Алесь Марціновіч - Былое, але не думы Страница 31

Тут можно читать бесплатно Алесь Марціновіч - Былое, але не думы. Жанр: Разная литература / Прочее, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Knigogid (Книгогид) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы читать онлайн бесплатно

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Марціновіч

— Мне шмат не трэба.

Тое, што засталося, я падзяліў з вадзіцелем.

Як і меркаваў, па прыездзе дамоў упэўніўся, што малодшы сын яшчэ толькі збіраўся класціся спаць. Я, нават не распранаючыся, хуценька пайшоў на кух­ню, каб наліць яму шклянку напітку. Зразумела, узяў не бутэльку з мінералкай, а тую, у якой была падсалоджаная вада. На маё здзіўленне, корак адкруціўся вельмі хутка. Адчуванне было такое, што бутэльку ўжо адкрывалі. Гэта мяне насцярожыла. Западозрыўшы няладнае, я паднёс рыльца яе да носа. Не паспеўшы панюхаць, каб упэўніцца, што ўсё ж знаходзіцца ў гэтай бутэльцы, як адчуў спецыфічны пах. Сумнення не заствалася: бутэлька была напоўнена спіртам. Канечне, і ўсе астатнія. Я жахнуўся: што б было, калі б, не звярнуўшы ўвагі на тое, бутэлька закрыта няшчыльна, наліў бы з яе напою ў шклянку і даў сыну. Па спіне прабег халадок. Без выкліку хуткай дапамогі наўрад ці абышлося б. Ды добра, што ўсё добра скончылася.

Раніцой жонка паведаміла мне:

— Чагосьці ў гадзін дванаццаць ночы тэлефанаваў табе твой галоўны, — і ўсміхнулася: — Няўжо ў дарозе не нагаварыліся?

Я нічога не адказаў, хоць пачаў здагадвацца ў чым прычына такога позняга званка ад галоўнага рэдактара. Прадчуванні мае апраўдаліся. Як даведаўся пасля прыходу на работу, ён захацеў па прыездзе выпіць крыху мінералкі. У адрозненне ад мяне, не звярнуў увагу на тое, што вінтавы корак адкрываецца надта лёгка. Наліўшы мінералкі ў шклянку, зрабіў глыток і папярхнуўся.

Мне нічога не заставалася, як папрасіць у яго прабачэння.

— За што? — здзівіўся ён.

Я расказаў, як збіраўся напаіць напіткам сына і дадаў:

— Трэба ж было мне папярэдзіць.

Толькі яму было не да таго, каб крыўдаваць, бо яго непакоіла цяпер іншае.

— Шкада, што толькі адну бутэльку сабе ўзяў, — уздыхнуў ён роспачна. — У мяне на дачы летам, дый пад восень шмат ягад. Столькі настойкі мог бы зрабіць з іх.

Гэтыя ягоныя словы я прапусціў міма вушэй, бо, як вядома, пасля бойкі кулакамі не махаюць. Цяпер жа дзяліцца з ім «мінералкай» у мяне не было ніякага жадання. Як і ў нашага вадзіцеля, як даведаўся я пазней. А мо і трэба было мне ўсё ж аддаць галоўнаму адну бутэльку спірту. Для сваёй жа карысці. Толькі тады я, безумоўна, і не мог падумаць, які сюрпрыз можа паднесці мне гэты дармовы спірт.

Аднак адбылося гэта толькі праз некалькі месяцаў. Спачатку гэтым дарункам я шчодра падзяліўся са сваякамі — навошта купляць у аптэцы спірт для націрання, для дэзынфекцыі раны ці пры ўколах, калі пітны — самай высокай якасці. Тое, што засталося, разліў у паўлітровыя бутэлькі. Адна з іх была з-пад гарэлкі. Корак жа у такіх бутэльках, у чым маглі ўпэўніцца тыя, хто не з’яўляецца цвярознікам, часам адкручваецца так, што лёгка знімаецца з самой асновай корка без парушчэння насечак. Калі пасля гэтага зноў закруціць бутэльку, то адчуванне такое, што яна ніколі не адкрывалася. Апошняе і падвяло мяне.

