Варлен Бечык - Радкі і жыццё Страница 21

Тут можно читать бесплатно Варлен Бечык - Радкі і жыццё. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Варлен Бечык - Радкі і жыццё читать онлайн бесплатно

Варлен Бечык - Радкі і жыццё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Варлен Бечык

21.1.

Учора паштоўка: Прэзідыум ВАК 27.XII.1974 г. «...разрешил выдать диплом кандидата наук».

3.2..

...Когда Магомет женился, его жене было 11 лет, и она любила играть в горелки. И пророк бегал с ней и нарочно отставал, чтобы доставить ей удовольствие победы.

3. здае сесію, а С. хварэе грыпам, і я ў клешнях дзвюх гэтых падзен.

Анатоль Вярцінскі стаў аргсакратаром СП. Гэта — спрарядлівасць. Вельмі добра, што так.

18.2.

Пачынаецца кніга — нраз стомленасць, недасып, халодныя дажджы, што ідуць адзін за адным...

Выезд у Салігорск, дзе плакалі жанчыны, як чытаў вершы пра вайну.

23.4.

Учора — выезд у Зялёнае. Цёплая свежасць вясны,. пралескі і медуніцы, радасная пераклічка шпакоў — яны так спакойна і ўпэўнена сядзелі на шпакоўнях, — усё гэта давала свабоду сэрцу і імчала непрыкметна да вясны і адкрыццяў.

11.5.

Былі Каралішчавічы (тры дні) — з сонцам, смарчкамі, страчкамі. Размовы з Вярцінскім — падарыў мне сваё «З’яўленне». Неяк добра і ціха сябраваў з намі Рыгор Яўсееў (Рыгор Мінавіч). I сказаў Сярожка: «Я хачу, каб маім папам быў толькі ты або Рыгор Мінавіч».

А дні Перамогі — незвычайна шчымлівыя, такія — як ніколі — цёплыя і сонечныя, чыстыя, святочныя ў чыстай вясновай зеляніне, у сваёй аб’ектыўнай радасці, да якой прырастаюць усе людзі, і свет такі ж малады, як у ранні юнацкі час, і такі для свядомасці лірычны, што хочацца і ўсміхацца і плакаць, каб убачылі ўсе, хто гінуў і мёр у вайне, як усё павокал здорава расце, квітнее. У самай плыні свята я быў зноў адзінокі, але ж гэта была адзінота дрэва, што расце на сваім месцы, са сваёй кронай.

У густазмешаным лесе — усе дрэвы шумяць па-свойму, толькі адчуць, як расходзіцца кожнае.

Вострае адчуванне віны, нейкай пяшчоты і шкадавання і да тых, хто загінуў, і да тых, каму вайна далася дорага.

И. Шкляревский:

Но по дороге вновь и вновь

Шептал мне тайный голос грустно:

Есть счастье — выше, чем любовь.

Есть сила — выше, чем искусство.

Я не ў кнігах, а ў свежым паветры.

... Сон, што раптоўна памёр Аркадзь Куляшоў, а я — як асірацеў, хаця ён, гэты сон, хутка мінуўся, але было ўсю ноч горкае адчуванне...

Жуковский (письмо Саше Воейковой, 14—16 янв 1845): «...в свете, который тебя окружает, нужно иметь и свой собственный, отчужденный от внешнего света, свет внутренний, свет души...»

· ·

24.VIII.

Цяпер на дачы — дзе так дёпла, утульна, вольна, сонечна. Нячутна ідзе час, падштурхоўваючы турботы і трывогі.

1) Тэма; 2) артыкул для «Литературного обозрения»;

3) артыкул для «Сельской газеты»; 4) кніга; 5) артыкул для «Полымя»; 6) рэцэнзія на Ласкова; 7) для «Маладосці» — 2—3 партрэты.

Можа, з усім гэтым удасца сабраць разгубленыя мабілізаванасць і сабранасці?, настойлівасць. Працаваць!

29. VIII.

Такое лета — як шчасце; калі прыходзіць, не ведаеш, што рабіць. Ідзе цяпло, святло, вольнасць, а ты раскідаешся ў нешта мітуслівае, выпадковае — газ, тахта, смятана. Рынак, магазін, абед і г. д.

