Алесь Марціновіч - Былое, але не думы Страница 32
Алесь Марціновіч - Былое, але не думы читать онлайн бесплатно
— Маладзец, — сказаў адзін з іх.
Не паспеў я запытацца, у чым жа праяўляецца гэтае маё малойства, як другі ўнёс канкрэтыку:
— Мы думалі, што ты пасля ўчарашняга цэлы дзень будзеш адлежвацца.
— Молада — не зелена, — засмяяўся я.
Пра гэты выпадак я ўспомніў нядаўна, калі адна маладая пісьменніца адзначала сваё 30-годдзе. Як быццам, гэта і не такая дата, якой трэба надаваць вялікую ўвагу, ды самой ён лепш ведаць. Пасля традыцыйных выступленняў, як і заўсёды, быў накрыты святочны стол. А які святочны стол без.... Гэтым разам былі каньяк і віно. Мужчын, зразумела, больш цікавіў каньяк. Я апынуўся поруч з былым навуковым супрацоўнікам, а сёння слынным навукоўцам.
Да гэтага таксама неаднойчы сустракаліся з ім, але ў такой абстаноўцы — упершыню. А паколькі, як у той рэкламе, «свежее дыхание облегчает понимание», то дыханне каньячнае — тым больш. Калі шмат пра што было сказана-пераказана, я ўспомніў і пра той, болей чым саракагадовай даўнасці выпадак.
— О, дык ты яшчэ не ўсё ведаеш! — ажывіўся знакаміты вучоны.
— У якім сэнсе? — запытаўся я.
— Мы ж тое віно ўсё выпілі.
— Што на стале было?
— Пры чым тут стол? — слынны навуковец засмяяўся. — Наш гаспадар у бальніцы затрымаўся. А неўзабаве ў яго здарыўся інфаркт. На той жа час, як ты ведаеш, гэта найчасцей канчалася смяротным зыходам.
— Сапраўды, — згадзіўся я, — лекі былі не тыя, што сёння, дый то замежных неставала.
— Таму, — працягваў знакаміты вучоны, — мы рашылі, што гаспадар кватэры ўжо не жылец на гэтым свеце. А калі так, то ніякае віно яму ўжо не спатрэбіцца. Адзін раз выпілі за яго здароўе, другі... Не заўважылі, як праз некалькі дзён з запасаў нічога не засталося. А тут...
— Г аспадара выпісалі, — выказаў я здагадку.
— Аняго ж... Мы, канечне ж, узрадаваліся ягонаму вяртанню. Харошы чалавек быў, душэўны. Былы настаўнік... А тут.... — Ён замаўчаў, а потым дадаў: — Калі прызналіся ва ўсім, не пакрыўдзіўся. Маўляў, з кім не бывае ў маладым узросце.
— Молада — не зелена, — прамовіў я тым жа тонам, як і тады, калі яны напаткалі мяне ў тралейбусе.
— А як жа іначай? — вядомы навуковец засмяяўся.
Лепшы загар... у бібліятэцы
Сцвярджаць катэгарычна, што менавіта так і было, не магу. Усё ж я не з’яўляўся сведкам гэтага выпадку. Але і сумнявацца ў праўдзівасці яго таксама не выпадае. Бо пачуў пра ўсё гэта з вуснаў свайго добрага сябра, вядомага паэта і празаіка. Дарэчы, ён усяго на адзін дзень маладзейшы. Таму часам жартам называе мяне старэйшым братам. Я ж, адпаведна, звяртаюся да яго як да брата малодшага. Гэты мой малодшы брат у свой час працаваў у рэдакцыі адной з газет на Палессі. І загадчыкам аддзела пісем давялося яму быць, і адказным сакратаром, і нават намеснікам галоўнага рэдактара. У гэтай жа газеце быў і адзін супрацоўнік, які належаў да тых, якія не толькі доўга на адным месцы не затрымліваюцца, але і гатовы, надта не задумваючыся, памяняць прафесію. Дык вось гэты.
