы не пачуў яе.

— Я доўгія гады бадзяўся, пазбягаў вяртання ў горад, баяўся, што гэта гісторыя будзе ва ўсіх на вуснах, што мяне выставяць на смех, упякуць за краты ці абвесцяць ведзьмаком. Гэта мой страх, мая ганьба! А вы тут іх калочкамі падпіраеце?! Не чакаў я ад вас такога! Вырошчваць чорную ружу пасля ўсяго, што яна мне прычыніла! Гэта не робіць вам гонару! — і Валянцін замоўк, дакорліва круцячы галавой.

Ліза ціха ўздыхнула. Густаў нахмурыўся. У цішыні пачулася дзелавітае гудзенне. Тоўстая пчала прызямлілася на паслужліва раскрытыя пялёсткі, папаўзла ў сярэдзінку, і задаволеная ружа запахла мацней.

— Нам не робяць гонару чорныя думкі, — задуменна сказала Ліза. — А чорная кветка — гэта проста чорная кветка.

Акварэль Ксеніі Лакоткі

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.