Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў

Тут можно читать бесплатно Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту free.libs@yandex.ru для удаления материала

Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў краткое содержание

Прочтите описание перед тем, как прочитать онлайн книгу «Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў» бесплатно полную версию:

Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў читать онлайн бесплатно

Юры Станкевіч - Паўночны вецер для спелых пладоў - читать книгу онлайн бесплатно, автор Юры Станкевіч

Юры СТАНКЕВІЧ

ПАЎНОЧНЫ ВЕЦЕР ДЛЯ СПЕЛЫХ ПЛАДОЎ

Раман

...Углыбіні саляных капальняў

пакідаюць галінку дрэва, якая

акорылася за зіму; праз два ці тры

месяцы яе вымаюць адтуль,

пакрытую бліскучымі крышталікамі.

...Самы пакутлівы міг той, калі

заўважаеш, што зроблены няправільныя

высновы і даводзіцца разбураць цэлую

гронку тых крышталікаў.

Стэндаль. «Каханне».

Надыходзіла ўжо лета, а разам з гэтым спрыяльным часам набягаў і не вельмі прыемны — апошняя перад дзяржэкзаменамі сесія. У скверах зелянелі дрэвы, на вуліцы сталіцы з раніцы прывозілі вялізныя бочкі з танным белым сухім віном, якое можна было ўжываць замест надакучлівага хлебнага квасу, у пракураных пакоях інтэрната ўрэшце адчынялі ўдзень вокны, а ў самым цэнтры к вечару аднойчы проста пад адкрытым небам усталявалі падмосткі і паставілі «Медэю», спектакль, які глядзелі ўсе, хто хацеў.

Менавіта ў гэтыя неспакойныя дні студэнт на прозвішчы Ігнат Мазур раптам адчуў непрадказальную трывожную стомленасць. Па звычцы іншым разам спыніцца і ўсё прааналізаваць ён пачаў дакопвацца да прычыны. Тая агульная прычына такога свайго стану, як аказалася, складалася з некалькіх.

Па-першае. Існавалі прадметы, якія ён, па незразумелых заганах розуму, не ўспрымаў, якія яму было вельмі цяжка здаць: гістарычны матэрыялізм, палітэканомія, гісторыя партыі і бальшавіцкага друку і некаторыя іншыя. Справа была не толькі ў тым, што Мазур быў да іх у лепшым выпадку проста раўнадушны, ён іх — ненавідзеў. Магчыма, тут усплывалі гены бацькі, які ў свой час згінуў у Карлазе як палітвязень, можа, што іншае, хто ведае.

Па-другое. Ён заблытаўся ў сваіх адносінах з жанчынамі.

Трэцяя прычына, якая выцякала з другой, усплыла пазней і з усімі ад таго наступствамі.

Жанчын, а дакладней, дзяўчат, спачатку было двое. З Аняй Балтас, даўняй сяброўкай, студэнт Ігнат Мазур сустракаўся больш як два гады. Яна вучылася ў педінстытуце, прыехала ў сталіцу з заходняй вобласці краіны і знешне мела выгляд тыповай ліцвінкі, якую іншым разам выяўляюць на каляндарыках, — высокая, прыгожая бландзінка спартыўнага целаскладу, з тонкімі і пародзістымі рысамі твару. Студэнт Ігнат Мазур упершыню ўбачыў яе ў нейкай харчовай крамцы побач з інтэрнатам, а потым выпадкова сустрэў зноў, так усё і пачалося. Яму быццам пашанцавала, бо ў дзяўчыны на той час нікога не было. Яе старэйшая сястра, якая заканчвала медінстытут і ўжо была заручаная з трыццаціпяцігадовым забяспечаным чыноўнікам, не ўхваляла іх сустрэч. Яна лічыла студэнта Ігната Мазура няздольным сямейнікам з прычыны ягонай беднасці, а яшчэ таго, што да дыплома, і тым больш удалага размеркавання, яму было далёка.

