Владимир Орлов - Genius loci (на белорусском языке) Страница 8

Тут можно читать бесплатно Владимир Орлов - Genius loci (на белорусском языке). Жанр: Проза / Русская классическая проза, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Владимир Орлов - Genius loci (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Владимир Орлов - Genius loci (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Владимир Орлов

На пачатку адзiнаццатае маўклiвы цiск на залётных даў плён: на "палубе" засталiся толькi свае. Моладзь са згоды бармена пераставiла столiк да дзвярэй, чым, па сутнасцi, забарыкадавала ўваход, i пайшла танцаваць пад блюзавыя мелодыi. Услед за гэтым бармен паставiў анталогiю "Bеаtles", i паднялiся мы, а дачакаўшыся наступнае песнi, - глуханямыя. Такi самы эфект мiлiцыянт Пеця мог бы выклiкаць, разрадзiўшы свой пiсталет у вiтрыну за стойкай. Глуханямыя не былi глухiмi, ва ўсякiм разе хтосьцi з iх меў слых, дастатковы на тое, каб адчуваць мелодыю i беспамылкова вадзiць партнёра. Ад разгубленасцi астатнiя пары спынiлiся, i да канца песнi глуханямыя танцавалi ў адзiноце.

Потым я запрасiў цябе, а мiлiцыянт, разоў колькi зiрнуўшы на лесбiянак, памочнiцу бармена. Сам бармен, нечакана лёгка валодаючы сваiм шафападобным целам, танцаваў з высокай шатэнкаю з кампанii маладзёнаў. Лесбiянкi трымалiся даўжэй, аднак не маглi не адчуць, што iх ахутаныя цыгарэтным дымам адмовы ад мужчынскiх запрашэнняў выглядаюць двайным выклiкам. У танцы яны рухалiся з пластычнасцю прафесiяналак, але, як i глуханямыя, не дазволiлi разбiць свой дуэт нi мiлiцыянту, нi бармену, нi мне.

Пад "Girl" ты пайшла з худым, як жэрдка, вастраносым хлопцам, а я - з ягонай пышнагрудаю сяброўкай, што мела зайздросную талiю i карону цудоўных каштанавых валасоў, якiя, напэўна, умелi маляўнiча рассыпацца па падушках. Дзяўчына яўна перабрала норму: яна павiсла на мне i, прыцiснуўшыся ўсiм целам, зашаптала, што хоча, каб я на ёй пакатаўся. Ты атрымала ад яе незаслужанае абвiнавачанне ў фрыгiднасцi, а твой партнёр з птушыным носам - у iмпатэнцыi, што не перашкодзiла яму выцягнуць шарыкавую асадку i напiсаць табе на далонi нумар тэлефона.

Прыкладна ў гэты час мокры ад поту бармен грукнуў аб стойку дзвюма дармавымi пляшкамi лiкёру i дзвюма - шампанскага. Гэта сталася сiгналам. Пеця ўпершыню раскашэлiўся на пачастункавае шампанскае, глуханямы паставiў побач каньяк. Мы з лесбiянкамi падтрымалi агульнае натхненне, а моладзь, у якой даўно скончылiся грошы, унесла сваю долю тым, што ссунула два столiкi i расставiла крэслы, на якiх уладкавалiся ўсе, апрача красунi з асiнай талiяй, што цiхамiрна пасопвала ў кутку за выступам дзвярэй...

Тралейбусы ўжо даўно не хадзiлi, калi ў прачыненае вакно зазiрнуў мiлiцэйскi патруль. "У нас банкет!" - зычна выгукнуў бармен, i ягоны голас аказаўся неспадзявана цвярозым i прагучаў над сатурналiяй, як ранiшнi крык пеўня...

Ноч перамiргвалася дробнымi гарадскiмi зоркамi i дыхала свежасцю блiзкае восенi.

Колькi хвiлiнаў мы, паўтара дзесятка познiх гулякаў, непрыкаяна тупалiся ля дзвярэй, а тады пацягнулiся кожны ў свой бок. Пазней за астатнiх разышлiся пары: мы, глуханямыя i лесбiянкi.

Праз два днi мы з табой стаялi на тым самым месцы. Прызнайся, разам са старой завядзёнкай нас вяла i надзея, што расстанне з кавярняю было заўчасным i, праехаўшы тры прыпынкi, мы ўбачым чырванашчокага бармена, а там падыдуць лесбiянкi альбо, прыгнуўшыся ў дзвярах, зойдзе алмазаздабытчык з пасiяй-аднадзёнкай...

Нас сустрэла падкова высокага свежага плота, якi хаваў i два вакны на някiдкiм фасадзе, i бакавую сцяну, дзе была намаляваная назва, i клёнiк-самасейку з тузiнам пыльных лiсцяў, што збiраўся вырасцi на газоне перад ганкам.

Мы зайшлi ў блiжэйшы зялёны дворык, селi на дзiцячыя арэлi i, выкурыўшы па цыгарэце, дамовiлiся стэлефанавацца, як заўсёды.

Мы не пазванiлi - нi як заўсёды, нi наогул.

З усiх наведнiкаў кавярнi за гэтыя гады я не спаткаў нiкога, акрамя алмазаздабытчыка. Наставiўшы пад золкiм восеньскiм ветрам каўнер, ён самотна брыў па свiслацкай набярэжнай, i з кiшэнi ягонага калiсьцi дыхтоўнага палiто выглядвала светлае рыльца адкаркаванае бутэлькi. Я спынiўся, ён таксама вiдавочна пазнаў мяне, але пасля iмгненнага вагання перавёў вочы на рачное рабацiнне i прыспешыў хаду.

Ну i цяпер вось сустрэча з табой.

Я gеnius lосi, я помню дзяцiнства

Гэтага горада, гэтае песнi...

узгадваецца мне, а ты сядзiш з цыгарэтай у пустым фатэлi каля вакна i пагаджаешся: таго, што не зрабiлася ўспамiнам, проста не iснавала.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.