Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні Страница 6
Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні читать онлайн бесплатно
— Я прыйшоў забіць цябе, залаты. Я не магу цябе бачыць.
І паляцела атрутная страла. Паляцела. Вярнулася. Забіла таго, цёмнага.
Толькі і цудадзейны алень упаў на пярэднія ногі. Стукнуў аб нас капытком, выбіў іскры. Прасіў берагчы ягоную славу, ягоныя чары.
— Мы — зберажом. Мы ж — моцныя. Мы ж — мудрыя. Мы ж — вечныя. І ты не памрэш. Хадзем з намі ў вечнасць.
Знік залатарогі алень. Але не зніклі ягоныя сляды. Як не могуць так проста знікнуць імклівыя з гэтага свету. Успыхваюць ярка, асвятляюць шлях, клічуць за сабой іншых. Палымнеюць, палымнеюць. Не мінаюцца без следу. Пакідаюць сляды. Сляды. Сляды. Многа слядоў. Так многа.
Мы — следавікі. Хто сказаў вам, што мы — каменныя? Мы — трывалыя ды магутныя. Мы — мудрыя. Мы — вечныя. Нас так многа. Як зімаў і летаў, што праляцелі па-над зямлёй. Як высокіх нябесных агнісак. Але усё ж меней, чым імклівых зямных зор. Адчайных, смелых, добрых. Мы памятаем іх усіх, яны ж праляцелі так блізка ад нас. Доўгае імгненне. Кароткая вечнасць. Ды сказалі яны, зыркія, а мы паспелі пачуць:
— Свет не пракінецца бядою, як след не згасне скрозь вякі. Да зораў мкнёмся мы з табою, сляды ж слядзяць следавікі. Што радасць з новаю журбою? Наш час такі, наш лёс такі. На стрэмцы з вечнасцю самою сляды слядзяць следавікі. Хай не жадаю, хай не мрою, знікае след негаваркі. Ды па-над светлаю зямлёю сляды слядзяць следавікі.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.