Між тым, дзякуючы дзядзьку Барысу, роднаму брату маці, які меў сяброў у сталіцы (разам ваявалі), ён перавёўся з філфака на факультэт журналістыкі, што палічыў неверагоднай удачай. Пэўна, гэта было апошняе, што зрабіў для яго дзядзька Барыс, бо нечакана былы франтавік памёр у свае шэсцьдзясят год ад сардэчнага прыступу.

Так Ігнат апынуўся на незнаёмым дасюль курсе факультэта. На ім вучыліліся чатыры гады, і ён мусіў здаваць некаторыя дадатковыя залікі і экзаме­ны самастойна. Апекаваць навічка ўзялася аднакурсніца Юля Маракова. На факультэце разам з беларускімі хлопцамі вучыліся і студэнты з Расіі, Малдавіі, Украіны, нават з Грузіі, і нікога гэта не здзіўляла.

У Юлі Мараковай аказалася, як яна яму пазней прызналася, падтрымка. Яе цётка працавала выкладчыцай на кафедры англійскай мовы. Юля невысо­кая, хударлявая, нягледзячы на ўмовы жыцця ў інтэрнаце, заўсёды з густам апранутая, з ледзь прыкметнай усмешкай у кутках вуснаў, выклікала ў яго сімпатыю, і калі хто-небудзь спытаў бы студэнта Ігната Мазура, ці кахае ён зараз гэтую дзяўчыну, то, пэўна, атрымаў бы станоўчы адказ, хоць ён быў даволі стрыманы ў выказванні сваіх пачуццяў і думак.

Юля Маракова даволі сур’ёзна ўзялася за абранніка. Нават, як ён даведаўся пазней, аб’явіла дзяўчатам з курса, што навічок Ігнат Мазур — яе хлопец. Дасціпная, разумная крымчанка з Севастопаля, з дамескам габрэйскай крыві, яна карысталася аўтарытэтам сярод аднакурсніц, і на Ігната Мазура ніхто так і не спакусіўся. Урэшце ў заўсёды прагматычным свеце ён пакуль што аніякай асаблівай каштоўнасці не ўяўляў, пра што ведаў і сам.

Варта адразу адзначыць, што курс быў неаднародны, несяброўскі. Некато­рыя студэнты — слаба падрыхтаваныя, бралі хітрасцю, выкрутлівасцю і ўседлівасцю. Некаторыя хлопцы адслужылі армію, былі сярод іх і партыйныя.

Высокі, пад сто дзевяноста, спартыўнага целаскладу, начытаны Ігнат Мазур, магчыма, неяк і вылучаўся сярод аднакурснікаў. Вось толькі калі мець на ўвазе класічны выраз «бедны студэнт» — то ён належаў якраз да такіх. Падтрымкі ад маці амаль не было, нават ложка ў інтэрнаце яму спачатку не знайшлося, і ён начаваў у выпадковых месцах: у асноўным у інтэрнаце, дзе пражывала Аня Балтас. Па вечарах іншым разам гуляў з ёй там у пінг-понг. Стол для малога тэніса стаяў у нішы на адным з паверхаў. Часам стол прыбіралі і арганізоўваліся танцы. Потым яны прасілі ў каменданта ключ ад пустога пакойчыка — такі пакойчык заўсёды знаходзіўся, у любым інтэрнаце. Камендант, адносна малады былы міліцыянер, ключ даваў. Ігнат часам за гэта ахвяраваў яму бутэльку гарэлкі.

Так ішоў час. Урэшце студэнт Ігнат Мазур неяк здаў экзамены па неабходных прадметах на новым факультэце і нават атрымаў стыпендыю і месца ў старым інтэрнаце непадалёку ад цэнтра горада.

Непазбежна ішло да таго, каб застацца на ноч у падобным пустым пакойчыку (такі аказаўся і на новым месцы) і з Юляй Мараковай. Перадусім пілі з ёй таннае сухое віно, шмат палілі і размаўлялі. Тут, у больш-менш знаёмым яму інтэрнаце, таксама існаваў прытулак для нечаканых гасцей. Праўда, сакрэтна самі студэнты адчынялі яго раз-пораз падробленым ключом, які перадавалі па чарзе і сярод сваіх — пра тое абачліва маўчалі.

