Натали Саррот - Трапiзмы (на белорусском языке) Страница 5

Тут можно читать бесплатно Натали Саррот - Трапiзмы (на белорусском языке). Жанр: Проза / Разное, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Натали Саррот - Трапiзмы (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Натали Саррот - Трапiзмы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Натали Саррот

Яны прымошчвалiся снедаць каля дарожак, на аблыселых прагалiнках i, здавалася, нiчога вакол не заўважалi: яны былi вышэй за ўсё гэта, - iм не абыходзiла пiсклявае чырыканне птушак, кволыя пупышкi, скамечаная трава; густая, непраглядная атмасфера, у якой яны жылi кожны дзень, не расставалася з iмi i тут, яна сачылася з iх, як цяжкае, едкае мроiва.

Яны прывозiлi сюды з сабой i нязменнага спадарожнiка гадзiн свайго адпачынку - сваё адзiнае дзiця.

I калi малое бачыла, што яны пачынаюць прыладжвацца ў выбраным iмi месцы, яно раскладала зэдлiк, ставiла яго побач i, сеўшы, пачынала грэбцi зямлю, збiраючы ў кучу каменне i сухую лiстоту.

Яго ахiналi iх словы, iх фразы, пераблытаныя з неспакойнымi пахамi гэтай нядошлай вясны, нiбы поўныя ценяў, пад якiмi збiралiся i варушылiся нейкiя цьмяныя формы.

Густое паветра, нiбы насычанае клейкiм вiльготным пылам, дрэўнымi сокамi, лiпла да яго, прыстаючы да скуры, лезучы ў вочы.

Малое не хацела адыходзiць ад iх, iсцi на поплаў гуляць з iншымi дзецьмi. Яно, як прывязанае, сядзела на месцы i са змрочнаю прагнасцю паглынала ўсё, што яны казалi.

XVIII

Гэта - пад Лонданам, у катэджы з паркалёвымi фiранкамi, з маленькiм падстрыжаным паплаўцом на заднiм двары, асветленым сонцам i мокрым пасля дажджу.

На поплаў выходзяць вялiкiя зашклёныя дзверы мастацкай майстэрнi, з абодвух бакоў ад дзвярэй - вазоны з глiцынiямi.

На цёплым каменнi, заплюшчыўшы вочы, прамы, як струна, сядзiць кот.

Перад дзвярыма бялявая дзяўчына, з ружовымi, крыху фiялетавымi шчокамi, чытае ангельскi iлюстраваны часопiс.

Яна сядзiць, вельмi напружаная, вельмi чапурыстая, вельмi ўпэўненая ў сабе i ў iншых, трывала асталяваўшыся ў сваiм маленькiм святочку. Яна ведае, што праз колькi хвiлiн дзынкне званок i яе паклiчуць на чай.

Кухарка Ада, на нiжнiм паверсе, за сталом, засланым белай цыратай, абiрае гароднiну. Яе твар нерухомы, яна, як вiдаць, не думае нi пра што. Яна ведае, што хутка настане час спячы buns* i пазванiць у званок, каб паклiкаць на чай.

* buns (англ.) - булкi з разынкамi.

XIX

Ён быў гладкi, плоскi, з роўнымi шчочкамi, якiя па чарзе - спачатку адну, потым другую - падстаўляў iм, i яны, выцягваючы губы, давалi буську.

Яны бралi яго, мялi, круцiлi ва ўсе бакi, тапталi, качалiся па iм, развальвалiся як найвыгодней. Яны прымушалi яго павярнуцца, вось так, вось так, вось так, i паказвалi розныя прываблiвыя малюнкi, якiя немагчыма было адрознiць ад сапраўднасцi, - намаляваныя фальшывыя дзверы, фальшывыя вокны, да якiх ён даверлiва бег i стукаўся, балюча ўдараўся.

Яны заўсёды, спрадвеку ведалi, як трымаць яго ў сваёй уладзе, не пакiдаючы анi прадыху, анi глыточка свежасцi, як паглынуць яго цалкам, да астатняй кроплi. Яны дзялiлi яго, разбiралi на жудасныя кавалкi, разбiвалi на квадраты, абмервалi з усiх бакоў; i часам давалi пабегаць, адпускалi яго, але як толькi ён крыху аддаляўся, хапалi зноў, завалодвалi iм зноўку. Ён ад маленства паспеў палюбiць гэтую iх неспатольную прагу кiраваць - ён выцягваўся, удыхаў iх саладжава-з'едлiвы водар, аддаваў сябе на iх мiласць.

