Алесь Марціновіч - Былое, але не думы Страница 30

Тут можно читать бесплатно Алесь Марціновіч - Былое, але не думы. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы читать онлайн бесплатно

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч

Убачыўшы кавалак свежага сала, я ўзрадаваўся. У адным месцы скурка была ў крыві.

— Хутчэй налівай, — папрасіў я С.

— Дык і шклянкі няма, — разгубіўся той.

— Тады з пляшкі.

Узяўшы ў яго пляшку, я хуценька правёў пальцам на тым месцы сала, дзе была кроў, лізнуў палец і, як нічога і не было, зрабіў некалькі глыткоў.

— А ты сапраўды інтэлігент? — С. не хаваў свайго захаплення. — Праўда, — сказаў ён, — мы — людзі простыя, таму і без крыві можам абысціся.

Наступныя глыткі я ўзяўся рабіць стоячы на праходзе ў аўтобусе. Бо так было зручней. Аднак не паспеў я прыкласціся да рыльца бутэлькі, як на ўвесь аўтобус пачуўся незадаволены голас вадзіцеля:

— Не напіцеся, як гэты, а то і вас у Мінску не разбуджу.

Прабачце, забыў сказаць, што з Хойнікаў у Бабруйск ехаў адзін п’яны і вадзіцель па прыездзе ў Бабруйск, як ні стараўся, так і не змог яго разбудзіць. Махнуўшы рукой, ён сказаў:

— Чорт з табой, едзь да Мінска. «Заспяваеш», калі трэба будзе назад вяртацца.

Дарэчы, той п’яны, не здагадваючыся, што даўно праехаў Бабруйск, працягваў спакойна спаць.

— Мы не такія, — паспяшаўся запэўніць вадзіцеля С..

— Мы інтэлігенты, — дадаў я.

Вадзіцель на гэта нічога не адказаў. Дый ён, бадай, за нас надта не турбаваўся, бо паводзілі мы сябе ціха. Калі ж бутэлька была выпіта, я пацікавіўся ў С.:

— А заўтра блага не будзе? Усё ж без закускі.

— Пра што гаворка? — шчыра здзівіўся С., — мама ж спецыяльна для мяне гнала. Нейкія травы дадавала.

Назаўтра я сапраўды адчуваў сябе так, быццам нічога ў рот і не браў. Вось што значыць па-сапраўднаму народны рэцэпт. Паўплывала на настрой, безумоўна, і таварыскасць, кампанейскасць С. Нездарма ў народзе кажуць: «Добрае слаўцо лепш за піўцо». А калі гэтае самае «піўцо» ды з добрым слаўцом, а яшчэ з добрым чалавекам, то нічога не скажаш — выдатна.

З гэтай сваёй звычкай хоць што-небудзь, нават самае нечаканае, узяць на зуб перад тым, як выпіць чарку, калі няма ніякай закускі, я сутыкаўся не аднойчы. Штосьці забылася, але ў памяці застаўся яшчэ адзін выпадак, калі давялося шукаць што-небудзь, каб замарыць чарвячка. Звязаны ён з маім дзяжурствам так званым свежым вокам па «ЛіМе».

Прыйшоў тады на дзяжурства чамусьці і галоўны рэдактар. Не першы, а другі Ж. Чаго завітаў я запамятаваў, бо на той час па нумары дзяжурылі звы­чайна загадчык аддзела і хто-небудзь з супрацоўнікаў — адпаведна галоўны дзяжурны і свежае вока. Але, мабыць, быў нейкі адказны нумар, таму што на дзяжурстве быў яшчэ і адказны сакратар С. Паколькі ў дзяжурным пакоі месца ўсім неставала, то Ж. узяў ключы ад кабінета ў Т., які загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва ў «Звяздзе», а ў той дзень па нейкай прычыне не працаваў. Туды я і насіў паказваць палосы.

Адзін раз заходжу, другі. Гляджу Ж. не адзін, а разам з адказным сакратаром С. Першы раз нічога падазронага не заўважыў, а другім бачу: штосьці абодва нейкія ажыўленыя. Аднак падумаў, што гэта падалося. Аднак калі зайшоў трэці раз, упэўніўся, што не памыліўся. Дый Ж. кажа:

— Грамаў сто засталося, то калі хочаш...