Юля Маракова паліла больш за яго, роблена ўсміхалася, змушана жартавала.

Усё астатняе ўрэшце адбылося, як абодва дапілі рэшткі ў фужэрах. Было звычайна.

Пасля Юля Маракова запаліла і сказала яму, што ў яе гэта, лічы, магчыма ў першы раз, але Ігнат Мазур засмяяўся з «магчыма» і перавёў усё на жарт. Урэшце дасціпная сяброўка і сама пажартавала з сябе, бо...

Абое раніцай рассталіся задаволеныя адно адным і быццам сапраўднымі сябрамі.

***

На думку студэнта Ігната Мазура, журналіста, вядома, можна было падрыхтаваць за паўгода, а не губляць на гэта столькі часу, калі выключыць з праграмы грамадска-палітычныя прадметы, якія, як ён лічыў, будучаму журналісту не патрэбныя.

Ён меркаваў, што за паўгода можна авалодаць новай тэхнікай афармлення газеты, працай з дыктафонам, фотаапаратам, разабрацца ў жанрах — астатняе залежыць ад асабістых здольнасцей.

Гістарычны матэрыялізм студэнт Ігнат Мазур ледзь здаў на тры балы і то дзякуючы Ане Балтас. У пакойчыку, дзе яны па-ранейшаму, хоць і радзей, працягвалі сустракацца, Аня пасля гарачых абдымкаў брала ў рукі падручнік і ўголас зачытвала яму самыя важныя, на яе погляд, адказы на экзаменацыйныя пытанні, ён сяк-так іх запамінаў.

Яму даволі пагрозліва не хапала часу на вучобу. На асобных лекцыях трэба было абавязкова прысутнічаць — некаторыя з выкладчыкаў былі даволі прынцыповыя і калі-нікалі завальвалі прагульшчыкаў на іспытах. Стыпендыі не хапала нават на тыдзень-два, каб нармальна паабедаць. Танна і добра кармілі хіба што ў сталоўцы партыйнай школы, але туды заўсёды няпроста было праскочыць — пільны вахцёр пускаў толькі сваіх слухачоў. Увагі патрабавалі і дзяўчаты — іх раз-пораз варта было звадзіць на які канцэрт, у тэатр, альбо на свежую замежную кінастужку. Таму, калі ўвечары ў інтэрнаце з’яўляліся вярбоўшчыкі з прывакзальных складоў і прапаноўвалі жадаючым папрацаваць ноччу на разгрузцы вагона альбо цяжарніка, студэнт Ігнат Мазур іншым разам даваў згоду. Раніцай і часткова днём тады спаў, рызыкоўна прапускаючы лекцыі.

Яму пашанцавала хіба што з іспытам па замежнай літаратуры. Неяк перад залікам ён набраўся смеласці і спытаў у холе вучэбнага корпуса выкладчыцу

Ліцвінаву — сярэдняга веку жанчыну, стройную, добра апранутую, з дагледжанай постаццю і даволі мілавідным тварам.

— Нэла Маркаўна, — сказаў ён сарамяжліва і не зусім упэўнена, — у мяне да вас пытанне. Секунд трыццаць не пазычыце? Я — ваш студэнт з чацвёртага курса.

Выкладчыца Ліцвінава спынілася.

— Я вас не памятаю, — даволі суха заўважыла яна. — У чым, дарэчы, ваша пытанне?

Студэнт Ігнат Мазур глытнуў паветра і праз кароткую паўзу рашуча вымавіў:

— Калі гэта магчыма, вызваліце мяне ад наведвання лекцый.

Паўза.

— Вам што, не падабаюцца мае лекцыі? — з непрыхаваным здзіўленнем спытала выкладчыца, — альбо я? Дарэчы, я вас, паўтаруся, нешта не прыпомню. Па-мойму, вы і так мае лекцыі ігнаруеце.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.