З гэтага свету, у якiм ён жыў, зачынены з усiх бакоў, абложаны iмi, не было нiякага выйсця. Паўсюль - iх рэзкае святло, iх сляпучы бляск, якi згладжваў усё, прыбiраў усе няроўнасцi, ценi.

Яны ведалi, што яму падабаецца iх прыгнёт, ведалi ў iм гэтую слабасць i таму - не цырымонiлiся.

Яны яго добра выпатрашылi i напхалi зноў i паўсюль паказвалi яму iншых, такiх самых марыянетак, такiх самых лялек. I ён не мог ад iх вырвацца. Ён толькi мог мiла падставiць свае гладкiя шчочкi - адну, потым другую - i дастаць у iх буську.

XX

Калi ён быў маленькi, ён сядаў сярод ночы на ложку i клiкаў. Яны прыбягалi, запальвалi святло, бралi ў рукi бялiзну, сурвэткi, розную вопратку i паказвалi яму: нiчога няма. У iх руках прадметы рабiлiся адразу бяскрыўдныя, нiбыта меншалi, нерухомелi, станавiлiся мёртвымi ў электрычным святле.

I цяпер, калi ён ужо вырас, ён, як i тады, клiкаў iх да сябе, каб яны прыйшлi, паглядзелi, пашукалi ўсюды, каб яны знайшлi тыя страхi, што схавалiся ў iм у далёкiх закутках, каб яны ўзялi iх у рукi i разгледзелi пад святлом.

Яны прызвычаiлiся прыходзiць, глядзець, i ён цяпер сам iшоў наперадзе, сам запальваў святло, каб не чуць, як яны мацаюць у цемры рукамi. I яны глядзелi ён стаяў нерухомы, не адважваючыся дыхнуць, - але нiчога нiдзе не было, нiчога страшнага, усё, здаецца, было ў парадку, на месцы, яны бачылi вакол толькi звычайныя, даўно знаёмыя рэчы i паказвалi яму: нiчога няма, чаго ты спалохаўся? Часам сям-там, у якiм-небудзь куточку, нешта ледзь прыкметна дрыжэла, ледзь улоўна пацепвалася, але яны адным рухам, адразу ставiлi ўсё на месца; гэта ж нiчога - зноў адзiн з яго звычайных страхаў - яны бралi, паказвалi яму: што, дачка ягонага сябра ўжо выйшла замуж? Гэта? Цi той, з аднаго з iм выпуску, атрымаў павышэнне цi вылучаны на ўзнагароду? Яны ўладжвалi, яны выпраўлялi: тут нiчога такога няма. Ён на iмгненне адчуваў сябе трошкi мацнейшым, сабраным, больш-менш злепленым у цэлае, але рукi i ногi ў яго адразу зноў пачыналi цяжэць, рабiлiся абсалютна бяздзейныя, нiбыта дранцвелi ў застылым чаканнi, i нiбы перад непрытомнасцю ў яго пачынала казытаць у носе; яны бачылi, як ён раптам замыкаўся ў сабе i рабiўся нейкi дзiўна адлучаны i засяроджаны; i тады, лёгка пляскаючы па шчоках - а вясельнае падарожжа Ўiндсара, а Лебрэн, а пяць сястрычак-блiзнятак - яны прыводзiлi яго да прытомнасцi.

Але калi ён нарэшце прытомнеў i яны пакiдалi яго аднаго, пачышчанага, падцыраванага i падкручанага, як след адладжанага i адрамантаванага, страх зноў пачынаў нараджацца ў iм, выпаўзаючы з розных маленькiх скрыначак i шуфлядак, якiя яны толькi што адчынялi i, нiчога не ўбачыўшы, зачынiлi зноў.

XXI

Гэта была дзяўчынка надзвычай "простая", заўжды ў чорным альпаковым фартушку, з вечным крыжыкам на грудзях, вельмi разумнае i паслухмянае дзiця. "Прабачце, панi, а гэта для дзяцей?" - пыталася яна ў гандляркi ў папяровай краме, калi была не вельмi ўпэўненая, купляючы iлюстраваны часопiс цi кнiжку.

Яна нiколi не змагла б, о не, нiзашто на свеце яна не змагла б, ужо ў тым узросце, выйсцi з крамы, адчуваючы, як ёй глядзяць у спiну, яна не змагла б нават адчынiць дзвярэй, каб выйсцi, з гэтым позiркам, упёртым у самую спiну, з гэтым гандлярчыным позiркам.