Сёння ўвечары адзін на дачы, дзе нерухомы змрок сыходзіць ціха-ціха, змешваецца з цяплом. Разрэджаныя гукі ад суседзяў, дымкі кастроў з пахам паленых пералрэлых траў (канапля, клубнічны ліст, бульбоўнік).

Сутык жніўня з вераснем, шмат разоў незабыўна сустрэты і на Нарачы, і ў Прылуках, і ўжо аднойчы нават тут, у Зялёным.

Калі ў Эйнштэйна спыталі, як усё-такі яму ўдалося адкрыць тэорыю адноснасці, ён адказаў: «Усе адкрыцці ажыццяўляюцца ў дзяцінстве. А я ў гэтым узросце, напэўна, крыху затрымаўся».

С. Городецкий. «Печальник»:

Уж и как же ты, даль, На Руси далека!

Уж не будет ли жизнь Для меня коротка?..

8.9..

Дзень за днём у вострым цэйтноцс.

А між тым ішло, ішло цёплае і сонечнае лета, у якім, як у лірычным воблаку, асабліва прагнеш кахання і натхнёнасці, усё чагосьці смуткуеш і не верыш у смерць...

Тым часам яно скончылася. Спачатку крыху пахаладнела было для дажджу — ноччу ён ціха і нягуста'сышоў на зямлю два-тры разы. Потым зноў на дзень распагодзілася і было добра і весела дзяжурыць у Батанічным садзе ў дружыне. А вось сёння ўжо няма лета. Ясны асенні холад са змрачнаватымі воблакамі. Ад лета засталіся два-тры апошнія ўражанні — ціхая цёплая дарога на Зялёнае, зліццё халодных і цёплых струменяў у лагчыне і агульнае «цёплае» ўражанне, у якім мала дэталяў, але стойка трымаецца нешта добрае.

21.9.

Столькі дзён — сонца, гарачыня, быццам самы час лета. На волі было б лёгка, прасторна, а тут, у горадзе, — быццам уздзеты не тыя адзежыны, неяк няўтульна.

Раптоўна, кароткі час уздыму: ад ранку і да вечара ў Ленінцы, захапіўся Вялікай Айчыннай...

23.9.

Пазаўчора памёр Міхась Ціханавіч Лынькоў — такі добры, ціхі, спакойны.

29.9.

Гэтая восень — як радасць. Махнуў на ўсё і паехаў у суботу ў Зялёнае. Светлае сонца, чыстае неба, цёплы шэпт асін і бярозак, сухая ўзлашчанасць лісцяў, бесталкова-прыемны дачны тлум, россыпы яблык пад дрэвамі (у суседзяў), лёгкае дыханне восені і лёгка-смуткоўная Прага душы да прасторнасці, вольны разгон цяпла (усё яшчэ бярэцца знекуль) і святла.

Гнуткасці думцы ўсё яшчэ не стае і прыходзіць толькі думка, што ачышчацца трэба штодня.

Такія дні восені — багацце для душы, цяпер бы ў Прылукі, дзе хадзіў я ў лес, глядзеў на дол і ў неба і адкрываў прасторы ў вершах і знаходзіў словы для артыкулаў...

Василий Казанцев:

Тропинка узкая со мною

В одно сливалась существо,

И между мною и Землею Не оставалось ничего.

23.10.

Навуковая канферэнцыя аб мастацкім мысленні і жыццёвай праўдзе.

Інтэлектуальная шкатулка — галава N з яго тупалобай упэўненасцю.

Плынь гаварыльні. Тэарэтыкі (умоўна-патэтыкі) пачынаюць ад Буало.

3 прыездам з Адэсы (усесаюзная навуковая канфе­рэнцыя) — шчыльная культурная праграма (балет на лёдзе, слабы спектакль «Зацюканы апостал» у Беларускім тэатры — русяць, атлусцелы Малыш).

29.10.

