Левон Дрозд-Быковский - Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке) Страница 2

Тут можно читать бесплатно Левон Дрозд-Быковский - Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке). Жанр: Проза / Русская классическая проза, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Левон Дрозд-Быковский - Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Левон Дрозд-Быковский - Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Левон Дрозд-Быковский

На фоне гэтага адкрыцьця неяк блякнуць усе астатнiя "перлы" Вольгi Iпатавай. Такiя, напрыклад, што Альгерд i Кейстут марылi будаваць у Вiльнi палацы - i гэта ў сярэдзiне XIV стагодзьдзя, калi яшчэ толькi-толькi дабудавалi замак Гедзiмiна са славутай вежай. Яны мараць пра палацы, калi крыжакi аж да 1402 году працягвалi напады на сталiцу ВКЛ. Дзiўныя ў нас князi былi згодна Вольгi Iпатавай. Не палацы, а гарадзскiя сьцены ды абарончыя вежы трэба было будаваць! Цi сп. Iпатава ня бачыць розьнiцы памiж замкам i палацам? Калi нязгодныя, дык цiкава паслухаць колькi ў Вiльнi палацаў было паводле назiраньняў сп.Iпатавай за тым часам?

Па ходу рамана (хоць кнiжка i невялiкая па памеру) пiсьменьнiца забываецца пра што пiсала раней, напрыклад, на стар.57 (No 10-2001) сьцьвярджаецца, што незнаёмы мужчына з Нямеччыны паходзiць з крывiчоў, а ўжо на стар. 71 састарэлы Альгерд разважае: "А цi сапраўды шчырым быў гэты радзiмiч?" Зразумела, гэты ляпсус магчыма сьпiсаць на старасьць Альгерда, але калi ж ягоны прах пакрыўдзiцца? Што будзе тады? Лепей не браць грэх на душу, лепш выправiць пiсьменьнiцы сваю памылку.

Гэтаксама не разабралася сп. Iпатава з такiмi катэгорыямi насельнiцтва ВКЛ як "сьмерды" i "зямяне". Здаецца, згодна меркаваньняў дасьведчаных людзей, гэта зусiм розныя катэгорыi, якiя стаялi на розных ступенях сацыяльнай лесьвiцы ВКЛ, хоць i мелi таксама пэўныя правы. "Зямяне", згодна У.М.Вяроўкiна-Шэлюты (глядзi БЭ ў 18т., т.7, стар.133) - "катэгорыя ваенна-служылага насельнiцтва, частка феадальнага саслоўя", а "сьмерды", згодна А.Грыцкевiча (ЭГБ ў 6 т., т.6, стар.367) - "назва сельскага насельнiцтва, так называлi свабодных абшчыньнiкаў". Каго мела на ўвазе сп. Iпатава здагадайцеся самi: "Дзядзька Нячай ужо шапнуў слузе Лотышу, i той валок з суседняе хаты спалоханнага зямянiна ў каравай кашулi да каленяў, падпаясанных вяроўкай у драных портках...

Сьмерд затросся нiбыта яго схапiла за каршэнь сама Трасянiца." (No 9-2001, стар.5)

З аднаго боку вельмi добра, што пiсьменьнiкi раз-пораз забягаюць наперад гiсторыкаў. Гэтым яны падштурхваюць iх на стварэньне добрай манаграфiчнай лiтаратуры. А з другога - вельмi кепска, што пiсьменьнiкi хапаюцца за тэмы, якiя амаль што зусiм не распрацаваныя гiсторыкамi. З-за гэтага папросту немагчыма зьяўленьне добрай мастацкай лiтаратуры. Бо добрая мастацкая проза заўсёды павiнна грунтавацца на выбiтных навуковых дасьледваньнях. Так, напрыклад, зьяўленьне шэдэўра сусьветнай лiтаратуры "Жазэф Фушэ" Штэфана Цвайга было б немагчымым бяз манумэнтальнай манаграфii Луi Мадлэна. I аўтар, класiк сусьветнай лiтаратуры, зусiм не робiць спробаў схаваць гэты факт. У нас усё наадварот, пiсьменьнiкi бягуць наперадзе паравоза. Дый здаецца гiсторыкi заслугоўваюць зьедлiвых шпiлек, бо, за рэдкiм выняткам (Г.Сагановiч), i зусiм не сьпяшаюцца напiсаць нешта цiкавае пра беларускiх уладароў. Адсутнасьць фундаментальных працаў па беларускай гiсторыi спараджае зьяўленьне такiх недасканалых твораў, да якiх у поўнай меры трэба аднесьцi i новы раман Вольгi Iпатавай. Як на мой суб'ектыўны погляд, беларускiм гiсторыкам, публiцыстам i пiсьменьнiкам патрэбна зрабiць тое самае, што Максiм Горкi зрабiў на пачатку ХХ стагодзьдзя ў Расеi: было створана адмысловае выдавецтва, мэтай якога было выданьне сэрыi ЖЗЛ. М.Горкi накiраваў кожнаму колькi-небудзь вядомаму аўтару прапанову абраць сабе некалькi герояў з сусьветнай лiтаратуры i напiсаць у займальнай форме ягоны жыцьцяпiс. Вось так бы i нам, было ў нас дванаццаць каралёў Рэчы Паспалiтай - калi ласка, сп. Г.Сагановiч, А.Грыцкевiч i В.Грыцкевiч, А.Рогалеў, I.Саверчанка, У.Бутрамееў, В.Iпатава, Г.Далiдовiч, А.Федарэнка, А.Пашкевiч, Шышыгiна-Патоцкая, В.Коўтун, I.Масьлянiцына i М.Багадзяж, У.Арлоў, В.Чаропка, Д.Жукоўскi, I.Шамякiн i г.д. вызначыцеся прамiж сябе хто пра каго напiша, i, калi ласка, праз год-паўтара здайце рука(машына)пiсы бiяграфiй гэтых асоб ў выдавецтва. Далей, было ў гiсторыi ВКЛ 22 канцлера - зробiм iхнiя бiяграфii, тое самае пра вялiкiх гетманаў, тое ж пра вялiкiх князеў лiтоўскiх, каралеўскiх малжонак, тое самае пра ўсе найбольш значныя войны, якiя вяло ВКЛ, тое самае пра ўсе саюзы (вунii), якое заключала ВКЛ, зразумела, пытаньням Крэўскай i Люблiнскай вунii асобныя манаграфii. Неабавязкова ўсё рабiць наноў, iншым разам дастаткова перакладаў, бо багата чаго зроблена палякамi, расейцамi i беларусамi, але па-польску. Напрыклад, Казiмiр Кагнавiцкi ў свой час стварыў ажно 6 (шэсьць) бiяграфiй найбольш слынных асобаў роду Сапегаў. Цiкава было пабачыць на сваiх палiцах поўны збор твораў Мiтрафана Доўнар-Запольскага i г.д. Тэрмiновага перакладу на сучасную беларускую патрабуюць шматтомныя архiвы дому Радзiвiлаў i дому Сапегаў, абавязковае перавыданьне Метрыкi ВКЛ, найперш той яе часткi, якая датычыць сучаснай тэрыторыi Беларусi. Пасьля стварэньня гэткага мiнiмуму, спадзяюся, што скарбаў у беларускай лiтаратуры стане значна болей.

25.12.2001

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.