Назавём яго С. Гэты самы С. нечакана рашыў, што ад яго будзе куды больш карысці, калі ён развітаецца з журналістыкай і стане загадчыкам сельскай бібліятэкі. Што ж, вольнаму воля. Тым больш, што С. быў халасцяком. Таму ніякай цяжкасці з уладкаваннем на новым месцы не ўзнікла. Сям’ю перавозіць не трэба, а самому лёгка зняць у вёсцы які-небудзь пакойчык. Так і стаў С. загадваць адной з сельскіх бібліятэк у тым жа раёне. Як працаваў ён — добра ці па прынцыпе: абы дзень адбыць, у свайго малодшага брата я не цікавіўся. Дый ён пра гэта расказваць не збіраўся. Расказаў мой малодшы брат іншае.
Аднойчы, будучы ў камандзіроўцы, супрацоўнікі рэдакцыі, сярод якіх быў і мой малодшы брат, успомнілі, што ў адной з вёсак працуе іхні колішні калега. Паколькі вёска гэтая знаходзілася непадалёку ад таго месца, куды яны прыехалі, то і рашылі праведаць С. Зрабіць гэта было нескладана, бо ў іхнім распараджэнні мелася рэдакцыйная машына. Заехалі ў неабходную вёску, спыталіся, дзе знаходзіцца бібліятэка.
Дзень жа быў настолькі спякотны, што да яго падыходзіла вядомае выказванне Уладзіміра Маякоўскага: «В сто сорок солнц закат пылал.» На добры лад, дык паляжаць бы дзе-небудзь на беразе ракі, пазагараць, пакупацца. Аднак работа ёсць работа. Паколькі ж С. быў чалавек дысцыплінаваны, то яны не сумняваліся, што ён на працы. Дый, падыходзячы да бібліятэкі, за некалькі метраў убачылі, што замка на дзвярах няма. Але паспрабавалі іх адчыніць, нічога не атрымліваецца. Яшчэ раз тузанулі — таксама ніякага выніку.
— Яны ж знутры зачынены, — здагадаўся мой малодшы брат. — Паглядзім праз акно, што там робіцца.
Паколькі фіранак на вокнах і ў паміне не было, падышоўшы да аднаго з іх, журналісты без цяжкасці змаглі ўбачыць, што робіцца ў пакоі. Дакладней, у ім нічога не рабілася. Загадчык бібліятэкі С. ляжаў на падлозе. Прытым. у чым яго маці нарадзіла. Прыйшло ў голаву самае страшнае: няйначай іхняга былога калегу нехта забіў. Да ўсяго яшчэ і распрануў дагала. Праўда, адразу ж з’явілася няўвязка: як жа ў такім выпадку можна зачыніць дзверы знутры. Тым часам С., не здагадваючыся, што за ім назіраюць, заварушыўся і лёг на жывот.
— Ён жа загарае! — мільганула думка ў майго малодшага брата.
Тут жа пастукалі ў шыбу. С. уздрыгнуў, але ўбачыўшы былых калег, усміхнуўся і не апрануўшыся, пайшоў адчыняць дзверы.
— Ты што гэта? — былыя калегі, ступіўшы за парог, няўцямна паглядзелі на яго.
— Гы-гы-гы, — пачулася ў адказ. У яго была такая манера выказваць свае эмоцыі перад тым, як сказаць галоўнае. — Нешта не так? — ён не спяшаўся апранацца. — Ужо і пазагараць нельга, — на ягоным твары прачытвалася недаўменне.
— То, можа, хоць апранешся?
— Калі так вам хочацца, — тонам, быццам ён робіць ім ласку, адказаў С. і пачаў нацягваць на сябе штаны. Тым не менш, нібыта ў апраўданне, чаму яго заспелі ў такім выглядзе, патлумачыў:
— Якія чытачы могуць быць у гэты час? — як бы запытаўся С., потым сам жа і адказаў: — Усе ж на рабоце. Гы-гы-гы. Летні ж дзень год корміць, ці не так? Гы-гы-гы. А ў пакоі не прадыхнуць, то я, — працягваў ён свой маналог, — і вырашыў пазагараць. Паколькі ж ніхто не зойдзе, распрануўся дагала. А тут, гы-гы-гы, вы з’явіліся. Расказвайце, што робіцца на рэдакцыйным фронце, — папрасіў ён і, раскрыўшы рот ці не да вушэй, зноў загыгытаў: — Дарэчы, газета ваша мне вельмі прыдалася, — С. паказаў на падлогу.