Учора вечарам і сёння раніцой — актыўнае дзеянне прыроды. Яе холад і яе цеплыня рухаліся наўсцяж па небе і душы: былі блакіт і сінь, выразныя і чыстыя, былі хмурынкі, што выпукляліся лесвічкай, і было змрочнае захмар’е, а душа прагла волі, свабодных гадзін дзе-небудзь у лесе і на полі, свабодных думак і нязмушанага дзеяння. Штосьці ішло і рухалася, халадок закрадаўся ў калошыны і рукавы...

У «Вячэрнім Мінску» з артыкулам аб кнігалюбах. Усё талкова і хлёстка, але і піша той, хто і сам кніжны драпежнік...

31.10.

Усё розныя дробязі. Не дробязь толькі сонца (з марозам), але яно — міма, міма...

2.11.

Вялікая сіла, якая належыць сапраўднай літаратуры (большая, чым подзвігу!) — жаданне паўтарыць твор, напісаць нешта падобнае, і больш поўнае і вострае ад­чуванне жыцця, чым да твора (нават на аналагічным участку жыцця). Можа, гэта толькі для чалавека, што піша? Не, хутчэй для кожнага, хто чулы да літаратуры.

Чытаў сёння Траяпольскага «Белый Бим Черное Ухо». Упарціўся раней — нешта не браўся. А тут — хлынула і ўсё змяло. На супярэчлівым пачуцці — хутчэй дачытаць і — каб не хутка скончылася, гнаў і гнаў старонкі, а час стаяў (толькі пакрысе рухалася ўперад стрэлка). I ўсё літаратурнае змылася: толькі б Бім дайшоў, знайшоў Івана Іванавіча. I нельга яму загінуць! Загінуў... I іначай было нельга.

Аўтар забраў ад мяне ўласнае апавяданне пра Бульку — даўно яго я задумваў і прыцэльваўся, а потым прыглушыў у сабе мастака.

Паэзія — не прыватная справа аўтара, мы павінны разглядаць яе з дзяржаўнай заклапочанасцю.

...Евгений Викторович Тарле часто повторял: «Чело­век слаб и может ошибаться, но по крайней мере в двух областях ошибки для мужчины недопустимы — в выбо­ре профессии и в выборе жены»...

Ліст ад Ліхадзіеўскага з вершамі «Жаню сыноў» і «Ташкент — Мінск». («...Прымаю экзамены тут ад узбечак, а ў Мінску мой поступ даследуе Бечык».)

15.11.

Усё ўнутры сабрана тэмай, той самапаглыблены стан, калі знадворнае іспуе асобна, без дачынення да мяне: святло яснага сонечнага дня, рух машын і людзей, шум вуліцы. Рухаюцца стрэлкі гадзінніка, а ўнутры — без вымярэння часу — дзеецца адна толькі справа: тэма.

17.11.

Дзень замгліўся. Унутры ўсё заслана такой нудою зялёнай. Пісаць? Толькі тое. што графін побач, ды ва­зон, ды стол, ды шэрая прастора, ды шараваты праём акна...

Вятры, што дуюць, — міма,

Кнігі, што выходзяць, — міма.

Жыццё — міма, міма.

Выйшлі ўспаміны пра Купалу. «Такі ён быў». Ці такі? Пакуль што ў нас яшчэ кволая мемуарыстыка — бесстылёвая, немастацкая, з агульнапрапіснымі ісцінамі, з павярхоўнай эмпірыкай выпадковых прыватнасцей.

Адзін з аўтараў успамінаў, як Купала гаварыў пра Зошчанку ў 1941 годзе — амаль што па пастанове 1945-га.

Стаяць вышэй хвілінмых слабасцей. Здавалася б, што лягчэй — дык не, няма нічога цяжэйшага.

Імгла суб’ектыўнасці, барацьба самалюбстваў... Чы« таю дысертацыю Э. Даволі густа збіта, але разанула: бярэ мой пераклад Гегеля і дае як свой...

Сёння, 20-га, рэдкалегія «Полымя». Вырашаюць пытанне аб прэміях. Таксама: дадуць ці не? Дарэмна папусціў сябе да гэтага. Драбпець — нельга!

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.