Паколькі спірт, нават разбаўлены для душэўнага сугрэву, я амаль ніколі не ўжываю, то гэтыя бутэлькі і стаялі спакойна. Праўда, неяк са здзіўленнем для сябе заўважыў, што няведама адкуль узялася ў мяне пляшка з брэсцкай гарэлкай. Як ні сіліўся, ніяк не мог успомніць, калі я купіў. Дый стаяла яна чамусьці поруч з бутэлькамі, у якіх знаходзіўся спірт. Падумалася: то хай і стаіць, месца шмат не займае. Калі трэба выпіць сто грамаў для расшырэння сасудаў, ёсць і іншыя напоі. Дарэчы, каб дакладна наліваць неабходную дозу, старэйшая ся­стра прыдбала мне для гэтага мензурку. А што — вельмі зручна. Адмераў сто грамаў і ніякіх праблем.

Тым вечарам я вярнуўся дахаты пазней звычайнага. На добры лад, то ніякія сто грамаў ужо не патрэбны былі. Тым больш, што ў хаце гэтым разам спіртнога — ні кроплі. За выключэннем, зразумела, спірту. І тут я ўспомніў пра пляшку брэсцкай гарэлкі, якая з’явілася невядома адкуль. Так і быць. Бяру мензурку і... Яна нечакана падае на падлогу і разбіваецца ўшчэнт. Гэта прытым, што падлога пакрыта ліноліумам, мензурка лёгкая.

У гэтым момант не мог паверыць у тое, што тым самым пададзены мне нейкі знак. Напамінак, што не трэба адкрываць гэтую бутэльку. Толькі дзе там, я ўжо не мог спыніцца! Пайшоў на кухню, узяў шклянку. Вярнуўшыся з ёю, дастаў бутэльку з брэсцкай і наліў прыкладна сто грамаў якіх мне так неставала. Чамусьці інтуітыўна ўдыхнуўшы паветра, я адным глытком выпіў іх.

Калі б хто-небудзь назіраў за мной у гэты момант, ён, бадай, падумаў бы, што я звар’яцеў. Я сударгава выдыхаў і ўдыхаў паветра і стрымгалоў імчаўся на кухню. Крыху прыйшоў у сябе толькі пасля таго, як выпіў паўшклянкі вады. Аказваецца, мензурка разбілася зусім невыпадкова. Я не павінен быў адкрываць тую бутэльку, бо у ёй аказаўся.... спірт. Мною ж наліты, пра што я, аднак, забыўся.

Назаўтра мне было так блага, што не змог піць нават мінералку. Сапраўдную, зразумела. Не кажучы пра тое, што ў рот не лезла ніякая ежа. Дый нават ад думкі, што можна неяк падлячыцца, станавілася не па сабе.

З «Чырвонкай» — піць не горка

Калі праходзіў вытворчую практыку ў «Чырвонай змене», прыязныя адносіны склаліся ў мяне з загадчыкам аддзела літаратуры, у якім я і практыкаваўся, і з ягоным сябрам, навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, які часта заходзіў да яго.

Некалькі разоў хадзілі разам на Камароўку. Не дзеля таго, каб купіць там якіх-небудзь прадуктаў, а каб выпіць віна. Тады яно прадавалася там з вялізных бочак: ці то малдаване прывозілі, ці то грузіны, а хутчэй за ўсё і першыя, і другія, бо такога дабра ў іх заўсёды хапала. Немалаважна і тое, што шклянка віна на Камароўцы каштавала вельмі танна, у пераліку на бутэльку атрымлівалася танней, чым у магазіне. Да ўсяго можна было без асаблівых праблем і закусіць, бо ў іншых радах гандлявалі салёнымі гуркамі, памідорамі і шмат чым іншым, што так добра падыходзіць для закускі. Тады цэны не тое, што кусачымі не былі, як сёння, а ўсё каштавала проста нічога. То нярэдка, выпіўшы шклянку віна, ішлі да гэтых гандляроў і яны, не задумваючыся, маглі даць пакаштаваць добры кавалак гурка з разлікам, што калі спадабаецца, то купім кілаграм-другі. Гурок нам, канешне, падабаўся, але дэгустацыя, зразумела, рабілася з іншай нагоды. Таму мы вярталіся да вінных бочак, каб праз некаторы час пайсці і паспрабаваць памідораў. Усё было культурна, ніхто не напіваўся. Аднак, як кажуць, раз на раз не прыходзіцца.

