Джон О'Хара - Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке) Страница 2
Джон О'Хара - Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно
- Пяць даляраў? - перапытаў Морт.
- Ну, тады чатыры дзевяноста шэсць, калi ты супраць таго, каб прыплацiць лiшнiя чатыры цэнты.
- Ды я не пра чатыры цэнты, а пра лiшнiя два сорак восем. За што гэта?
- Удвая. Я за ўсё бяру ўдвая. Яно варта таго ў пустынi. Пакладзi свае два сорак восем у бак, i машына на iх далёка не заедзе. У мяне бензiн, ды i што тут доўга тлумачыць.
- Ясна, - сказаў Морт. Ён выняў з партманэ дзесяцiдаляравую банкноту. Вiтэрспун паглядзеў на яе.
- У пiсьмовым стале, у верхняй шуфлядзе, знойдзеш некалькi па пяць даляраў i па адным. Вазьмi рэшту, а дзесятку пакладзi ў другую шуфляду, разам з дваццаткамi i пяцiдзесяткамi. Не хачу цябе падганяць, але вось-вось тут будзе яшчэ адзiн клiент.
- Вы б самi далi рэшту. Я не люблю лiчыць чужыя грошы.
- Чаму? Я веру табе, хлопец. Ва ўсялякiм разе ў пустынi ты нiкуды далёка не дзенешся. Толькi адна дарога, хлопец. Блiжэйшы горад за пяцьдзесят пяць мiль адсюль.
- Вось як, - сказаў Морт. Ён зрабiў, як было яму сказана, i далучыўся да жонкi, якая ўжо сядзела ў машыне. Ад яго ветлiвасцi нiчога не засталося. Ён завёў машыну i, калi ад'язджаў, пачуў голас Вiтэрспуна:
- Да хуткай сустрэчы, - сказаў Вiтэрспун i зноў зiрнуў на гадзiннiк.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.