На падлозе былі раскіданы нумары раёнкі.
— Усё ж на голай падлозе халаднавата, — патлумачыў ён, чаму падаслаў газеты.
Следства вядуць пакрыўджаныя
Мне ўспамінаецца празаік Д. Праўда, не адзін, а разам з празаікам і нарысістам, адным з самых актыўных прыхільнікаў рабочай тэмы ў беларускай літаратуры М. Прыгадваю гэты выпадак і не нарадуюся за калег па пяры: такім палец у рот не кладзі. Няхай і не ўсё ім належным чынам удавалася ў творчасці, але, пры неабходнасці, знаходзілі выйсце з, здавалася б, невырашальнай сітуацыі.
Было гэта таксама пры Асіпенку. Алесь Харытонавіч, як да яго і Жычка, любіў друкаваць вострыя матэрыялы — такія, якія б выклікалі шырокі рэзананс. Праўда, Асіпенку за гэта хвалілі, а Хведару Дзмітрыевічу даставалася. Маўляў, выбіраў не той аб’ект крытыкі. Як цяпер кажуць, давалі аб сабе знаць двайныя стандарты. Хоць каму крытыка падабаецца? Маю на ўвазе пісьменнікаў, якім выказваюцца, няхай і справядлівыя заўвагі. Не знаходзілі сабе месца і празаік Д. з празаікам і нарысістам М., калі па іх у адным са сваіх артыкулаў прайшоўся той самы крытык Т., якога я ўпамінаў ужо.
Алесь Харытонавіч, загадзя ведаючы, якую рэакцыю гэтая публікацыя выкліча з боку пакрыўджаных пісьменнікаў, прапанаў Т. падпісаць матэрыял не ўласным прозвішчам, а псеўданімам. Што, канечне, і было зроблена. Каб жа ніякай уцечкі інфармацыі наконт гэтага, Асіпенка папярэдзіў супрацоўнікаў рэдакцыі, каб усё трымалася ў тайне. Зразумела, што мы не маглі не паслухацца свайго галоўнага рэдактара. Не збіраўся выдаваць тайну і я. Аднак не толькі таму, што тады працаваў у аддзеле крытыкі і для мяне на першым плане былі рэдакцыйныя справы. На той час меў добрыя адносіны як з Д. і М., так яшчэ і з Т., таму падстаўляць яго не збіраўся.
Тым самым празаік Д. і празаік і нарысіст М. аказаліся ў складаным становішчы. Нясцерпна хочацца даведацца прозвішча свайго «крыўдзіцеля», а намаганні марныя. Як ні стараліся яны, але і я ім нічога не сказаў. Ды нездарма кажуць: «голь на выдумку хитра». Думалі-думалі празаік Д. і празаік і нарысіст М., як усё ж дапамагчыся, каб тайнае стала яўным, і прыдумалі.
У дзень атрымання ганарару ў касу яны пайшлі ўдвух. Празаік Д., праўда, толькі падмацоўваў ход гэтай аперацыі сваёй прысутнасцю. Быў як бы для падстрахоўкі. Правядзенне ж яе цалкам узяў на сабе празаік і нарысіст М. Падышоўшы да запаветнага акенца, ён паздароўкаўся з касіркай. Вольга Фамінічна, так звалі гэтую жанчыну, грошы выдавала ўжо не адзін дзясятак гадоў, таму добра ведала ў твар сталых наведвальнікаў. Празаік жа і нарысіст М., у адрозненне ад празаіка Д., друкаваўся куды часцей, таму, убачыўшы яго, яна здзівілася:
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.