Варлен Бечык - Радкі і жыццё Страница 20

Тут можно читать бесплатно Варлен Бечык - Радкі і жыццё. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Варлен Бечык - Радкі і жыццё читать онлайн бесплатно

Варлен Бечык - Радкі і жыццё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Варлен Бечык

А над зямлёй і пад зямлёю Чылі

Няруды песня гнеўная гучыць.

Навек з жыццём паэта разлучылі,

Ды з песняю жыццё не разлучыць.

13. Х.

«Этос — привлекательность духовная, этическая (в отличие от эроса)».

И. Мечников, «Этюды оптимизма» (с. 245);

«Любовь возбуждает певца и поэта, и поэтический гений, несомненно, тесно связан с половым чувством».

Саша Черный:

Как наполненные ведра,

Растопыренные бюсты Проплывают без конца —

И опять зады и бедра...

Но над ними — будь им пусто! —

Ни единого лица!

Вычытаў: сланы баяцца шчыкоткі.

17.Х.

Учора ў «Маладосці» чытаў карэктуру («3 вечнай прагаю ў вачах...»). Быў Грачанікаў. Расказваў, як Ж. прачытаў яго вершы і сказаў: «Пара б навучыцца на­шым маладым кіраўнікам пісаць партыйныя вершы». N беспардонна захвальвае кнігу артыкулаў NN. Ганебнае ўгодніцтва.

26.Х.

Учарашні (на вул. Каліноўскага) промільк думкі пра хату — як важна ў дзяцінстве застацца ў ёй аднаму. Перагледзець усе куткі, адчуць нейкую таямнічасць усяго яе жыцця, прыслухацца, прыгледзецца — быццам разабраць цацку, будзільнік (колькі я меў некалі ад мамы непрыемнасцей за будзільнік).

За дзень учора зрабіў, можа, больш як за месяц.

1974

9.І.

Ва ўчарашніх газетах зноў пра Салжаніцына: «выдаў на Захадзе свой новы антысавецкі пасквіль «Архілелаг Гулаг...».

Кароткі паход у лес. Шэрае змаганне цемнаты і белі, яловыя шышкі на снезе. Дзень спакваля большае.

У апошнім «ЛіМе» былі санеты Валасевіча. Радок «Хтось піў віно, хтось цалаваў жанчыну» Ж. нібыта паправіў: «Хтось сталь варыў, хтось выпускаў машыну».

Зноў цяжкая бяссонная ноч. А 3. канфліктуе і канфліктуе з-за бяссонніцы. Апошнія суткі халадоў, і мароз раніною заказытваў да спіны і каленак.

Аляксей Пысін:

Добраму вучыла ты, дабро,

Як жа ведаць, хто перад табою:

Сапраўды баліць яму альбо

Стогне, каб не ўчуць чужога болю.

24.І..

Пр абег думкай у паэзію вайны. Усякі фармальны пошук адыходзіў на задні план, перад непасрэднай эмоцыяй. а тым часам як ніколі працвітала ўмоўнасць.

Праўда, вырашчаиая на традыцыі, але ж найбольш і праходзіла выпрабоўку ўсё традыцыйнае, спрадвечнае.

Гарачым словам піша мне ў пісьме Толя Псікаў: «Мне кажацца, што шмат я ўпусціў у жыцці. Цяпер ужо і кірунак ці возьмеш патрэбны, ці надарыцца калі скрозь нясвойскія, але патрэбныя намаганні прама глянуць на сонна». I яго ж вершы:

Забудка — страта.

Няўжо і ліха мала.

Ой, каб толькі згубіў,

Надзея б не прапала...

I згублена — як страчана,

Цяжэй цяпер знайсці,

I ношка ямчэй ускладзена,

І гне так да зямлі.

Трапная заўвага ўсё таго ж Толі Псікава: лімаўская, дыскусійная рубрыка «зовет бойцов совсем не тех».

Апавяданні Кудраўца. Асабліва «Мікола вярнуўся», дзе ўсё — з выдатнейшым майстэрствам, саман чыстай дакладнасцю, у кожным — мастацкая нечаканасць, а затым: гэта толькі так; усё чыста падмецена — хоць без якой лішняй парушынкі; шматзначны рознаплынны дыя­лог. I канцоўка: «Не-е-е, браце, што ні кажы, жыццё, — як харошая жонка: яно праўду любіць, ой любіць».