—Але ж я — свежае вока, — жартую.

— Лічы, што табе галоўны рэдактар загадаў, — засмяяўся Ж. і налівае мне сто грамаў гарэлкі.

— А чаго-небудзь няма.

Ж. не даў дагаварыць і гэтаксама, як некалі ў аўтобусе С., асуджальна паглядзеў на мяне:

— Інтэлігент знайшоўся...

Я паўтарыў, што, калі чаго-небудзь не знайду на зуб, не змагу выпіць.

— Нічога не засталося, — сказаў быццам вінавата Ж., — Хіба што ў стале Т. што-небудзь ёсць, — ён адчыніў шуфляду і ўзрадаваўся: — На дне шклянкі цукар застаўся. Пойдзе?

— Канечне, — адказаў я, апускаючы палец у шклянку. Узяўшы на яго крыху цукру, я паўтарыў тое, што рабіў у аўтобусе, калі закускай для мяне стала кроў, якая запяклася на сале.

Герой за нас гарой

Жыў у горадзе Глыбокім цікавы паэт Тамаш Ляшонак. Па сваёй асноўнай прафесіі — узначальваў раённыя энергасеткі — быццам і далёкі быў ад паэзіі, але вершы пісаў цудоўныя. На жаль, будучы чалавекам сціплым, не надта спяшаўся друкаваць іх. Таму ў Мінску і даведаліся пра яго толькі тады, калі ягоны ўзрост ужо набліжаўся да шасцідзесяці. Затое першая кніжка Тамаша Васільевіча «Запознены дар», якая стала свайго роду і выбраным, была прыхільна сустрэта і крытыкай, і чытачамі. Таму і вырашана было прэзентацыю яе правесці ў Глыбокім акурат у дзень 60-годдзя аўтара. Сам юбіляр ахвотна пайшоў насустрач.

У Глыбокае паехала прадстаўнічая пісьменніцкая дэлегацыя, у складзе якой быў народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін, што, безумоўна, надава­ла гэтаму мерапрыемству яшчэ большую вагу. Вечар прайшоў вельмі хораша і, па ўсім адчувалася, прынёс вялікае задавальненне віноўніку ўрачыстасці. Зразумела, не абышлося і без неафіцыйнай часткі, якая гэтаксама прайшла хораша, а юбіляр пачуў у свой адрас нямала цёплых і заслужаных віншаванняў. Але, якім бы радасным ні было свята, яно, як вядома, рана ці позна, але абавязкова завяршаецца.

Урачыстасці з нагоды 60-годдзя Ляшонка скончыліся позна. Ад’язджаць не хацелася, але ад’язджаць трэба. Праўда, вярталіся не з пустымі рукамі: на дарогу нам далі вялізную бутлю віна, што вырабляецца на мясцовым заводзе. Канечне ж, не «чарніла», якое паступае ў магазіны, а такога, што разлічана для ўласнага спажывання, ці для шаноўных гасцей. Паколькі мы гэтым разам былі «свае», то нам і адпаведны прэзент. А гэты прэзент, вядома, такі, калі толькі ўспомніш пра яго, то адразу хочацца спыніць машыну. Зразумела, для таго, каб пакаштаваць віна. Праўда, спачатку задавальняліся тым, што пускалі шклянку па кругу ў салоне аўтобуса.

Між тым ужо і ноч наступіла. Тады нехта з нас і прапанаваў спыніцца і выпіць, як кажуць, па-людску. Іван Пятровіч гэтую ідэю ўхваліў, толькі папрасіў, каб доўга не затрымліваліся. Разам з усімі, калі машына спынілася, выйшаў на ўзбочыну. А цёмна так, што нічога не відаць. Таму, каб зручней было, папрасілі вадзіцеля ўключыць у салоне святло, а ззаду машыны, проста на асфальце паставілі шклянкі па колькасці чалавек. Наліваць узяўся я. Але паспрабаваў — нічога не атрымліваецца. Бутля вялізная, паспрабуй патрапіць у шклянку, каб не праліць ні кроплі. Шамякін, заўважыўшы, што я маруджу, выказаў незадавальненне:

— Давай хутчэй, а то і так позна ўжо.