Цяпер яна была ўжо дарослая - рыбка вырасце i будзе зусiм вялiкая, - але, час iдзе хутка, ах, як толькi мiнае дваццаць, гады пачынаюць бегчы i бегчы, усё хутчэй i хутчэй, праўда ж? яны таксама так думаюць? - яна сядзела насупраць, у заўсёдным чорным сваiм гарнiтурчыку, якi добра з усiм гарманаваў, - сапраўды, чорны колер апроч усяго iншага заўжды надае гэткую прыбранасць... - яна сядзела, скрыжаваўшы рукi на сумачцы, падабранай пад тон, i ўсмiхалася, кiваючы галавой, з жаласлiвымi вачыма, так, так, вядома, яна чула, ёй расказвалi, яна ведае, як доўга i пакутлiва памiрала iхняя бабка, яна была заўсёды такая моцная, дзiва што - яны ўсе былi не такiя, як мы, у сваiм узросце яна нават нiводнага зуба не страцiла... А Мадлена? Муж у яе... Ах, каб гэтыя мужчыны маглi самi нараджаць дзяцей, дык нiколi больш за аднаго не мелi б, вядома, яны ж нiзашто не згадзiлiся б паўтарыць яшчэ раз, - мацi яму, небарака, заўсёды гэта казала - эх-эх! бацькi, сыны, маткi! - першая ж у iх дачка, а яны так хацелi спачатку сына, не, не, ну, пра гэта яшчэ рана, яна не збiраецца iсцi з хаты, з'ехаць, яна i не думае пакiдаць iх, яна пакуль яшчэ будзе тут, побач з iмi, зусiм побач, як мага блiжэй да iх, вядома, яна разумее, гэта так прыемна, старэйшы - сын, яна кiвала галавой, усмiхалася, о не, каб яна - першая, не, тут яны могуць быць абсалютна спакойныя, яна i пальцам не варухне, о не, яна - не, яна нiколi не зможа ўсё разам так паламаць. Маўчаць; глядзець на iх; i раптам, у самы разгар бабулiнай хваробы узбунтавацца i, прабiўшы жудасную праломiну, выскачыць, абдзiраючыся аб зазубраныя краi, i бегчы, з крыкам, мiма дамоў, што зырацца, прытаiўшыся ўздоўж шэрых вулiц, уцякаць, пераскокваючы праз ногi кансьержак, што дыхаюць свежым паветрам, седзячы на парогу каля дзвярэй, бегчы, раздзiраючы рот, гарлаючы, не сцiхаючы нi на хвiлiну, каб кансьержкi падымалi галовы, забываючыся пра вязанне, i iх мужы апускалi на каленi газеты i ўтароплiвалi ёй у спiну свой позiрк, пакуль яна не паверне за рог.

XXII

Часам, калi яны яго не бачылi, ён мог ласкава, нiбыта шукаючы побач нешта жывое, цёплае, правесцi рукой па буфеце... яны ж не заўважаць, а калi i заўважаць, можа, падумаюць, што ён проста - гэта ж звычайнае i ўвогуле бяскрыўднае дзiвацтва - што ён проста хацеў "пастукаць па дрэве", ад сурокаў.

Калi ён адчуваў, што ззаду за iм назiраюць, ён - як той злачынца ў камедыйным фiльме, якi, адчуўшы спiнай шпегаў позiрк, раптам, бесклапотна завяршае рух ужо занесенай рукi, стараючыся надаць яму натуральнасць i бяскрыўднасць, - ён таксама, каб не выклiкаць у iх падазрэння, стукаў трыма пальцамi правае рукi тры разы - самае дзейснае закляцце ад сурокаў. Але ўсё роўна за iм сачылi цяпер болей, асаблiва пасля таго, як у сваiм пакоi ён быў заспеты за чытаннем Бiблii.

Рэчы таксама яму не давяралi, ужо вельмi даўно, яшчэ з таго часу, як ён, зусiм маленькi, стараўся iх дамагчыся, чапляўся, прылiпаў да iх, хацеў аб iх пагрэцца, -яны не хацелi ўвайсцi з iм "у змову", яны адмовiлiся быць для яго тым, чым ён хацеў, - "паэтычнымi ўспамiнамi дзяцiнства". Яны былi добра вымуштраваныя, выдрэсiраваныя, у iх заўсёды быў нязменны, безаблiчны i безыменны твар, - добра выцвiчаныя служкi, яны ведалi сваю ролю i нiколi не адказвалi яму, баючыся, вядома, што праз гэта iх звольняць.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.