21.ІІ.

Даводзіцца саступіць В. I. Гапавай кнігу пра Панчанку. А так шкада! Усё-такі хацелася яе напісаць.

Вельмі цяжка выхоўваць Сяргея. Асабліва кепская сістэма бабіных патачак, матчынай непаслядоўнасці.

27.ІІ.

Учора ў Саюзе — сйраваздача «ЛіМа». Даклад Жычкі —«ЛіМ» на пярэднім краі літаратуры». Потым даклад Гардзіцкага, шмат сур’ёзных заўваг, але шмат што ўпушчана, здробнена. I. Маркевіч патрабаваў зрабіць сход закрытым («Не крытыкаваць камуністаў»), гаварыў, што «Лысагорская паэма» — ганьба для нашай арганізацыі, а ў слабасцях «ЛіМа» вінаваты найперш Каршукоў.

А затым Каршукоў сказаў, што Маркевіч за год не даў ніводнага артыкула; йе справіўся ў аддзеле культу­ры — псравялі на пісьмы. Мальдзіс, Вярцінскі. Шаўня крытыкавалі розныя аспекты, аднак Жычка сказаў пад канец, што гэта не дужа сур’ёзна. Не было адчуваиня, што Жычка разбіты, а так — паклёваны.

Ні слова Гілевіч, Бураўкін і многія іншыя, каго маглі б слухаць і чуць.

Між тым газета сёння — шэрая, дылетанцкая. Правінцыяльная.

«Совесть тактична: замолкает, когда ее не слушают».

18.ІІІ.

Мама ўвайшла ў пенсіённы ўзрост.

Успамін: гатовы сюжэт для нялёгкага апавядання. Але справа не ў прозе, а ў жыццёвай сутнасці. Як прыехаў да нас у 55-м з Кіева В-ч. Купаўся ў копанцы. Хацеў падарыць мне гадзіннік. Гэты прыезд — на таксі, не хацеў браць здачы (з сотні). Усё гэта было нейкім невядомым, загадкавым, ледзь не ўпершыню невытлумачальным. А ён лічыў, што мама усё яшчэ не замужам, што яна пойдзе за яго. У яго быў такі стан — нейкая збянтэжанасць, няўпэўненасць, але працягвала дзейнічаць (ужо пры поўнай расчараванасці) і інерцыя ранейшых планаў.

У свой час (ужо, здаецца, пры Пашкевічу) працаваў у «ЛіМе» I. С-ў, затрымаўся ў памяці. Чалавек без жыц­цёвай праграмы, пэўных планаў і акрэсленых прынцыпаў. Абы быў заробак і жыццёвыя даброты. Але ж між тым прапанаваў, што прапіша мяне ў цяжкую мінуту.

Кватэрныя клопаты з Г-м і В. Ж-ай. I там, і там аблапошваюць.

Трэба — паверх бар’ераў. Мы зусім мала думаем аб смерці, адсоўваем яе — яна для нас заўсёды застаецца нерэальнасцю, фікцыяй, як у самым няспелым дзяцінстве. А між тым адусюль вее яе суровы холад, яе нефальшывая і неабвержаная праўда.

Не разважаннямі аб смерці, вядома, канчаць трэба гэту запісную. Але вось патрапіла меркаванне: мы раз­веваемся не з жыццём, не з людзьмі — бо яны застаюцца. Мы развітваемся з сабой, са сваім целам, са сваім імем, і гэта прыводзіць у йедаўменне.

Нішто так не старыць, як адказнасць.

#

5.IX.

На дачы, пасля ўсіх перыпетый абароны, паваселля, будоўлі — пад ціхі дождж, спакойнае шэсце восені. Абстругваўся тут Сяргей, які ўжо ўпарта гаворыць, што больш за ўсіх любіць папу.

Мільганула: што разумеў я калісьці сваёй цёмнай свядомасцю да школы, калі прыехаў з вайны мой баць­ка. Дарэчы, Рыгор Няхай гаворыць, што мой бацька чэсна ваяваў.