Аднойчы гэты загадчык аддзела і навуковы супрацоўнік прапанавалі пайсці да іх дамоў. Кватаравалі яны ў адным з двухпавярховых дамоў на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Ці ў тых, што былі знесены пры ўзвядзенні Палаца рэспублікі, ці з другога боку, дзе старая забудова захавалася, ужо забылася. Паколькі я перад гэтым атрымаў ганарар, то прапанаваў узяць затраты на сябе — чаму б не адзначыць паспяховае праходжанне практыкі. Адзначылі добра. І, як звычайна, таго, што было загадзя куплена, не хапіла. Але бегчы ў магазін не давялося. Мой намер зрабіць гэта спыніў загадчык аддзела.

— Не трэба, — сказаў ёсць, — у нас сваё ёсць.

— Добра, што загадзя купілі, — узрадаваўся я, бо, па праўдзе кажучы, не надта і хацелася бегчы.

— Ды не куплялі яго мы, — удакладніў навуковы супрацоўнік. — Наш гаспадар шмат яго на дачы «націснуў». Чалавек дзелавіты, нішто ў яго не прападае.

Як даведаўся я, сам гаспадар знаходзіўся ў бальніцы. Перад тым, як накіравацца на лячэнне, ён сказаў сваім кватарантам, што могуць, калі з’явіцца жаданне, крыху выпіць ягонага віна. Зразумела, жаданне ў іх было заўсёды, але не хацелі злоўжываць ягонай дабратой. Цяпер жа з’явілася нагода пакарыстацца ёю.

Сядзелі за сталом доўга. З загадчыкам аддзела і навуковым супрацоўнікам, безумоўна, людзьмі загартаванымі ў гэтай справе, якой мы займаліся, я стараўся трымацца нароўні і, як мне здавалася, гэта ўдавалася. Толькі не кажы гоп, пакуль не пераскочыў. Усё ж я аказаўся слабейшым за іх, у чым адразу ўпэўніўся, калі, спусціўшыся на першы паверх, каб ісці дахаты, ніяк не мог знайсці дзверы, што вялі з пад’езда на вуліцу. Давялося званіць у адну з кватэр, каб дапамаглі зарыентавацца.

Аднак назаўтра, як і заўсёды, прачнуўся рана. Не хацелася спазняцца на практыку. Трэба ж так здарыцца, што калі на тралейбусе пад’ехаў да Цэнтральнай плошчы (цяперашняя Кастрычніцкая), на прыпынку ў яго зайшлі за­гадчык аддзела з навуковым супрацоўнікам. Калі яны ўбачылі ў салоне мне, вельмі здзівіліся.

— Маладзец, — сказаў адзін з іх.

Не паспеў я запытацца, у чым жа праяўляецца гэтае маё малойства, як другі ўнёс канкрэтыку:

— Мы думалі, што ты пасля ўчарашняга цэлы дзень будзеш адлежвацца.

— Молада — не зелена, — засмяяўся я.

Пра гэты выпадак я ўспомніў нядаўна, калі адна маладая пісьменніца адзначала сваё 30-годдзе. Як быццам, гэта і не такая дата, якой трэба надаваць вялікую ўвагу, ды самой ён лепш ведаць. Пасля традыцыйных выступленняў, як і заўсёды, быў накрыты святочны стол. А які святочны стол без.... Гэтым ра­зам былі каньяк і віно. Мужчын, зразумела, больш цікавіў каньяк. Я апынуўся поруч з былым навуковым супрацоўнікам, а сёння слынным навукоўцам.

Перейти на страницу:
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Комментарии / Отзывы
    Ничего не найдено.