— Не атрымліваецца, Іван Пятровіч, — кажу. — Няхай хто-небудзь мне шклянкі падае, зручней будзе наліваць.

Толькі прамовіў я гэта, як нечакана з цемры вынырнула машына, з якой, быццам тыя ганчакі, выскачылі два міліцыянеры з дубінкамі. Яшчэ гэтага не хапала?! Але як хутка яны выскачылі, гэтаксама хутка і запаволілі свае крокі: на грудзях Шамякіна ззяла Зорка Героя Сацыялістычнай Працы. Хутчэй за ўсё нават не толькі яна ўразіла іх. Міліцыянеры не маглі не пазнаць народнага пісьменніка. Дарэчы, так адбылося і тады, калі ехалі ў Глыбокае. Патрульны, спыніўшы нашу машыну, каб праверыць у вадзіцеля дакументы, быў вельмі ўражаны, калі ў салоне ўбачыў Івана Пятровіча. Ён нават разгубіўся. Калі ж Шамякін падпісаў яму сваю кнігу, з радасцю прамовіў:

— Скажу сябрам, як гэта адбылося, вельмі здзівяцца.

Тым больш здзівіліся такой сустрэчы гэтыя міліцыянеры.

— Вы уж извините, пожалуйста, — сказаў адзін з іх. — Проезжая мимо, мы не могли не остановиться. Понимаете, здесь такой порой опасно даже ездить. Тем более — останавливаться. Может проведем вас к нашему посту?

Ад падобнай прапановы мы, канечне, адмовіліся. Падзякавалі міліцыянерам за такое клопатнае стаўленне іх да нас. Хуценька выпілі крыху віна і прадоўжылі свой шлях у Мінск. На жаль, у Івана Пятровіча ўжо не засталося ніводнай кнігі, каб падпісаць нашым дабрадзеям — усе раздарыў чытачам на вечары Ляшонка. Хоць ні ў кога з нас не заставалася сумнення, што калі б яны не ўбачылі Шамякіна, проста так ад іх мы наўрад ці адкараскаліся б. Усё ж на дварэ быў толькі 1995 год, і пакуль парадак у органах унутраных спраў, як і ў іншых сферах дзяржаўнай улады, канчаткова не навялі.

Такія вось спіртовыя справы

Было гэта падчас адной з камандзіровак. Вярталіся познім вечарам. За размовамі час бег непрыкметна і хутка. Толькі калі ўжо ўехалі ў Мінск, вадзіцель нечакана спахапіўся:

— Ой, забыў сказаць, што на дарогу нам далі некалькі бутэлек ці то мінералкі, ці то нейкага безалкагольнага напітку.

Паколькі справа была зімой, а такой парой, як вядома, піць не надта хочац­ца, не сталі яго папракаць, чаму не сказаў пра гэта раней.

— У такім разе, — прапанаваў я, — падзелім пароўну.

— Можаш сабе і больш узяць, — кажа галоўны рэдактар. — Такога дабра і ў магазіне хапае.

— Даронаму каню ў зубы не глядзяць, — прыгадаў я вядомую прымаўку. — Магу і ўзяць.

Прыпыніліся, выйшлі з машыны. Вадзіцель адкрыў багажнік. У ім аказалася бутэлек шэсць ці сем. І ўсе аб’ёмныя: некалькі літровых, астатнія паўлітровыя. Пачалі разглядаць этыкеткі. Паколькі падсветкі ў багажніку не аказалася, з цяжкасцю пераканаліся, што ў большасці іх аказалася мінеральная вада «Мінская-4». Аднак у некаторых была «Дарыда», але не толькі мінералка, а і падсалоджаная вада. Не памятаю ўжо з якім водарам. Хоць гэта і не так істотна. Але, тым не менш, калі пачалі дзяліць гэты дарунак, то я ўсё ж узяў адну бутэльку такой вады. Падумалася: малодшы сын не будзе яшчэ спаць, а паколькі ён на той час вучыўся ў малодшых класах, то чаму б яго не пачаставаць... Галоўны рэдактар жа абмежаваўся бутэлькай ці то «Мінскай-4», ці то «Дарыды», прытрымліваючыся той думкі, якую выказаў яшчэ ў салоне машыны:

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.