У адной з бяссонніц (у абодва акны свяціў бела-сінім святлом месяц) думаў і думаў я пра сваё дзяцінства і бяссонны абвостраны розум гнаў старонку за старонкай з назвамі, эпізодамі, перыпетыямі.

Як доўга чакаць зарплаты, новых грошай — гэта таксама клопат, якога 3. не хоча ведаць.

23.X II.

Пазаўчора — пры пераходзе з адлігі на мароз — было добрае самаадчуванне. На ўсплёску — у выдавецтва, па званку Алены Сямёнаўны Васілевіч. Там размова з Верай Сямёнаўнай Палтаран. Як заўсёды — на светлай, чыстай хвалі (дзе крыху маркоцішся ад сваёй будзённасці, непрасветленасці). Часам адхінаедца і, прыўзняўшы сінія-блакітныя вочы (а голас спеўны, чароўна тонкі), уся захопленая быццам новай суперажыральнай хваляй, гаворыць пра інтэрв’ю Чынгіза Айтматава ў «Новом мире» (№ 12), аповесць Маха, пра дублікацыю ў «Маладосці» раздзелаў пра ленінградскую блакаду — Граніна і Адамовіча. Гаворым пра бацькоў.

— Як ваша маці, Варлен? Перадайце ёй нізкі паклон.

Я: — Дзеці сама меней ведаюць пра сваіх бацькоў...

— Праўда. Вось да нас зойдзе Брыль, пасля тры дні, тыдзень адчуваем нейкую зарадку. А для яго Наташы (дзяўчына неблагая) — нічога асаблівага.

Пытаюся, што піша. — Нешта пра быт, пра тое, як ён забірае чалавека...

Гаворыдь, -а я шкадую, што нельга запісваць, што не затрымаю ў памяці словы і думкі, разгублю той настрой і лад...

Размова падбадзёрвала, штурхала, абнадзейвала. Пры ўсёй ласкавасці, прывабнасці — строгасць пазіцыі, характар.

ЗО.ХП.

·

Набегла мінская пара — з мітуснёй, з новымі непаразуменнямі... Газеты пішуць: «В Австрии зеленые лу­жайки до сих пор еще не покрыты снегом». Але навош­та ж Аўстрыя — у нас цёпла і бясснежна.Радок Р. Баравіковай: «Адны складанасці, а проста не выходзіць...»

Пахвала Вярцінскага ў «Лит. обозрении».

У Маскве: чамаданы А. Г. Накупляў, напакаваў. Мне: «У цябе яшчэ свабодная рука...» Цягйуў яму. Намучыўся.

...Карэктура рэцэнзіі на Ліхадзіеўскага — знята ўсё пра круты паварот у лёсе.

1975

13.1.

Ноччу прысніўся В. Аскоцкі, які прывёз тры гадзіннікі. Усё трывожней цікаюць гадзіннікі, час ідзе.

Л. Толстой: «Чтобы поверить в добро, надо начать делать его».

Учора ў «Вячэрнім Мінску» агляд М. Бареток «Адкрываючы новыя шляхі». Дзве тэмы адкрэсліў тут П. Дзюбайла: 1. «Жыццё наша становіцца больш практычным, дзелавым, усё меншае месца займае ў ім ідэальнае, рамантычнае — тое, што нараджае паэзію, з’яўляецца для яе добрай глебай. 2. Вельмі слаба растуць маладыя. Чым тлумачыць іх такі запаволены рост? Магчыма, той уніфікацыяй у думках і пачуццях. якія адмоўна ўздзейнічаюць на развіццё асобы. Бо многія слабасці маладой паэзіі якраз і звязаны з беднасцю ўнутранага свету творцы, з анемічнасцю асобы».

...Еш, сват: хоць рэдка, зато шмат.

21.1.

Учора паштоўка: Прэзідыум ВАК 27.XII.1974 г. «...разрешил выдать диплом кандидата наук».

3.2..

...Когда Магомет женился, его жене было 11 лет, и она любила играть в горелки. И пророк бегал с ней и нарочно отставал, чтобы доставить ей удовольствие победы.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.