Алесь Стахович - Неспакойны гарадок (на белорусском языке) Страница 2

Тут можно читать бесплатно Алесь Стахович - Неспакойны гарадок (на белорусском языке). Жанр: Проза / Русская классическая проза, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Алесь Стахович - Неспакойны гарадок (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Алесь Стахович - Неспакойны гарадок (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Стахович

- Заўтра будзе, паслаў ужо.

- Значыць, у панядзелак? Добра. Ну, дык пакуль, а то мне бавiцца нельга, там з разведкi павiнны прыйсцi.

- Бывай, Купрыян!

- Усяго добрага!

На трэцi дзень сваёй дзейнасцi на пасадзе бургамiстра Сямён Iгнатыч назначыў нараду. Ён загадаў усiм палiцэйскiм i чыноўнiкам управы з'явiцца ў яго кабiнет. I яны сабралiся ў вызначаны час. Калi ж Баравiкоў праверыў, па спiску не аказалася двух палiцэйскiх.

- Дзе яны? - запытаў ён у свайго намеснiка.

- На пасту, пан бургамiстр!

- Трэба запрасiць iх сюды, цяпер жа дзень...

Праз некалькi хвiлiн i астатнiя палiцэйскiя былi ў кабiнеце. Баравiкоў з тварам суровага начальнiка, заклаўшы рукi за пояс, хадзiў ля стала. Ён паглядваў на стрэлку гадзiннiка i доўга навучаў чыноўнiкаў, як яны павiнны працаваць ва ўправе. Ён папярэджваў аб залiшняй бяспечнасцi, мiж iншым напомнiў, што справы як з першым так i з другiм бургамiстрам лiшнi раз сведчаць, што народ беларускi не дасць спакою. Калi ж гадзiннiк адлiчыў дванаццаць удараў, Сямён Iгнатавiч сказаў:

- А цяпер, мае шаноўныя паны, заходзьце ў гэты пакой i распранайцеся. Каб мелi вы належны выгляд, я паклапацiўся дастаць вам з гарнiзона адпаведныя камплекты верхняга адзення. Бо ўсё ж такi вы з'яўляецеся сапраўднымi прадстаўнiкамi нямецкiх улад у Беларусi, i мне, як вашаму начальнiку, неяк непрыемна, калi вы не будзеце забяспечаны неабходным.

- Вельмi вам удзячны, пан бургамiстр, за вашы клопаты...

Заахвочаныя служакi адзiн за другiм падалiся ў пакой i, складаючы зброю ў куточак, пачалi паспешна распранацца. Асаблiва спяшаўся Андрэй Гушча. Ён, як вiдаць, непакоiўся, што можа не хапiць якога камплекта i тады ён зноў застанецца ў сваiм забруджаным пiнжаку.

Нечакана з другога боку адчынiлiся дзверы, i Купрыян з групай узброеных аўтаматамi партызанаў уляцеў у пакой.

- Нi з месца, апоўзлiкi! - крыкнуў начальнiк партызанскага атрада.

- Га-а-а-ах! - пачулася ў пакоi.

Усе застылi ў нерухомасцi. Узняўшы рукi ўгору, некаторыя палiцэйскiя сканфужана стаялi ў адной бялiзне, i толькi ногi ў каленях хадзiлi хадуном.

А на вулiцы ўжо збiралiся, гаманiлi людзi, i звонкi рогат дзяўчат калыхаў паветра.

Калi Хрысцiна заўважыла Сямёна Iгнатыча, якi, усмiхаючыся, разам з Купрыянам з аўтаматамi за плячыма крочыў па вулiцы, яна падбегла да яго, абняла за шыю i моцна пацалавала.

- Выбачайце, Сямён Iгнатавiч, - сказала яна, - не ведала.

1945 г.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.